лубяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Зроблены з лубу (у 2 знач.). На .. падлозе стаялі чамаданы, ляжалі салдацкія і бежанскія мяшкі, лубяныя каробкі. Лобан.

2. Які мае адносіны да лубу. Лубяныя валокны.

3. Які змяшчае ў сабе луб (у 3 знач.). Лубяныя расліны.

4. Разм. Цвёрды, нягнуткі, падобны на луб (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́кавіна, -ы, мн. -ы, -він, ж.

1. Цвёрдае ахоўнае покрыва некаторых беспазваночных жывёл у выглядзе вітай, авальнай або створкавай каробкі.

Р. малюска.

2. Назва розных прадметаў, якія сваім знешнім выглядам нагадваюць ракавіну (у 1 знач.).

Вушная р.

Мыцца над ракавінай.

3. Пустата ў метале, бетоне, гіпсе і пад., утвораная пры пераходзе рэчыва з вадкага стану ў цвёрды (спец.).

Усадачная р.

|| памянш.-ласк. ра́кавінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. ра́кавінны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прахало́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Свежасць паветра, якая выклікае прыемнае адчуванне (звычайна пасля гарачыні). У вартоўню хлынуў гулкі звон дажджу, дыхнула прахалодай і здаровай лёгкасцю. Адамчык. Пасля гарачага пяску і пылу дарогі нагам прыемна было чуць гладкі і цвёрды, як лёд, халадок току, свежую, прапахлую зямлёю і збажыною, прахалоду гумна. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крэ́меньцвёрды мінерал, які выкарыстоўвалі для высякання агню’ (ТСБМ, Маш., Яруш.). Укр. кремінь, рус. кремень ’тс’, ст.-слав. кремы, кремене, балг. кремен, макед. кремен, серб.-харв. кре̏мен, славен. krémen ’тс’, польск. krzemień, чэш. křemen, славац. kremeň, в.-луж. křemjeń, н.-луж. kśeḿeń, палаб. kremin ’тс’. Прасл. kremy, kremene. У якасці адпаведніка ў балтыйскіх мовах толькі лат. kręms ’тс’. Да kremъ/kromъ (параўн. кашуб. křem ’крэмень’ і кром1). Гл. кром1. Калі зыходнай формай з’яўляецца kremъ, тады трэба пагадзіцца з тымі, хто тлумачыць марфалогію прасл. kremy, kremene як кантамінацыйную: kremъ пад уплывам kamy, kamene (крэменьцвёрды камень) (Траўтман, 141; Атрэмбскі, LP, 1, 136–138). Параўн. яшчэ Тапароў, K–L, 176–177; Махэк, LF, 72. 75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замёрзлы і заме́рзлы, ‑ая, ‑ае.

1. Цвёрды, зацвярдзелы ад холаду. Замёрзлая зямля. Замёрзлая гразь. // Пакрыты лёдам, ледзяной коркай. Замёрзлыя вокны. // Сапсаваны марозам, выведзены са строю. Замёрзлая вадакачка.

2. Які загінуў, памёр ад холаду. Дзе ды[хае] крыніца ў кустах ля сяла, душы дзве замёрзлых жанчына знайшла. Вялюгін. // Моцна азяблы, прамёрзлы. Замёрзлыя пальцы не слухаліся. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свісця́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Са свістам, з прысвістам. — Ты хто такі? — свісцячым шэптам, з усіх сіл трымаючыся, каб не закрычаць, спытаў Гунава. Самуйлёнак.

2. Які ўтвараецца пры праходжанні струменя паветра праз вузкую шчыліну ў месцы збліжэння пярэдняй часткі языка з верхнімі пярэднімі зубамі. Свісцячыя гукі. / у знач. наз. свісця́чы, ‑ага, м. Цвёрды свісцячы. Мяккі свісцячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́р, -ру м. наме́рение ср.; (преимущественно дурной, предосудительный) у́мысел;

до́брыя ~ры — до́брые наме́рения;

цвёрды н. — твёрдое наме́рение;

без ~ру — без у́мысла; неумы́шленно;

з ~рам — с наме́рением; с у́мыслом; умы́шленно;

мець н. — намерева́ться, замышля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́кіп, ‑у, м.

1. Пена, якая ўтвараецца на паверхні вадкасці пры кіпенні. Накіп на супе. // Цвёрды асадак на ўнутраных сценках чайніка, катла і іншай пасуды, у якой кіпяцяць ваду.

2. перан. Тое, што накіпела ў сэрцы, душы; цяжкае пачуццё ад непрыемнай падзеі, размовы і інш. На душы было лёгка і светла, нібы.. [Максім] раптам змыў увесь накіп. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакана́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераканаць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. пераканацца.

2. Цвёрды, непахісны погляд, упэўненасць. Адно толькі ведае.. [Кастусь] — усім сэрцам і душою будзе заўсёды служыць прыгнечанаму селяніну, роднай Беларусі. Гэта было глыбокае і непахіснае перакананне... С. Александровіч. Прамова .. [Мікітава] была не зусім гладкая, але ён гаварыў шчыра, з перакананнем. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́пкі1 ’балоцісты, гразкі, багністы; пра сыпучы грунт’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’ужываецца са словамі луг, сенажаць, балота, бераг (вадаёма), дно (вадаёма); такі, у якім не загразнеш’ (Янк. 2), ’гразкі, багністы’ (ТС), ’цвёрды (дзе не загразнеш)’ (узд., Сл. ПЗБ), то́пкій ’гразкі (бераг і пад.)’ (Бяльк.), ст.-бел. топкий ’гразкі, багністы’ (КГС). Вытворнае ад тапі́ць1, гл.

То́пкі2 ’тлусты, які дае многа тлушчу пры тапленні’ (Скарбы; стаўб., З нар. сл.), ’плаўкі’ (ТС), ’плаўкі, цвёрды’ (Ласт., Байк. і Некр.). Ад тапі́ць2, гл.

То́пкі3 ’здатны хутка загарацца’ (Нас.). Ад тапі́ць3, гл.

То́пкі4 ’тапачкі’ (Мат. Гом.). Параўн. рус. смален. то́пки ’абцасы’ (выспяткі?): ножными топками топтали немлстівно (з помніка 1745 г., Барысава, Лекс. Смолен. края, 142), звязанае з то́пкаць ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.), укр. палес. то́пкати, та́пкати ’таптаць’, што да топаць, гл. Параўн. топці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)