Зэ́нзэль ’расліна таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’ (бяроз., Нар. лекс.). Параўн. укр. зе́нджулгатунак расліны’ (Грынч.). Рус. зензе́вель ’расліна пярэступ, Bryonia L.’, зеньзибель ’імбір’, зинзивей ’мальва (Malva rotundifolia, M. silvestris)’. Верагодна, варыянт гэтай назвы, якую выводзяць з іт. zenzovero ’імбір’ ці тур. zencefil (дыял. zendžebil) < араб. < палі sińgivera < ст.-інд. c̣r̥ηgavēram ’свежы імбір’. Фасмер, 2, 94, 97.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ва (БРС, ТСБМ, Гарэц., КТС, Сцяц. Нар., Шат., Яруш.). Як і ўкр. кава, бел. слова з польск. kawa; Слаўскі, 2, 105. У польск. мове kaffa, kafa адзначаны ў другой палавіне XVII ст. З араб. kahwa ’кава’ і ’гатунак лёгкага віна’. Араб. адназвы краіны Kaffa, дзе расце кававае дрэва. Крыніца запазычання для польск. kawaтур. kahve. Гл. кофе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́йсах ’яўрэйскае свята Праснакоў’ (Нас.), ’рэлігійнае свята ў яўрэяў (Вялікдзень)’ (Скарбы), пэйсахо́ўка ’спецыяльны гатунак гарэлкі, якую яўрэі пілі ў час сваіх святаў’ (Нас., Скарбы), пэйсахо́вы ’звязаны са святам’ (Нас.); укр. пе́йсах ’яўрэйскае свята’. Ад ст.-яўр. pasáh < арам. pasah ’праходжанне’, адно са старажытнаяўрэйскіх святаў у памяць аб зыходзе яўрэяў з Егіпту (Праабражэнскі, 2, 26; БЕР, 5, 88).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́пша ’сумесь збожжа, мукі’ (Мат. Гом.). Архаізм, утвораны пры дапамозе прэфікса су- і элемента ‑пша, што атаясамліваецца з пачаткам слова пшаніца, параўн. падобныя ўтварэнні суржык (< рож ’жыта’), су́ярак, гл. (< яр ’яравое збожжа’). Выводзіцца з *pьx‑ja ад *pьxati ’таўчы’, прадстаўленага ў непша ’прымесь у просе’ (гл.), польск. samopszaгатунак пшаніцы’ (< *samo‑pьx‑ja, гл. Слупскі, Зб. Слаўскаму, 350).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бінда́лікі1 ’найніжэйшы гатунак карунак’ (Шн.). Мабыць, з польск. bindalik ’шалік, пояс, стужка і г. д.’ (а гэта да ням. Bändel, с.-лац. bendellum, гл. Варш. сл., 1, 156; Брукнер, 27). Параўн. яшчэ Шалудзька, Нім., 21 (які прыводзіць бярындаўскае бѣндаликъ < польск. bindalik).

