блізня́ты, ‑нят; адз. блізня і блізнё, ‑ніці, Т ‑нём, н.
Дзеці адной маці, якія нарадзіліся адначасова. Па вуліцы ішлі Хведаравы дзяўчаткі-блізняты. Паўлаў. / у перан. ужыв. Вясною неяк бачыў зводдаль Два азярцы ў цішы лясной. Такія роўныя абодва, Нібы блізняты між сабой. Гілевіч. Нясмелы і няўмелы — блізняты. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсе́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
Разм. Адбыванне пакарання ў турме. [Клопікаў] завёў неяк буйныя гешэфты ў трэсце вагонных рэстаранаў, куды пралез быў, але ў хуткім часе вылецеў адтуль з гучным трэскам і некалькімі гадамі ціхай адседкі. Лынькоў. У Гродзенскі астрог прыгналі.. [Зосю] пасля года адседкі ў пінскіх казематах. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наперако́с, прысл.
Разм.
1. Коса ў адносінах да чаго‑н. Дзверы пайшлі наперакос.
2. перан. Не так, як трэба, як заўсёды. Прыгожа і ў дастатку жыў Глінчакоў. А пасля вайны ўсё пайшло ў яго неяк наперакос. Ракітны. Дзяўчына была сумная, думала аб тым, што яе жыццё пайшло наперакос. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недарэ́чна, прысл.
1. Прысл. да недарэчны. Дом быў злеплены так недарэчна, што вокны ў ім знаходзіліся на розных узроўнях. Маўр. Час быў трывожны, і музыка гучала неяк дзіка і недарэчна. Няхай.
2. у знач. вык. Неразумна, без сэнсу. [Яўгенавы] словы не зусім спадабаліся Пракопу, хоць пярэчыць было недарэчна. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзённы, ‑ая, ‑ае.
1. Які налічваецца з разліку за кожны рабочы дзень. Падзённая плата. // Які выконваецца сезонна. Стаў Мікола хадзіць на падзённыя заробкі, парабкаваць на маёнтках. Трэба ж было неяк жыць, зарабляць на кавалак хлеба. Місько.
2. Які выконвае работу з аплатай за кожны рабочы дзень. Надзённы рабочы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патарча́ка, ‑і, ДМ ‑чацы; Р мн. ‑чак; ж.
Кол, палка, якія тырчаць з зямлі. [Міхась] Пералазіў цераз платы, натыкаўся на патарчакі. Скрыган. // Ламачына, палка. Пракоп схадзіў па прылессе, назбіраў бярэмя сухіх патарчак і неяк расклаў агеньчык. Сіняўскі. Устаўшы, .. [капітан] абапёрся на нейкую патарчаку, якая была ў яго замест кія. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пурытані́зм, ‑у, м.
1. Рэлігійна-палітычны рух англійскай буржуазіі ў 16–17 стст., накіраваны супроць абсалютызму і элементаў каталіцызму ў англійскай царкве.
2. перан. Строгае, часта паказное, захаванне маралі і нецярпімасць да адхіленняў ад прынятай маралі. — Сорамна неяк. — Адкінь ты гэты непатрэбны пурытанізм. Ах, я ва ўсім вінаватая... Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увахо́дзіны, ‑дзін; адз. няма.
Разм. Урачыстая гулянка з выпадку перасялення на новае месца, у новае жылое памяшканне. Неяк у нядзелю ў Беражках адбылося радаснае гулянне — адразу пятнаццаць калгасных сем’яў спраўлялі ўваходзіны ў новыя дамы. Краўчанка. Заўтра тут расставяць сталы і лаўкі, і напоўніцца хата шумам-гоманам вясёлых уваходзін. Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спецыяліст у галіне юрыспрудэнцыі; практычны дзеяч у галіне права. Членамі камітэта былі, галоўным чынам, юрысты, якія добра разбіраліся ва ўсіх тонкасцях сваёй навукі. Лынькоў. [Бабка:] — Закон і права за мной. Так і казаў юрыст мне, калі я неяк ездзіла да яго ў горад. Вышынскі.
[Ням. Jurist ад лац. jus, juris — права.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зліня́ць сов.
1. (утратить первоначальный цвет, яркость окраски) слиня́ть, полиня́ть, вы́линять; вы́цвести, поблёкнуть;
2. (сойти вследствие линьки) слиня́ть; вы́линять;
шэрсць на саба́ку ~ня́ла — шерсть на соба́ке вы́линяла (слиня́ла);
3. перен. поблёкнуть;
пасля́ хваро́бы ён не́як ~ня́ў — по́сле боле́зни он ка́к-то поблёк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)