сцеблава́ты, ‑ая, ‑ае.

З вялікай колькасцю сцёблаў (пра расліны). Буялі жоўтыя сцеблаватыя кветкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увясну́, прысл.

Разм. Тое, што і увесну. Гэта было ўвясну перад самай вайной. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узго́рыстасць, ‑і, ж.

Наяўнасць узгоркаў дзе‑н. Мясцовасць тут была вышэйшая, узгорыстасць гусцейшая. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шту́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць штучнага ​1. Гаспадар заўважыў усю штучнасць і фальш.. весялосці [госця]. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчыке́ціна, ‑ы, ж.

Тое, што і штыкеціна. Брамка з завостраных шчыкецін.. была адчынена. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стла́ться несов.

1. в разн. знач. сла́цца;

над на́ми стла́лось голубо́е не́бо над на́мі сла́лася блакі́тнае не́ба;

чёрный дым стла́лся по боло́ту чо́рны дым сла́ўся па бало́це;

стла́ться в ку́хне сла́цца ў ку́хні;

2. страд. сла́цца; см. стлать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

найкараце́йшы, ‑ая, ‑ае.

Самы кароткі. Найкарацейшы шлях. Найкарацейшы тэрмін. □ Агародамі вяла найкарацейшая сцежка дадому. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхалада́ць, ‑ае; безас. зак.

Трохі або ненадоўга пахаладаць. Вецер перамяніўся і як бы прыхаладала. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папо́цемку, прысл.

Тое, што і папацёмку. Яны выйшлі ў бакоўку і там папацёмку закурылі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плю́шнік, ‑у, м.

Тое, што і аер. Ужо зелянелі пад сонцам чароты ды плюшнікі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)