кры́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Абмеркаванне, разбор чаго-н. з мэтай ацаніць вартасць.
Аб’ектыўная к.
2. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, ацэнка, тлумачэнне твораў мастацтва, навукі, літаратуры.
Музычная к.
К. і літаратуразнаўства.
3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналіз недахопаў.
Падвергнуць крытыцы работу чыноўнікаў.
4. зб. Крытыкі.
◊
Не вытрымліваць (ніякай) крытыкі — быць нікуды не вартым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэвалюцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Удзельнік рэвалюцыйнага руху, рэвалюцыі (у 1 знач.), прыхільнік рэвалюцыйных метадаў барацьбы, носьбіт рэвалюцыйных ідэй.
Прафесійны р. (які прысвяціў усяго сябе рэвалюцыйнай барацьбе).
2. Чалавек, які робіць пераварот, адкрывае новыя шляхі ў якой-н. галіне жыцця, навукі, вытворчасці.
Р. у паэзіі.
|| ж. рэвалюцыяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
свяці́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. ДМ -е. Нябеснае цела, якое выпраменьвае святло ў касмічную прастору або свеціць адбітым святлом.
Дзённае с. (Сонца). Начное с. (Месяц).
2. ДМ -у; чаго або якое; перан. Выдатны чалавек, які набыў шырокую вядомасць у пэўнай сферы дзейнасці і праславіў навуку і культуру сваім талентам (высок.).
С. навукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
энцыклапе́дыя, ‑і, ж.
1. Навуковае даведачнае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя звесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў. Музычная энцыклапедыя. Медыцынская энцыклапедыя. Вялікая Савецкая Энцыклапедыя. □ Наталля Пятроўна, зноў сеўшы ў крэсла, праглядала том энцыклапедыі. Шамякін. // Мастацкі твор, які шырока і ўсебакова адлюстроўвае жыццё. «Новую зямлю» [Я. Коласа] справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага селяніна канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Навуменка.
2. Кніжн. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзепаў, галін якой‑н. навукі, уводзіны ў курс якой‑н. навукі. Экзамен па энцыклапедыі права.
[Ад грэч. enkýklios paidéia — навучанне па ўсяму кругу ведаў.]
•••
Хадзячая энцыклапедыя — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі разнастайнымі ведамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
авантуры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет. [Чарнавус:] Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст! Крапіва. [Мяснікоў:] Мы і будзем змагацца! Толькі без панікі і не як авантурысты, а па ўсіх правілах ваеннай і партыйнай навукі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кало́с, ‑а, м.
1. Статуя, калона, абеліск гіганцкіх памераў. Калос Радоскі.
2. Кніжн. Пра каго, што‑н. выдатнае па сваёй велічыні, значнасці. Калос навукі.
•••
Калос на гліняных нагах (кніжн.) — пра што‑н. з выгляду велічнае, але слабае, гатовае распасціся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нау́ка наву́ка, -кі ж.;
то́чные нау́ки дакла́дныя наву́кі;
Национа́льная акаде́мия нау́к Белару́си Нацыяна́льная акадэ́мія наву́к Белару́сі;
◊
э́то тебе́ нау́ка гэ́та табе́ наву́ка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
авія́цыя, ‑і, ж.
1. Тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра: самалётах, верталётах, планёрах і пад. Развіццё авіяцыі. Выкарыстаць у авіяцыі навейшыя дасягненні навукі.
2. Сукупнасць лятальных апаратаў; паветраны флот. Грамадзянская авіяцыя. Бамбардзіровачная авіяцыя. Налёт авіяцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перае́мнік, ‑а, м.
Прадаўжальнік чыёй‑н. дзейнасці, якіх‑н. традыцый і пад. Марксізм узнік не ў баку ад прамой дарогі развіцця навукі, а з’явіўся законным пераемнікам і прадаўжальнікам усіх яе лепшых дасягненняў. «Звязда». // Той, хто заняў месца, пасаду свайго папярэдніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёнавіга́цыя, ‑і, ж.
1. Сукупнасць аперацый па забеспячэнню ваджэння самалётаў, суднаў і касмічных караблёў з дапамогай радыётэхнічных сродкаў.
2. Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца пытаннямі распрацоўкі і выкарыстання розных радыётэхнічных метадаў і сродкаў ваджэння самалётаў, суднаў і касмічных караблёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)