прыто́мнасць, ‑і, ж.
Стан, у якім чалавек здольны ўсведамляць, успрымаць навакольны свет (звычайна ў словазлучэннях: страціць прытомнасць, прывесці да прытомнасці, прыйсці да прытомнасці і пад.). Ад вострага болю ў назе хлопчык страціў прытомнасць. Сіняўскі. Прытомнасць зноў вярнулася, і Сідар пачуў дзесьці зусім блізка мужчынскія галасы. Галавач. Жанчына была без прытомнасці і трызніла. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца пяць гадоў. Пяцігадовы тэрмін. // Разлічаны на пяць гадоў. Пяцігадовы план.
2. Які мае пяць гадоў. Пяцігадовая яблыня. □ На падлозе каля стала забаўляліся дзеці. [Дзяцей] было двое: малы хлопчык Пятрусь, гадкоў трох, і старэйшая пяцігадовая дзяўчынка Насця. Колас.
3. Які мае адносіны да пяцігоддзя (у 2 знач.). Пяцігадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.
1. Загінуць, разбурыцца, пацярпець катастрофу ў выніку выбуху. На другі дзень у Выселках здарылася няшчасце: падарваўся на міне хлопчык. Шамякін.
2. перан. Зрабіцца горшым, аслабець. Здароўе падарвалася. // Захварэць ад цяжкай працы або ад падымання чаго‑н. цяжкага. — Па два [кашы] не цягай! — крыкнуў.. [Івану] Андрэй. — Падарвешся! Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укаці́цца сов., прям., перен. вкати́ться;
мяч ~ці́ўся ў варо́ты — мяч вкати́лся в воро́та;
расчыні́ліся дзве́ры, і ў пако́й клубко́м ~ці́ўся хло́пчык — распахну́лась дверь, и в ко́мнату клубко́м вкати́лся мальчуга́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак.
1. Абзывацца крыкам, падобным на гукі «га-га-га» (пра гусей). Назаўтра раніцай хлопчык прачнуўся ад шуму: на дварэ моцна гагаталі гусі, спалохана кудахталі куры. Ваданосаў.
2. Разм. Моцна, нястрымана смяяцца; рагатаць. — Эй, вы, слухайце! — крыкнуў Янка Тукала, зварачаючыся да сяброў і стараючыся іх перакрычаць. — Што вы гагочаце? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бро́нзавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да бронзы. // Зроблены з бронзы. [Багуцкі] так ударыў кулаком па стале, што перакулілася бронзавая чарніліца. Лынькоў.
2. Цьмяна-залацісты або карычневы; колеру бронзы. Хлопчык быў у адных трусіках на шлейках, моцна складзены, увесь бронзавы ад загару. Хадкевіч. Над дрэвамі ўжо ўзляталі бронзавыя хрушчы. Караткевіч.
•••
Бронзавы век гл. век.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Плакаць, прыгаворваючы словы жальбы. Плакаў хлопчык, і ліліся Градам слёзы на пясок. Плача, бедны, прычытае, Вуха к долу прыхіне, Ды маўчыць зямля сырая. Колас. Захінаючыся ражком хусткі, жанчына ўсё войкала і прычытала, а Сотнікаў сядзеў на ўслоне і пільнаваў, каб яна не вырвалася на двор — не нарабіла крыку. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падле́так, ‑тка, м.
Хлопчык або дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (ад 12 да 16 гадоў). Каля вогнішча сабралася дзятвы і падлеткаў мала што не з ўсяе вёскі. Васілевіч. Сёння вярнуўся з лесу малодшы Міхасёў брат Мікола, падлетак гадоў дванаццаці. Машара. Партызанскі разведчык, хоць ён і падлетак, павінен быць гатовы да ўсяго. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабягу́шкі, ‑шак; адз. няма.
Разм. У выразе: на пабягушках — а) для дробных паслуг, даручэнняў. Хлопчык быў па пабягушках, выконваў розную чорную работу. «Беларусь»; б) перан. у поўным падпарадкаванні ў каго‑н., выконваючы ўсе чые‑н. жаданні, капрызы і пад. «Нясоладка, мабыць, жывецца, — падумаў Міхал. — Ды сам [Аляксееў] вінаваты. Не можа паставіць сябе: усё на пабягушках». Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., што (са словамі «гук», «слова» і пад.).
Вымавіць, сказаць. Хлопчык слова не прароніць, Дзеду ў вочы ён глядзіць. Колас. Свядома ці несвядома грозна-ўрачысты правадыр і ўсемагутны шаман прараніў адно слова... па-польску. Брыль. Ліда Пятроўна папрасіла, каб выказваліся. Ніхто не прараніў ні слова. Каваль.
•••
Не прараніць слязы — не заплакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)