ізумру́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ізумруду. Ізумрудныя капальні. Ізумрудны бляск. // Зроблены з ізумруду; з ізумрудам (ізумрудамі). Ізумрудны пярсцёнак.
2. Колеру ізумруду, ярка-зялёны. Нясмела паблісквае ізумруднае лісце, сарамліва хаваючы бледную чырвань брусніц. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сала́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да салаты (у 1 знач.). Салатны радок. Салатнае лісце.
2. Прызначаны для прыгатавання салаты (у 2, 3 знач.). Салатныя прыправы.
3. Светла-зялёны; колеру салаты. Пафарбаваць у салатны колер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аа́зіс, ‑а, м.
Месца сярод пустыні з крыніцай і расліннасцю вакол яе. У поўдзень да нас міражы падступалі: Зялёны аазіс у моры пяскоў. Звонак. // перан. Аб чым‑н., што з’яўляецца прыемным выключэннем на агульным шэрым фоне. Культурны аазіс.
[Грэч. oasis з егіп.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зе́лень, ‑і, ж.
1. зб. Трава, лісце дрэў, кустоў; зялёная расліннасць, зеляніна. Вясенняя зелень. Пах зелені. Зелень садоў. □ Мноства зелені ў цэнтры горада — гэта магутная крыніца свежага паветра. Лобан. — Парэчча добра мне знаёма! А колькі зелені там летам! Як у вяночку, стаіць хата. Колас. Адзінокія бярозкі жаўцелі між зелені сосен, і былі яны самотныя, як сіроты. Чарнышэвіч.
2. зб. Некаторыя віды гародніны і траў, якія скарыстоўваюцца ў ежу. Прадавец зелені. Палажыць зелень у суп.
3. Зялёны колер, зялёная афарбоўка чаго‑н. Светафор бліснуў яркай зеленню.
4. Разм. Зялёны налёт. Медны дрот пакрыўся зеленню.
5. Зялёная фарба.
6. Разм. Пра нясталых, маладасведчаных людзей. — Мала ты ведаеш, зелень ты, — па-бацькоўску прамовіў Гардвей. Мележ.
•••
Брыльянтавая зелень — анілінавая фарба, якая скарыстоўваецца ў медыцыне як антысептычны сродак.
Парыжская зелень — светла-зялёны нерастварымы ў вадзе парашок, які скарыстоўваецца для барацьбы з насякомымі — шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́залаць, ‑і, ж.
Залацісты прасвет, залацісты адліў у афарбоўцы. Пабліскваў прозалаццю правы пагон, быццам прышыты да пляча. Пестрак. У ярка-зялёны лісцяны ўбор гаёў прабралася першая прозалаць. Хадкевіч. Серабрыстая нітка — Павуціна плыве. Нехта прозалаць выткаў Па зялёнай канве. Іверс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парка́ль, ‑ю, м.
Лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна. У скрутку быў паркаль — метраў з чатыры — у чорную крапінку. Лупсякоў. Глеб Іванавіч узышоў на драўляную трыбуну, прыкрытую чырвоным паркалем, узняў зялёны вучнёўскі сшытак, і тлум угаманіўся. Дуброўскі.
[Фр. percale.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаро́шак, ‑шку, м.
1. Памянш.-ласк. да гарох.
2. Назва некаторых травяністых раслін сямейства бабовых. Пахучы гарошак. Мышыны гарошак.
3. Круглыя крапінкі, кружочкі на тканіне. Сукенка ў гарошак.
•••
Зялёны гарошак — няспелае насенне гароху, якое ужываецца як прыправа да стравы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́малеваць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
1. Малюючы, старанна і акуратна перадаць кожную дэталь. // Старанна намаляваць што‑н. Вымалеваць партрэт.
2. Разм. Пакрыць слоем фарбы; пафарбаваць. Вымалеваць машыны ў зялёны колер.
3. Разм. Расходаваць на афарбоўку. Вымалеваць усю фарбу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́кі,
1. прым. нескл. Шаравата-зялёны, зелянковы. І сярод.. [людзей] быў рослы хлопец у лёгкім шэрым паліто, з-пад якога выглядвала вайсковая гімнасцёрка і штаны колеру хакі. Марціновіч.
2. нескл., н. Тканіна або форменнае адзенне такога колеру. Быць апранутым у хакі.
[Ад інд. khaki — колер гразі, зямлі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаро́шак, -шку м.
1. уменьш.-ласк. (к гаро́х) горо́шек;
2. бот. горо́шек;
паху́чы г. — души́стый горо́шек;
мышы́ны г. — мыши́ный горо́шек;
○ зялёны г. — зелёный горо́шек
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)