натраві́ць, -раўлю́, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; што і чаго (спец.).

Зрабіць малюнак на паверхні чаго-н. пры дапамозе едкага рэчыва; вытравіць.

|| незак. натра́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. натра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гляцыяло́гія, ‑і, ж.

Навука аб фізічных уласцівасцях леднікоў, іх паходжанні і ўплыве на развіццё зямной паверхні.

[Ад лац. glacies — лёд і грэч. logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пылаачышча́льнік, ‑а, м.

1. Машына для ачышчэння паверхні дарогі ад пылу.

2. Тое, што і пылаўлоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Размазаць па паверхні што‑н. Распэцкаць чарніла па стале.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свяці́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Велічыня поўнага светлавога патоку, які выпрамяняецца адзінкай паверхні крыніцы святла. Свяцільнасць зоркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сне́жніца, ‑ы, ж.

Вада на лёдзе, што ўтварылася ад раставання снегу, які ляжаў на паверхні лёду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шышкава́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць шышкаватага.

2. Спец. Наяўнасць патаўшчэнняў па паверхні пражы, тканіны як дэфект.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыдлява́ць ’счышчаць бруд з паверхні чаго-небудзь’ (глыб., Сл. ПЗБ), рыдлава́ць ’капаць зямлю рыдлёўкай’ (Сл. Гродз.). Да рыдлёўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стон, стонь ‘утварэнне лядовага покрыва на паверхні вады’ (ганц., Сл. ПЗБ), стін ‘тонкая ледзяная скарынка’ (Сл. Брэс.). Гл. сутон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зыб ’лёгкае хістанне воднай паверхні’. Рус. зыбь. Ст.-рус. зыбь (XVI ст.). Ад дзеяслова зыбаць (гл.) з тэматычным ‑ь (< *‑ĭ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)