ша́хта, -ы, М -хце, мн. -ы, шахт і -аў, ж.

1. Вертыкальная ці нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню; шахтавы ствол.

Заваленая ш.

Спускацца ў шахту.

2. Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў; месца здабычы іх.

Працаваць у шахтах.

3. Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых прамысловых канструкцыях (спец.).

Ліфтавая ш.

|| прым. ша́хтавы, -ая, -ае.

Шахтавая печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вальнякі́месца, дзе жылі людзі, якія мелі вольнасць ад прыгону’ (Яшк.). Ад вальняк ’вольны чалавек’. Магчыма, таксама па мадэлі тапонімаў (Сушнякі і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пага́рка ’выгарэлае месца ў тарфяным балоце’, пагаруе ’вялікая прастора выгарэлага торфу’ (Касп.), пагарыны ’выжарыны’ (Сцяшк. Сл.). Да пагарэць < гарэць з розным суфіксальным афармленнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саўге́ль ’коўзкае месца, каток’ (Касп., Яшк.), выкл. ’пра ссоўванне’ (Янк. БП), саўгу́нь ’тс’ (Нар. лекс.). Дэрываты ад соўгаць(ца) з суф. ‑ель, ‑унь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акно́1 (БРС, Касп.), вакно (Нас.), акно ’акно, вока’ (Дабр.), ст.-рус. окъно, рус. окно, укр. вікно, польск. okno, чэш. okno, славац. okno, в.-луж. wokno, н.-луж. hokno, серб.-харв. о̀кно (RHSJ, 8, 821), макед. окно. Хутчэй за ўсё прасл. okno — архаічны прыметнік на ‑no, утвораны ад назоўніка око. Гл. Мерынгер, IF, 16, 125–126, які прыводзіць іншыя індаеўрапейскія прыклады ўтварэння назвы акна ад назвы вока. Фактычна, калі выключыць няўстойлівыя метафары, толькі ў германскіх і славянскіх мовах акно называлася словам, вытворным ад вока (Бак., 469–470). Магчыма, прасл. okno ўзнікла як калька з гоц. augadaúrō (= ’вочныя дзверы’). Прасл. *okna dvьrь з наступным спрашчэннем і вызначэннем родавага паказчыка па зыходнаму назоўніку.

Акно́2 ’глыбокае месца ў балотных крыніцах, азёрах’ (КЭС), окна сольныя салёныя азёры’ (Гарб.), вокнішча ’небяспечнае месца ў возеры ці рацэ, што зацягвае ў глыбіню’ (Нас.). Рус. арх. окно ’глыбокае месца ў возеры’, укр. вікно, серб.-харв. о̀кномесца на багнах, якое не зарастае і не замярзае’. Усе гэтыя словы звязаны з прасл. oko ’глыбокае месца ў вадзе’ (гл. Безлай, SR, 5–8, 140–141; Ісачанка, Зб. Младэнаву, 313). Параўн. славац. morské oko, серб.-харв. о̏ко ’глыбокае месца ў вадзе’ і літ. ãkis, akatė̃ ’возера, палонка’. Гэта яшчэ балта-славянскае слова Махэк₂ (411–412) звязвае з лац. aqua ’вада’ і іншымі роднаснымі індаеўрапейскімі лексемамі. Не менш верагоднай застаецца сувязь з прасл. oko ’вока’. Параўн. арм. akn дзірка’, ст.-грэч. ὀπή ’адтуліна’ (Покарны, 775–777).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

груга́н, ‑а, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; крумкач. // перан. Пра шкоднага, небяспечнага чалавека. Наш дэвіз — мір і воля народам! Наш паход груганам не стрымаць. Васілёк.

•••

Куды груган касцей не занясе — пра вельмі аддаленае або цяжкадаступнае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́бля, ‑і, ж.

Насціл з бярвення або галля для пераезду цераз балота, гразкае месца; гаць. Рота неўзабаве падыходзіла да балота, праз якое цягнулася грэбля. Мележ. Пачалі браты церабіць прасекі ў пушчы ды масціць грэблі. Якімовіч. // Насыпная дарога цераз нізкія балоцістыя мясціны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́льбішча, ‑а, н.

1. Разм. Гулянка, гулянне. Падыходзілі старыя, глядзелі на гульбішча і скокі, а самі гаварылі стала і сур’ёзна аб вясне і аб ураджаі. Каваль.

2. Уст. Месца народнага гуляння. А наводдаль, у баку ад публічнага гульбішча, віднеліся купальні. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Дакончыць абмер, вымярэнне чаго‑н.; абмераць, вымераць да канца ці да якога‑н. месца. Дамераць зямельны ўчастак.

2. Разм. Дабавіць да таго, што адмерана; адмераць, намераць поўнасцю. Дамерай яшчэ пяць метраў. Дамерай дзве кварты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапле́сціся, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; пр. даплёўся, ‑плялася, ‑лося; зак.

Разм. Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога‑н. месца. Стары ледзь даплёўся да ложка. □ Цераз пажоўклае куп’ё, цераз голы агарод з вязкай вецця на плячы даплёўся [Васіль] да гумна. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)