агітпро́п, ‑а, м.

Скарочаная назва аддзелаў агітацыі і прапаганды пры ЦК і мясцовых камітэтах ВКП(б), якая ўжывалася да 1934 г.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абразі́вы, ‑аў (адз. абразіў, ‑ва), мн.

Дробназярністыя ці парашкападобныя рэчывы вялікай цвёрдасці, якія выкарыстоўваюцца пры механічнай апрацоўцы металаў, шкла і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астраля́бія, ‑і, ж.

Вугламерны інструмент, які даўней выкарыстоўваўся для вызначэння становішча нябесных цел, пазней пры здымцы планаў мясцовасці; цяпер заменены тэадалітам.

[Грэч. astron — зорка і labein — узяць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца з дапамогай балаў. Сістэма балавай ацэнкі, якая ўжываецца пры даследаванні тканін і некаторых іншых прамысловых тавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бліц, ‑у, м.

Лямпа для імгненнай моцнай успышкі святла пры фатаграфаванні. У вестыбюлі палаца культуры было людна, зырка ўспыхвалі бліцы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папільётка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Кавалачак паперы (або тканіны), па якую пакручваюць пасмы валасоў пры халодная завіўцы.

[Ад фр. papillote.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маразабо́іна, ‑ы, ж.

Знешняя падоўжная трэшчына ствала, якая ўтвараецца пры моцных маразах у выніку нераўнамернага ахаладжэння вонкавых і ўнутраных слаёў драўніны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

педагене́з, ‑у, м.

Спец. Спосаб размнажэння некаторых беспазваночных жывёлін, пры якім у лічынак развіваюцца неаплодненыя яйцаклеткі, якія даюць пачатак новаму пакаленню.

[Грэч. páis, paidód — дзіця і genesis — нараджэнне, паходжанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пеньюа́р, ‑а, м.

1. Ранішняе жаночае адзенне з лёгкай тканіны.

2. Белая накідка, якою накрываюць плечы кліентаў у цырульні пры стрыжцы.

[Фр. peignoir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перарыва́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне, пры дапамозе якога спыняецца і зноў прапускаецца электрычны ток у ланцугу, паток газу або вадкасці ў трубаправодзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)