кро́ўны і (разм.) крэ́ўны, -ая, -ае.

1. Родны па крыві; які паходзіць ад адных продкаў.

К. брат.

Кроўная радня.

2. перан. Вельмі блізкі, цесны, моцны, непарушны.

Кроўная сувязь пісьменніка з народам.

Кроўна (прысл.) зацікаўлены ў чым-н.

Кроўная крыўда — цяжкая, якая глыбока кранае.

Кроўная помста — помста забойствам за забойства сваяка як перажытак родавага ладу.

Кроўныя грошы (разм.) — грошы, нажытыя сваёй працай.

|| наз. кро́ўнасць, -і, ж. (да 2 знач.) і крэ́ўнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гара́чы, -ая, -ае.

1. Які мае высокую тэмпературу, моцна нагрэты.

Гарачая пліта.

Гарачае лета.

Г. цэх (таксама перан.: увогуле шкодная вытворчасць). Падаць гарачае (наз.). Гарачая апрацоўка металаў.

2. перан. Поўны сілы, страсны, палкі.

Г. заступнік.

3. перан. Вельмі напружаны, які праходзіць у інтэнсіўным, напружаным рытме.

Гарачая работа.

Г. бой.

Гарачая пара жніва.

4. перан. Запальчывы, нястрыманы.

Гарачая галава — пра залішне паспешлівага, нястрыманага чалавека.

Па гарачых слядах — адразу.

Пад гарачую руку (разм.) — у момант злосці, раздражнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пля́ма, -ы, мн. -ы, плям, ж.

1. Месца іншай афарбоўкі на якой-н. паверхні, а таксама месца, забруджанае чым-н.

Радзімая п.

Чарнільная п.

Белая п. (на геаграфічнай карце: абазначэнне недаследаванай мясцовасці; таксама перан.: пра што-н. невядомае, нявывучанае). Жоўтая п. (у сятчатцы вока: месца, вельмі чуллівае да святла; спец.).

2. перан. Што-н. ганебнае, надта непрыемнае.

П. на рэпутацыі.

|| памянш. пля́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сёння, прысл.

1. У гэты дзень.

С. паеду ў Полацк.

2. перан. Цяпер.

С. студэнт, а заўтра настаўнік.

3. у знач. наз., нескл., н. Цяперашні дзень.

На с. ўзяла білеты ў кіно.

На с. (перан.: у дадзены момант). Наша с. (перан.: цяперашняе жыццё).

Не сёння, дык заўтра; не сягоння — заўтра (разм.) — вельмі хутка, у бліжэйшы час.

|| прым. сённяшні і сяго́нняшні, -яя, -яе.

На с. дзень (на сёння).

Жыць сённяшнім днём — не думаючы пра будучае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смерць, -і, мн. -і, смярце́й, ж.

1. Спыненне жыццядзейнасці арганізма.

Раптоўная с.

Быць пры смерці (паміраць).

2. у знач. вык. Бяда, гора; спыненне якой-н. дзейнасці.

Творчая няўдача для яго — с.

Біялагічная смерць — поўнае спыненне біялагічных працэсаў у клетках і тканках арганізма.

Клінічная смерць — прамежак часу, калі дыханне і сардэчная дзейнасць спыняцца, але тканкі яшчэ ў пэўнай ступені захоўваюць жыццяздольнасць.

Да смерці (разм.) — вельмі моцна.

Не на жыццё, а на смерць — не шкадуючы жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пясо́к, -ску́, м.

1. Сыпкія часцінкі кварцу або іншых цвёрдых мінералаў.

Рачны п.

Жоўты п.

Будаваць на пяску што-н. (перан.: на ненадзейнай аснове). П. сыплецца з каго-н. (перан.: пра вельмі старога чалавека; разм.).

2. мн. -скі́, -ско́ў. Прасторы, пакрытыя пяском.

Зыбкія пяскі.

Цукровы пясок — цукар у дробных крупінках у адрозненне ад пілаванага, колатага.

|| памянш. пясо́чак, -чку, м. (да 1 знач.).

|| прым. пясо́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. колер (карычнева-жоўты).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глыбіня́, -і́, мн. глыбіні, -бінь, ж.

1. Адлегласць ад паверхні да дна або ад якога-н. месца ў напрамку да нізу.

Г. возера.

2. чаго. Прастора ўнутр ад мяжы, ад краю чаго-н.

У глыбіні лесу.

3. перан., чаго. Сіла, ступень праяўлення чаго-н.; змястоўнасць.

Г. пачуцця.

Г. думак.

Да глыбіні душывельмі моцна (крануць, уразіць).

У глыбіні душы — пра пачуцці, перажыванні людзей, схаваныя ад іншых.

|| прым. глыбі́нны, -ая, -ае.

Глыбінная бомба.

Глыбінная вёска.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Базі́каць ’гаварыць тое-сёе; плясці глупства, пустасловіць’ (Нас.), базы́каць ’гаварыць абы-што’ (Бяльк.). Слова не вельмі яснага паходжання. Параўн. рус. дыял. базли́ть, базла́нить, база́нить ’крычаць’, бази́кать, базю́кать ’плявузгаць, гаварыць і г. д.’, укр. базі́кати ’плявузгаць’, базувать ’гаварыць’, ба́зі ’гутарка, базіканне’. Версій вельмі многа (агляд гл. Фасмер, 1, 106, параўн. і Бернекер, 47), але найбольш верагоднае, відаць, гукапераймальнае паходжанне гэтых слоў, як і грэч. βάζω ’базікаю, гавару’ (аб грэч. слове. гл. Фрыск, 1, 206–208, таксама Покарны, 91–92). З базі́каць, магчыма, звязана і базла́ць ’моцна крычаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́раб, даро́бка ’скрынка’ (Нас.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 178) лічыць гэта праславянскім дыялектызмам (*dorbъ), які, акрамя бел. мовы, засведчаны таксама (с. 172) у рус. (дыял. до́роб ’скрынка, сіта’) і ўкр. (дороба́йло ’сіта’). Слав. *dorbъ звязана з літ. darbas ’пляцёнка з лісцяў’, ст.-інд. darbhás ’пучок травы’, dr̥bháti ’звязвае, пляце’. Гл. Фасмер, 1, 530; Трубачоў, Эт. сл., 4, 74. Цікава, што прасл. лексема з вельмі надзейнымі і.-е. сувязямі рэканструюецца ў даным выпадку толькі на аснове ўсх.-слав. даных, што наогул трапляецца не вельмі часта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́кнуцьвельмі хацець’ (Сл. паўн.-зах.), укр. лапнуты ’жадаць’, ’быць прагным’, польск. łaknąć ’быць галодным’, ’прагна есці’, ’быць пажадлівым’, ’вельмі хацець чаго-небудзь’, ’хацець піць’, рус.-ц.-слав. лапнуты ’галадаць’, ’прагна хацець’, славен. lȃkniti ’згаладнець’. Прасл. olknęti. Да прасл. olkati ’галадаць, быць галодным’. Параўн. літ. alkti ’галадаць’, ’жадаць’, дат. alkt ’хацець піць’, ’адчуваць голад, моцна жадаць’, ’быць пажадлівым’. Магчыма, роднасным з’яўляюцца: ст.-в.-ням. ilgi ’голад’ (Траутман, 6–7; Фасмер, 2, 452, дзе даецца больш падрабязная літаратура), ірл. еіс ’злы’ (Развадоўскі. Wybór, 2, 158–159; Покарны, 307).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)