Бінда́лікі2 ’думкі; патаемныя жаданні’ (Бяльк.). Магчыма, як метафара, звязана з біндалікі1 (гл.): ’карункі’ → ’заблытаныя, хітрыя думкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрэ́п’е, патрэпле, патрапце, патріпʼя, патрэпʼя, питрупяпачассе, ачоскі, горшы гатунак ільну, канапель, які адыходзіць пры трапанні’ (Янк. 2, Юрч., Бяльк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Мат. Маг.; КЭС, лаг.; ушац., КЭС; паўн.-усх., КЭС, бялын., Янк. 3.), ’першы ачос ільну’ (Касп.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьje ад патрапаць (Борысь, Prefiks., 33). Параўн. таксама патрапкі (гл.). Сюды ж патрапляй (пра нітку), ’недабраякасны’ (светлаг., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іллі́нка ’грушавае дрэва, плады якога паспяваюць к Ільіну дню, 20 ліпеня’ (Нас.); параўн. рус. бранск. ильи́нкагатунак груш, паспяваючых к Ільіну дню’, серб.-харв. ѝлӣњача ’грушы і яблыкі, якія паспяваюць к Ільіну дню’, балг. или́нкы ’тс’. Утворана сцяжэннем словазлучэння Іллін дзень з суф. ‑к‑a, які шырока выкарыстоўваецца ў назвах гатункаў яблык і груш (антонаўка, віноўка, цукроўка і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́рха ’вузенькая палоска скуры або аўчыны, якая закладваецца ў шво кажуха, рукавіцы і інш.’, ’тасёмка або вузкая палоска аўчыны, якой абшываюць край адзення або абутку для ўпрыгожання; аблямоўка’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сцяшк. МГ, Янк. I; брэсц., Янк. Мат., 124; Сл. паўн.-зах., Мядзв., Грыг.), ірха́ (Мат. Гродз.), ірша́ (Касп.), іршы́ць ’закладваць у шво ірху; аблямоўваць, абшываць край чаго-н. ірхой’ (ТСБМ, Нас.). Ст.-бел. ирха, ерха ’двухбаковая замша’ (1582 г.) запазычана са ст.-польск. ircha, jercha (Булыка, Лекс. запазыч., 106). З польск. таксама рус. дыял. и́рха, и́рга ’вырабленая скура’, ’аблямоўка футрам’, укр. дыял. ирха ’вырабленая скура’. Польск. irchaгатунак замшы, мякка вырабленая скура’, в.-луж. jěrcha, чэш. jircha, славац. ircha ’тс’, славен. írh, irhaгатунак скуры’, irhovȋna ’замша, аленевая скура’, серб.-харв. ѝра ’вырабленая авечая скура’ ўзыходзяць да с.-в.-ням. irch, erch, ст.-в.-ням. irach ’белая дубленая скура’ ад лац. hircus ’казёл’. Гл. Праабражэнскі, 1, 273–274; Фасмер, 2, 139; Брукнер, 193; Слаўскі, 1, 465; Махэк₂, 227; Скок, 1, 728; Безлай, 1, 212.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арэ́х, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Плод, семя ў выглядзе ядра ў цвёрдай шкарлупцы. Грэцкія, кедравыя арэхі. Пражаныя арэхі. Рваць, вылушчваць арэхі. □ Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Прыказка. / ‑у, у знач. зб. Міндалевы, мускатны арэх. // ‑а. Аднанасенны плод некаторых раслін, з цвёрдым дравяністым каляплоднікам (напрыклад: дуба, каштана і інш.).

2. ‑а. Дрэва або куст, на якім растуць такія плады.

3. ‑у. Прыгожая, цвёрдая драўніна такіх дрэў, якая ідзе на сталярныя вырабы.

4. ‑у. Спец. Гатунак каменнага вугалю.

•••

Арэх-свістун — пусты арэх.

Зарабіць на арэхі гл. зарабіць.

Моцны арэх — пра што‑н. цяжкае для дасягнення, авалодання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кляймо́, а́; мн. кле́ймы (з ліч. 2, 3, 4 кляймы́), кле́ймаў; н.

1. Пячатка, знак, якія ставяцца на вырабах і паказваюць гатунак тавару, назву прадпрыемства і пад. Фабрычнае кляймо. Завадское кляймо. □ Павел сядзеў на нізкім табурэціку і, схіліўшы галаву, разглядаў кляймо фабрыкі на падкладцы капелюша. Шамякін. // Выпалены знак на скуры жывёлы. // Метка, звычайна ў форме літар, выпаленая на целе злачынца (у некаторых дзяржавах і ў Расіі да 1863 года).

2. перан.; чаго або якое. Знак, сведчанне чаго‑н. (звычайна ганебнага). Кляймо забойства. □ Занятак адкладвае на кожнага своеасаблівае кляймо. Бядуля.

3. Прылада, якой кляймуюць.

•••

Каінава кляймо — след злачынства на кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)