праві́дла, ‑а, н.
Спец. Прылада, пераважна драўляная, якая служыць для выпроствання, выраўноўвання чаго‑н. // Прылада ў форме ступні чалавека, якая кладзецца ў боты або іншы абутак для захавання яго формы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
але́невы, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць аленю; зроблены са скуры аленя. Аленевы рог. Аленевыя боты. Аленевая шапка.
2. у знач. наз. але́невыя, ‑ых. Сямейства жвачных парнакапытных жывёлін.
•••
Аленевы мох гл. мох.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
караба́цісты, ‑ая, ‑ае.
Карабаты, з карабацінамі. Боты не надта хвацкія: да старых, абшарпаных халяў прышыў Адам галоўкі з траскучай карабацістай скуры. Навуменка. Карабацістыя цені, няўклюдныя, як пачвары, блукаюць па сценах. Асіпенка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сачы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., со́чыцца; незак.
1. Цячы, выцякаць па кроплі або тонкім струменем з чаго-н.; выдзяляцца.
Вада сочыцца з цэбра. 3 бярозы сачыўся сок.
2. Пранікаць, пападаць унутр (пра вадкасць).
У боты сочыцца вада.
3. перан. Пранікаць куды-н. праз што-н. (пра святло, гукі і пад.).
Праз шчыліны дзвярэй сачылася святло.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
высту́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да выстукаць.
2. Разм. Рытмічна стукаць, пастукваць. Лямэнт.. стаіць пры стале і задуменна выстуквае пальцамі. Чорны. Пры агарку свечкі адзін [рабочы].. выстукваў малатком — падбіваў боты. Пестрак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
запылі́ць 1, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак., каго-што.
Пакрыць або запоўніць пылам. Запыліць боты. Запыліць паветра. □ І мільёны парэпаных ног Крочаць: пыл запыліў небасхіл. Бялевіч.
запылі́ць 2, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак.
Пачаць пыліць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
усхо́дцы, ‑аў; адз. няма.
Разм. Невялікія ўсходы 2. На ўсходцах.. хаты [Ваня] прысеў на сухую прыступку, зняў боты і выліў з іх ваду. Кулакоўскі. Люблю маленькія ўтульныя гасцініцы з.. рыпучымі ўсходцамі крутых лесвіц. Грахоўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
цюле́невы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цюленя (у 1 знач.). Цюленевы промысел. // Які здабываюць з цюленя. Цюленевы тлушч. // Зроблены са скуры цюленя. Цюленевыя боты. // у знач. наз. цюле́невыя, ‑ых. Сямейства атрада ластаногіх.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прамака́ць I несов. (пропускать влагу, сырость) промока́ть;
бо́ты прамака́юць — сапоги́ промока́ют; см. прамо́кнуць
прамака́ць II несов. промока́ть; см. прамакну́ць
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
франт м. франт, щёголь;
◊ ф. — са́лам бо́ты вы́мазаў, а ску́рку з’еў — погов. франт — са́лом сапоги́ сма́зал, а ко́жицу съел
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)