падказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак., што каму і без дап.

1. Шапнуць або паказаць незаўважна каму-н. тое, што той павінен адказаць.

П. адказ.

2. перан. Навесці на думку, дапамагчы прыйсці да рашэння.

Праверка падказала правільнае рашэнне.

Падкажыце, што нам тут рабіць (парайце; разм.).

|| незак. падка́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падка́званне, -я, н., падка́з, -у, м. і падка́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак., каго-што.

1. Прыгаварыць да якога‑н. пакарання; вынесці рашэнне (пра суд). Прысудзіць да турэмнага зняволення. □ Нядошлага хлопчыка-сірату панскі суд у гміне прысудзіў да пакарання розгамі. Брыль. З Сурвілам [Гушка] ўжо расквітаўся, суд прысудзіў зараз жа аддаць і доўг і працэнты. Чорны. // Разм. Вынесці судовы прыгавор аб перадачы каго‑, чаго‑н. каму‑н. — Суд хату мне прысудзіў, бо сын са мною застаецца. Чорны.

2. Вынесці рашэнне аб прысваенні, уручэнні каму‑н. чаго‑н. (узнагароды, звання і інш.). Прысудзіць Дзяржаўную прэмію. □ Абедзеюм [брыгадам] можна было прысудзіць першае месца, але ў брыгадзе Данілюка ў апошні час назіраліся выпадкі недысцыплінаванасці, дык таму ёй прысуджаецца другое месца. Гаўрылкін. Міколу прысудзілі самую вышэйшую прэмію — патэфон. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Падумаць; усебакова абдумаць. Раздумаў, разважыў Мікітка — Развагам навучыць бяда. Колас.

2. Падумаўшы, памеркаваўшы, адмовіцца ад задуманага, змяніць сваё рашэнне, намер. [Галя] паднялася, хацела нешта адказаць Івану, але раздумала і, развітаўшыся з Арцёмам, пайшла за дзверы... Ваданосаў. Спачатку думалі даць ход справе, але Растоўцаў быў мёртвы .. Таму раздумалі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наодлукі ’абы-як (рабіць)’ (беласт., Ніва, 5 жніўня 1979 г.), параўн. укр. наодлуці ’аддзяліўшыся’. Семантычна цяжка звязаць беларускае і ўкраінскае словы; магчыма, да адлучыць ’аддзяліць’ (гл. лучыць) у сэнсе ’адвязацца, адчапіцца’, тады першапачатковае значэнне прыслоўя было б ’абы адвязацца (рабіць)’. Фармальна суадноснае серб.-харв. ддлукарашэнне’ дэманструе процілеглую семантыку як вытворнае ад дзеяслова одлучити ’скончыць, падвесці вынікі і пад.’ Іншая версія: да лука ’выгін, крывізна’, *на‑од‑лукі адпавядала б семантычна рус. ’вкривь и вкось’, параўн. улукаткі ’зігзагамі (бегчы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́рашыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. з інф. або з дадан. Абдумаўшы, прыйсці да якога-н. вываду, заключэння.

Ён вырашыў застацца тут.

2. што. Рашыць, знайсці адказ на што-н.

В. пытанне, праблему.

3. што і з інф. Прыняць рашэнне.

Вырашылі стварыць камісію.

4. што. Рассудзіць.

В. спрэчку.

Вырашыць чый-н. лёс — прадвызначыць чыю-н. будучыню, зыход чаго-н.

|| незак. выраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вырашэ́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамарынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

1. што і без дап. Марынаваць некаторы час.

2. перан.; каго-што. Разм. Знарок затрымаць рашэнне, выкананне чаго‑н. // Пратрымаць каго‑н. дзе‑н., у якім‑н. стане на працягу якога‑н. часу. [Сухаў:] — Тут бы Аўдзеева за гэта патрэсці... І за тое, што зацягнуў работы, не паслухаўся, і за тое, што прамарынаваў нас. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спудлава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак.

1. Не трапіць у цэль (страляючы, кідаючы і пад.). Па прывычцы стрэльбу я рыхтую І сачу за ценем [цецерука] паміж дрэў, Хоць, напэўна ведаю, спудлую. Танк.

2. перан. Разм. Зрабіць промах, схібіць. Дагэтуль увогуле шэнціла, найбольшыя хібы .. [Рыбака] міналі; ён разумеў, што галоўнае ў іх партызанскай вайне — не разгубіцца, не спудлаваць, у час прыняць рашэнне. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касава́ць несов.

1. зачёркивать, черка́ть, чёркать, выма́рывать, мара́ть;

2. перен. (о законе и т.п.) упраздня́ть, отменя́ть;

3. перен. (о договоре, браке) расторга́ть;

4. юр. касси́ровать;

к. рашэ́нне суда́ — касси́ровать реше́ние суда́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак.

1. каго (што) і да чаго або што і каму. Пра суд: прыгаварыць да чаго-н.

П. штраф каму-н. або п. каго-н. да штрафу.

2. каго-што і каму. Пра суд: вынесці рашэнне аб перадачы каго-, чаго-н. каму-н. (разм.).

П. хату бацьку.

3. што і каму. Пастанавіць аб выдачы, прысваенні каму-н. чаго-н.

П. прэмію.

П. вучоную ступень.

|| незак. прысу́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прысуджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намер, замер, думка, задума, задуманае, замысел, намысел, рашэнне, план, мэта; прыцэл, разлік, замах (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)