за́сланка і засло́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Прыстасаванне (звычайна бляшаны ліст з ручкай), якім засланяюць топку печы. Хацела [маці] засланіць печ і сагнулася, каб узяць з-пад прыпечка засланку. Галавач. Сымон адчыніў засланку і зірнуў у печ. Чарнышэвіч.
2. Прыстасаванне для закрывання якіх‑н. адтулін. Адзін з асобаатрадчыкаў пазваніў, за кратамі адсунулася заслонка, нехта глянуў адтуль. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засумава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., па кім-чым і без дап.
Пачаць сумаваць. // Зрабіцца сумным, занудзіцца без каго‑, чаго‑н., замаркоціцца па кім‑, чым‑н. Дзень быў цёплы, вясновы. Адзін з такіх, калі вельмі цягне на сонца, па якім засумаваў за зіму. Карпаў. / у перан. ужыв. [Лукаш] вярнуўся з вайны, вярнуўся з думкамі толькі аб працы, па якой зусім занудзілася душа, засумавалі рукі. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схо́ды, ‑аў і схо́дкі, ‑дак; адз. няма.
Лесвіца; ступенькі лесвіцы. Выходзячы пасля работы з рэдакцыі, Чорны вешаў загнуты кіёк на балясіну сходаў. Лужанін. На сходах галоўнага ўвахода [Ніну] дагнаў Швыдрык. Лобан. Кожны ранак .. [Валя] разам са сваімі сяброўкамі па працы прыходзіць сюды, узбіраецца па засмечаных друзам сходках і бярэцца за кельму. Пестрак. З садовай дарожкі ў раку схадзілі к самай вадзе сходкі з парэнчамі. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філе́ 1, нескл., н.
1. Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі хрыбта тушы.
2. Кусок мяса або рыбы. ачышчаны ад касцей. // Ежа з такога мяса. Спяшаючыся, я з’еў сваё рыбнае філе. Некалькі разоў за гэты час я лавіў на сабе позірк жанчыны і зразумеў, што яна хоча яшчэ нешта сказаць. Кірэенка.
[Фр. filet.]
філе́ 2, нескл., н.
Вышыўка на сетцы з нітак або ажурная вязка.
[Фр. filé.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́беніца, ‑ы, ж.
Прылада для пакарання смерцю, зробленая з двух слупоў з перакладзінай. На першай вуліцы стаяла шыбеніца і на ёй вісеў труп павешанага чалавека. Чорны. Фашысты, спяшаючыся, ставілі шыбеніцы. Лынькоў. // Пакаранне смерцю на такой прыладзе. — Забіў [манах] чалавека, з чыёю жонкаю меў сувязь. Гэта пахла шыбеніцай. Чарнышэвіч. На ўсіх слупах у вёсцы віселі загады акупантаў: за дапамогу ваеннапалонным — шыбеніца. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руби́ть несов.
1. сячы́;
2. перен. рэ́заць;
он так и ру́бит пра́вду в глаза́ ён так і рэ́жа пра́ўду ў во́чы;
3. (сруб) рубі́ць;
лес ру́бят — ще́пки летя́т погов. лес сяку́ць — трэ́скі ляця́ць;
руби́ть с плеча́ сячы́ з-за пляча́;
руби́ть под ко́рень сячы́ пад ко́рань;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цель
1. (мишень) цэль, род. цэ́лі ж., мн. цэ́лі, -ляў;
стрельба́ по закры́тым це́лям стральба́ па закры́тых цэ́лях;
2. перен. мэ́та, -ты ж.;
име́ть це́лью мець на мэ́це;
ста́вить себе́ (задава́ться) це́лью ста́віць сабе́ за мэ́ту;
с це́лью з мэ́тай;
в це́лях у мэ́тах (для таго́, каб).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Насампе́рад ’перш за ўсё, у першую чаргу’ (Гарэц., Др.), укр. насампере́д ’тс’. З на + са́м(ы) + пе́рад, параўн. на са́мы кане́ц ’напаследак, у канцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Німала́ду ’без прычыны, немаведама за што’ (Некр.), ’невядома’ (Янк. 1). Відаць, з пяла ладу, параўн. ніўлад ’не так, як трэба’ (Сл. ПЗБ). Гл. лад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басю́ры ’гулянка жней за кошт гаспадара’ (Хрэст. дыял., 333). Няяснае слова. Магчыма, ёсць сувязь з словамі тыпу рус. дыял. бу́са́ть ’піць, напівацца’, бусо́й ’п’яны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)