хі́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Слабы, хваравіты. [Дачка:] — Калі ты ўжо нядужы і хілы, Калі ў сэрцы няма болей сілы, Дык я заўтра сама завяду Гадаванку маю ў чараду. Глебка. // Які дрэнна расце, чахлы. Такое высокае і сакавітае конскае шчаўе расло, што між яго трэба было адшукваць рэдкія і хілыя кусцікі чырвонай канюшыны. Пянкрат. // перан. Стары, трухлявы. Два хляўцы з паветкамі, хілы плот панік. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пол I (род. по́лу) м., биол. пол;

мужчы́нскі п. — мужско́й пол;

жано́чы п. — же́нский пол;

прыго́жы п.шутл. прекра́сный пол;

ду́жы п.шутл. си́льный пол;

сла́бы п.шутл. сла́бый пол

пол II м. (в избе) пола́ти ед. нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляда́чыслабы, кволы; благі, дрэнны, нізкай якасці, сапсаваны; гультай; непрыстойны, нягодны, гадкі; неўрадлівы; непрадукцыйны; капрызны, спешчаны; пераборлівы на яду’ (Нас., Гарэц., Мал., Сцяшк., Янк. БП, ТСБМ, Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Нар. Гом., Ян., Жд. 1; стаўб., З нар. сл.; пін., мазыр., Жыв. сл.). Утворана ад ляда́шчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нямо́цны, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка разбіць, зламаць, парваць і пад.; нетрывалы. Каса ў шыйцы хруснула і засталася ў купіне. — Га... нямоцная, — сказаў Пошта. Крапіва.

2. перан. Які лёгка парушаецца; няўстойлівы, ненадзейны. Нямоцны шлюб. □ Нават у пагодныя дні рэдкія газеты ці лісты ад сыноў і братоў дабіраліся.. [на востраў] у паляшуцкай торбе нялёгка,.. але і гэтая нямоцная сувязь з зямлёю пры кожным зацяжным дажджы лёгка рвалася. Мележ.

3. Які мае невялікую фізічную сілу; слабы здароўем (пра чалавека). Нямоцны чалавек.

4. Які не вызначаецца вялікай сілай; даволі слабы. Нямоцны мароз. // Які дрэнна чуваць; ціхі. Голас, [пастуха] пасля сну быў нямоцны, высільвацца яму не хацелася. Мележ. Свіст быў тоненькі, нямоцны, быццам высвіствала нейкая маленькая птушачка. Даніленка.

5. Слабай канцэнтрацыі, ненасычаны. Нямоцны чай. // Які слаба дзейнічае. Нямоцны тытунь.

6. Неглыбокі. Лена спала нямоцным хваравітым сном і не прачнулася ад лёгкага стуку, а блізкае ўздыханне гаспадыні адразу разбудзіла яе. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нецікавы ’нецікавы; слабы, малавартасны (ужываецца з назоўнікамі, якія абазначаюць назвы сельскагаспадарчых гароднінных культур або назвы хатніх жывёл)’ (Янк. 1), ’непрыгожы’ (Сл. ПЗБ), ’не вельмі добры; непрацаздольны’ (Мат. Гом.), ’неахайны, неакуратны’ (Ян.), ’з аслабленымі разумовымі здольнасцямі’ (ТС), нецікавая трава ’непрыгодная на корм’ (Жд. 1). Гл. ці́кавы (у розных значэннях).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нямо́глы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Слабы, хваравіты. І жыла ў ёй, у гэтай хатцы, старая, зусім нямоглая жанчына, якую ў нашай вёсцы і вялікія, і малыя, звалі баба Ёўга. Сачанка. Апошнія дні дажываў і Кручынін. Ён зусім аслабеў, стаў нямоглым, як стары. С. Александровіч. // Уласцівы такому чалавеку. Чалавек плюнуў пад ногі, тады павярнуўся і ўжо не тым нямоглым крокам, як сюды, пайшоў да варот адрыны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варапа́ха ’жаба’ (Кліх.). Можна меркаваць, што варапаха ўтварылася, як і блізкае па гучанню польск. ropucha ’тс’ — назва, паводле Брукнера, 463, дадзеная «ад храпаватасці». Аднак версіі аб гукапераймальным паходжанні слова пярэчаць формы варопаўка ’зялёная жаба, лягушка; слабы, непаваротлівы чалавек’, вярэпаўка ’від жабы’ (КЭС). Аб паходжанні варопаўка гл. Краўчук, БЛ, 10, 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карго́злікслабы, невялікага росту чалавек’ (Мат. Маг.), з *карнагуз‑лік. Першая частка гэтага складанага слова да прасл. къгпъ (укр. корнай, рус. корный ’кароткі’), другая — гуз, гузна (гл.). Параўн. рус. кургузый < къгпъ‑ guzъ. Няясная трэцяя частка. Магчыма, да суфіксаў ‑еі‑ікь. Параўн. курдупель (гл.) < къгпъ‑dup‑elb (Лабко, Бел.-польск. ізал., 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́тавы ’без глянцу, без бляску’, ’паўпразрысты’ (ТСБМ). Укр. ма́товий ’тс’, рус. матовый ’тс’, урал. ма́товый, матова́тый ’з бяльмом у воку’. З ням. matt ’вялы, слабы’ або з франц. mat ’цьмяны’ < італ. matto ’дурны, шалёны’, ’п’яны’ < лац. matus ’п’яны’ (Бернекер, 2, 24; Мацэнаўэр, LF, 10, 63; Праабражэнскі, 1, 515; Фасмер, 2, 582).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плох ’хворы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); плохі ’благі, кепскі’, ’слабы, хворы, хваравіты’, плохшы ’торты’ (Нас., Сл. ЛЗБ, Ян., ТС), ’разбэшчаны’ (Ян.), плоха ’дрэнна, млосна’ (Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ, Ян.), ’кепска, дрэнна (рабіць што-н.)’ (Бяльк.), плохвійа ’пустая, неўрадлівая зямля’ (ТС). Да плахі (гл.). Сюды ж: плашэць ’прыходзіць у торты стан’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)