пато́мства, -а, н., зб.

1. Маладое пакаленне ў адносінах да старэйшых, бацькоў.

Не пакінуў патомства (не меў дзяцей). Жаўна са сваім патомствам (з дзіцянятамі).

2. Людзі будучых пакаленняў.

Подзвігі народа будзе помніць удзячнае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Ісці, робячы частыя крокі.

2. Ісці, хадзіць наогул.

Нехта тэпае па двары.

3. Пра дзяцей: пачынаць хадзіць, хадзіць няўпэўнена.

Хлопчык ужо пачынае т.

|| наз. тэ́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяпе́р.

1. прысл. Зараз, у гэты момант.

Папрацавалі, ц. і адпачыць можна.

2. Ужыв. пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі: далей.

Школу пабудавалі новую, прыгожую, ц., калі гаварыць пра дзяцей, то яны вельмі задаволены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переучи́ть сов., в разн. знач. перавучы́ць;

переучи́ть всех дете́й перавучы́ць усі́х дзяце́й;

переучи́ть роль перавучы́ць ро́лю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драбната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж., зб.

Дробныя істоты, прадметы. Часта бывае так: у вас нічога не ловіцца або клюе адна драбната, а ваш сусед цягае адну за адной вялікіх плотак ці галаўнёў. Матрунёнак. / Пра дзяцей. — На руках у яе [ўдавы] засталося чацвёра дзяцей, усё драбната. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забасто́ўшчык, ‑а, м.

Удзельнік забастоўкі; стачачнік. Міхалка збірае грошы і збожжа для галодных дзяцей забастоўшчыкаў у Англіі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Пакатаць на чым‑н. усіх, многіх. Перакатаць усіх дзяцей на матацыкле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Вельмі моцна спалохаць, напалохаць. [Аўгіня:] — Чаго ашчэрыўся, як звер? Дзяцей насмерць перапалохаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субты́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць субтыльнага. Танцмайстры выбіралі дзевяці- і дзесяцігадовых дзяцей, правяраючы роўнасць ног і субтыльнасць таліі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адары́ць, адару́, адо́рыш, адо́рыць; адары́; адо́раны; зак., каго-што.

1. Тое, што і абдарыць.

А. дзяцей цукеркамі.

2. перан. Багата надзяліць якімі-н. якасцямі, здольнасцямі.

Прырода адарыла яго паэтычным талентам.

|| незак. адо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)