шкарляты́на, -ы, ж.

Заразная хвароба, пераважна ў дзяцей, якая суправаджаецца болем у горле, сыпам і далейшым лушчэннем скуры.

|| прым. шкарляты́навы, -ая, -ае і шкарлятыно́зны, -ая, -ае.

Шкарлятынавая эпідэмія.

Шкарлятынозная высыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

красну́ха, ‑і, ДМ ‑нусе, ж.

Заразная дзіцячая хвароба, якая суправаджаецца чырванаватай высыпкай на целе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залазава́нне, ‑я, н.

Заразная хвароба коней — запаленне слізістай абалонкі насаглоткі і падсківічных лімфатычных вузлоў; мыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гемаро́й, ‑ю, м.

Хвароба застою крыві ў прамой кішцы, якая суправаджаецца расшырэннем вен і крывацёкам.

[Ад грэч. haimorros — крывацёк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грып, ‑у, м.

Вострая вірусная хвароба, галоўнымі рысамі якой з’яўляюцца запаленне дыхальных шляхоў і гарачка.

[Фр. grippe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жоўцекамянёвы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з утварэннем камянёў у жоўцевым пузыры і жоўцевых шляхах. Жоўцекамянёвая хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхапатало́гія, ‑і, ж.

1. Агульнае вучэнне аб захворваннях псіхікі.

2. Адхіленне ў псіхіцы як хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўралгі́я, ‑і, ж.

Хвароба, якая развіваецца ў выніку запалення якога‑н. нерва і яго абалонкі.

[Ад грэч. neuron — валакно, нерв і algos — боль.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́к, ‑у, м.

У выразе: парок сэрцахвароба, пры якой дэфармуюцца клапаны і адтуліны сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіліко́з, ‑у, м.

Прафесійная хвароба, што выклікаецца працяглым удыханнем пылу, які ўтрымлівае свабодны двухвокіс крэмнію..

[Лац. silex, silicis — крэмень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)