самаўпэ́ўнены, ‑ая, ‑ае.

Занадта ўпэўнены ў сабе, сваіх сілах, магчымасцях. Лемяшэвіч пачуў, як ціха скрыпнула фортачка ў акне, і яму было страшэнна непрыемна пярэчыць, даводзіць цяпер гэтай самаўпэўненай і грубаватай жанчыне. Шамякін. — Нашто ж табе [Тоўхарту] трэба было нанава раджацца? — недаверліва сказаў Гальвас, бачачы ў ласкавасці свайго друга жорсткую ўладарнасць самаўпэўненага гаспадара. Чорны. // Які выражае празмерную ўпэўненасць у сабе, сведчыць пра яе. Самаўпэўненая ўсмешка. □ [Прыбытак] павітаўся з мужчынамі за руку, і нельга было не адзначыць, што ў яго заўсёды самаўпэўненай і ганарлівай постаці сёння нечага не хапала. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

састарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зрабіўся, стаў стары. Сідар Нікіфаравіч — чалавек састарэлы, хваравіты, ён амаль увесь час кашляе. Аляхновіч. Састарэлы твар [Блажэвіча] праразалі глыбокія маршчыны. Шыцік. // Разм. Які стаў непрыгодным для чаго‑н. (аб прадметах). Састарэлая страха.

2. перан. Які перастаў быць сучасным, актуальным; устарэлы. [Старшыня] Занадта давяраўся, Дэвізам састарэлым кіраваўся: «Падпісана — і з плеч далоў!» І наламаў аднойчы дроў. Валасевіч. // Які перастаў быць модным. Састарэлы фасон сукенкі.

3. у знач. наз. састарэ́лы, ‑ага, м.; састарэ́лая, ‑ай, ж. Які дажыў да глыбокай старасці; вельмі стары. Дом для састарэлых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

специа́льно нареч.

1. (присуще той или иной специальности) спецыя́льна;

кни́га напи́сана сли́шком специа́льно кні́га напі́сана зана́дта спецыя́льна;

2. (нарочито, ради чего-л.) разг. спецыя́льна, знаро́к;

я пришёл специа́льно для встре́чи с ва́ми я прыйшо́ў спецыя́льна (знаро́к) для сустрэ́чы з ва́мі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпіра́ць несов.

1. в разн. знач. выпира́ть;

лёдам ~ра́е па́любезл. льдом выпира́ет сва́ю;

в. каго́е́будзь — выпира́ть кого́-л.;

з кішэ́ні не́шта ~ра́е — из карма́на что́-то выпира́ет;

у тво́ры зана́дтаа́е тэндэнцы́йнасць — в произведе́нии сли́шком выпира́ет тенденцио́зность;

2. прост. вылеза́ть, выпира́ться; см. вы́перці 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Сашчыпаць усё, многае. Пашчыпаць траву.

2. Шчыпаць некаторы час. Пугач яшчэ трохі патузаўся, пасыкаў, пашчыпаў Ігната за рукаў, а потым, нібы прымірыўшыся са сваім лёсам, падкурчыў касматыя лапы, вытрашчыў жоўтыя вочы і заціх. Ляўданскі. — Пане Лабановіч, — сказаў Язэп Глынскі, — прашу вас зайсці ў мой садок ды пашчыпаць вішань. Колас.

3. перан. Разм. Нанесці некаторыя страты. — Даўно мы не турбавалі фрыцаў на чыгунцы. Яны сталі занадта нахабнымі, пускаюць паязды амаль што па раскладу. Трэба пашчыпаць іх на лініі Мінск — Маладзечна. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздуры́ць, ‑дуру, ‑дурыш, ‑дурыць; зак., каго.

1. Паслабіўшы нагляд, патрабавальнасць, зрабіць каго‑н. дураслівым, свавольным, непаслухмяным. — Толькі на мяне гаворыш, а сама во раздурыла, — скаваў Сцяпан Данілавіч на жонку, якую сын Борык абшчапіў за шыю. Ермаловіч.

