пове́рх предлог с род.

1. (сверху) наве́рх; зве́рху (чаго); (на) на (што);

пове́рх руба́шки на саро́чку;

2. (выше, над чем-л.) паве́рх;

смотре́ть пове́рх очко́в глядзе́ць паве́рх акуля́раў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Палу́ндра выкл. ’у мове маракоў і партовых грузчыкаў — вокрык, які ўжываецца ў значэнні «беражыся, падае зверху» або наогул перасцерагае аб небяспецы’ (ТСБМ). Праз рус. полу́ндра ’тс’, якое з гал. van onderen ’знізу’ з дысіміляцыяй н‑н > л‑н (гл. Фасмер, 3, 319).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́хлесткі ’падоўжныя бакавыя планкі, што насаджваюцца на капылы ў санях’ (Сл. ПЗБ), параўн. рус. нахлёстка ’верхняя падоўжная планка ў возе ці планка, што набіваецца на капылы ў санях’. Да хлястиць ’біць’, нахлястиць ’набіць’, параўн. у нахлёстзверху, наверх (набіць, накласці і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́пер ’найвышэйшай якасці’, у складаных словах супер‑ ’звыш-, над-’ (ТСБМ). У якасці самастойнага слова з англ. super ’які пераўзыходзіць звычайнае’, што з кампазітаў, у складзе якіх паходзіць з лац. superзверху, над’, параўн. рус. аргат. су́пер, су́перский (Хмялеўскі, Зб. Макіенку, 677–679).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гу́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Рытмічна калыхацца, гайдацца з аднаго боку ў другі або зверху ўніз. Пан курыў, седзячы ў круглым крэсле, і .. гушкаўся назад, наперад, назад, наперад. Галавач. На хвалях гушкаецца мяч. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абву́глены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвугліць.

2. у знач. прым. Абпалены зверху. Абвугленыя сцены. □ Печы стаялі пасярод абвугленых недагарэўшых галавешак. Галавач. Чорныя пальцы абвугленых дрэў у твар мне крычалі: «Нашто пакідаеш?» Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашэ́рхнуць, ‑не; зак.

Разм. Зацвярдзець, накрыўшыся тонкім слоем лёду або падсохшы (аб гразі, глебе і пад.). Гразь зашэрхла. □ Мікіта спыніўся, не ведаючы, што рабіць: зверху як бы і зашэрхла [рачулка], а ступі — апынешся ў вадзе. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пру́цік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да прут; тонкі, невялікі прут. На тонкім пруціку калыхалася звітае з аднаго кепскага валосся шэрае гняздзечка. Адамчык. Толькі недарэка верабей аднекуль зверху зляцеў і сеў на жалезны пруцік рашоткі. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрушч, ‑а, м.

1. Жук сямейства пласцініставусых.

2. часцей мн. (хрушчы́, ‑оў). Род сухога пячэння з тонкіх палосак цеста, якія цякуць у масле (алеі). Хрушчы былі памочаны ў цёртым тварагу і зверху насыпаны цукрам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак.

1. каго-што. Абагрэць крыху, злёгку або зверху.

Прыгрэла сонца.

2. перан., каго (што). Прылашчыўшы, прытуліць (у 2 знач.; разм.).

П. сірату.

Прыгрэць змяю (гадзюку) на сваіх грудзях (разм.) — зрабіць дабро чалавеку, які пасля адплачвае няўдзячнасцю.

|| незак. прыграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыгрэ́ў, -рэ́ву, м. (да 1 знач.) і прыграва́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)