аднаста́йны, -ая, -ае.
1. Аднолькавы, заўсёды такі самы, нязменны на ўсім працягу.
Аднастайная прырода.
Аднастайныя ўражанні.
2. Манатонны.
А. шум пушчы.
3. Аднародны паводле складу, будовы.
Аднастайная структура глебы.
4. Падобны адзін на адзін, зроблены на адзін узор.
Шэрыя аднастайныя будынкі.
|| наз. аднаста́йнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абагача́льнік, ‑а, м.
Спец.
1. Рэчыва, састаў і пад., якія паляпшаюць якасць глебы, руды, мінералаў і пад.
2. Спецыяліст па абагачэнню выкапняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сульфа́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сульфатаў, змяшчае ў сабе сульфаты. Сульфатныя глебы. // Які атрымліваецца з дапамогай сульфатаў, апрацоўваецца сульфатамі. Сульфатнае мыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раслі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.
Арганізм, які звычайна развіваецца ў нерухомым становішчы, атрымлівае пажыўныя рэчывы з глебы і паветра; адна з найбольш пашыраных форм існавання жывой матэрыі.
Вывучаць расліны.
|| памянш.-ласк. раслі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
|| прым. раслі́нны, -ая, -ае.
Р. свет.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
геабата́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Навука аб пашырэнні і размеркаванні раслін на паверхні Зямлі ў залежпасці ад клімату, асаблівасцей глебы, рэльефу і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капіля́р, ‑а, м.
1. Трубачка з вельмі вузкім унутраным каналам. // Усякі невялікі вузкі канал (напрыклад, у порах глебы, дрэва).
2. Самы тонкі крывяносны сасуд.
[Ад лац. capillaris — валасяны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палу́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑плыць; зак., што.
1. Злушчыць усё, многае.
2. і без дап. Лушчыць некаторы час.
3. Спец. Узрыхліць верхні слой глебы лушчыльнікам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́хласць, ‑і, ж.
Уласцівасць рыхлага. Рыхласць глебы. □ Нягледзячы на незакончанасць і кампазіцыйную рыхласць рамана «Ідзі, ідзі», ён быў значным для свайго часу творам. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
субста́нцыя, ‑і, ж.
1. Аб’ектыўная рэальнасць, матэрыя ў адзінства ўсіх форм яе руху. Матэрыяльная субстанцыя.
2. Першааснова, сутнасць усіх рэчаў і з’яў. Субстанцыя глебы.
[Лац. substantia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смыв м.
1. (действие) змыва́нне, -ння ср.;
смыв по́чвы змыва́нне гле́бы;
2. бакт. змыў, род. змы́ву м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)