2. Даць поўную волю каму‑н., дазволіць поўнасцю праяўляць свае жаданні, пачуцці і пад. — Я толькі баюся, каб мы яе [агранома] адразу занадта не раздурылі. Цяпер машыну, а тады яшчэ што. Ермаловіч. Наста сціснула ў ахапак у яслях сена, перанесла яго карове за драбіну. Будзе есці і пасля каня.. Раздурылі, струшанка ўжо ёй не лезе... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даліка́тны

1. делика́тный, ве́жливый, обходи́тельный, предупреди́тельный, учти́вый;

2. делика́тный, мя́гкий;

зана́дта ~ныя адно́сіны — (да чаго) сли́шком делика́тное (мя́гкое) отноше́ние (к чему);

3. разг. (затруднительный) делика́тный, щекотли́вый;

~ная спра́ва — делика́тное (щекотли́вое) де́ло;

4. корре́ктный, щепети́льный;

5. (слабый) хру́пкий, делика́тный, не́жный;

чалаве́к ~нага скла́ду — челове́к делика́тного (не́жного) сложе́ния;

зана́дта ~ная ца́цка — сли́шком хру́пкая игру́шка;

6. делика́тный, бе́режный, осторо́жный;

апара́т патрабу́е даліка́тнага абыхо́джання — аппара́т тре́бует делика́тного (бе́режного, осторо́жного) обраще́ния;

7. (о материале) то́нкий;

8. изя́щный;

~ныя ту́флі — изя́щные ту́фли;

9. (о кушаньях, вкусе) изы́сканный;

10. перен. то́нкий;

д. пах дарагі́х духо́ў — то́нкий за́пах дороги́х духо́в;

д. полуст. сла́бый (не́жный) пол;

~нае пыта́нне — делика́тный (щепети́льный) вопро́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тасќаць ’штурхаць’ (жлоб., акц., ЛА, 2), таска́цца ’штурхацца’ (рэч., ЛА, 2), таскану́ць ’штурхануць’ (рэч., ЛА, 2), сюды ж, відаць, таскатня́ ’перацягванне з аднаго месца на другое; хаджэнне па розных месцах, куды пасылаюць’ (Нас.). Укр. таска́ти ’цягаць’, дыял. таска́тьзанадта хутка ехаць; гнаць (пра скаціну’; кідаць (што-небудзь цяжкае)’, рус. таска́ть ’цягаць’, польск. дыял. taskać ’тс’, taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., Борысь, 628). Параўноўваючы з чэш. tasit ’сячы; вымаць з похваў’, славац. tasiť ’тс’, Махэк₂ (637) разглядае словы як вытворныя (т. зв. sk‑intensivum) ад кораня tes‑, параўн. чэш. tesat ’часаць’, гл. таксама Голуб-Ліер, 478; Голуб-Копечны, 380), гл. бел. часа́ць, цясля́р. Магчыма, роднасныя да літ. tąsýti ’цягаць’, якое з’яўляецца інтэратывам ад tę̃sti ’цягнуць’, ст.-інд. táskaraḥ ’рабаўнік, злодзей’, з і.-е. *ten‑ ’цягнуць’ (ЕСУМ, 5, 525–526; Чарных, 2, 229; Фасмер, 4, 26). Малаверагодна вывядзенне са страчанага *taska ’мяшок, сумка’, параўн. ст.-в.-ням. tasca, італ. tasca і пад. (Абаеў, Этимология–1966, 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Рабіць што‑н. вельмі старанна, рупліва. Ля адной платформы завіхаліся людзі на чале з Ваўчком — яны прыладжвалі з бярвення і дошак сход[ы] для машын. Хадкевіч. Зімою ў гэтым пакоі вучыліся чацвёрты і пяты класы, а летам завіхаліся служанкі: мылі, сушылі і прасавалі настаўніцкую бялізну. Лобан.

2. каля каго-чаго. Горача выяўляць сваю прыхільнасць, адданасць каму‑, чаму‑н. Завіхацца каля сям’і. □ Пантагрыні ж вельмі патрэбна была дапамога, таму ён і завіхаўся каля свайго заакіянскага госця. Маўр. // Заляцацца да каго‑н., упадаць за кім‑н. Гэтая прыгажуня з першага ж дня пачала неяк занадта шчыра завіхацца каля ўрача. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халу́й, ‑я, м.

Пагард.

1. Назва слугі, лакея. Халую важна было дагаджаць толькі свайму пану. Машара. Міхал, селянін па натуры, па выхаванню, пры гэтых, няхай сабе нячастых, наездах паноў «на глушцовыя токі» найбольш яскрава выступае ў ролі халуя, папіхача, і такая роля для яго глыбока абразлівая. Навуменка.

2. перан. Занадта паслужлівы, угодлівы чалавек; падхалім. Ад цяжкай не стагнаў работы, А халуём быць не магу. Валасевіч. Фашысты давяралі сваім халуям не толькі прымаць перадачы для зняволеных, але і гаспадарыць у камерах, тэрарызаваць непаслухмяных. Мяжэвіч. Два тыдні ў нашай вёсцы не было старасты, немцы не маглі знайсці халуя на гэты пост. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)