абсалютызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Кніжн. Зрабіць (рабіць) безумоўным, безадносным; давесці (даводзіць) да абсалюту. Трацкісты і капітулянты розных масцей.. абсалютызавалі недавер’е і варожасць селяніна да ўсяго новага. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закама́ндаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак.

Разм. Даць каманду, загадаць што‑н. зрабіць, выканаць. З цэнтра закамандавалі некаторым гарнізонам перамясціцца.. у акругу. Чорны. — Адчыняй! — уладна і сярдзіта закамандаваў хтось з двара. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засакрэ́ціць, ‑рэчу, ‑рэціш, ‑рэціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць сакрэтным, недаступным для агульнага карыстання, азнаямлення і пад. Засакрэціць дакументы. Засакрэціць вынаходства.

2. Разм. Дапусціць каго‑н. да сакрэтнай работы. Засакрэціць супрацоўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застрака́ціць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак., што.

Разм. Зрабіць стракатым. І не было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго іголка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Праверыць што‑н. па якіх‑н. даных, зрабіць даведку. Пару разоў ён зверыўся па гадзінніку, пэўна мяркуючы расцягнуць зборы да гудка. Гартны.

2. Разм. Зняверыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наля́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. што. Зрабіць што‑н. наспех, няўмела, абы-як. Наляпаць карціну.

2. чаго, чым і без дап. Напэцкаць на чым‑н. Наляпаць чарніла на абрус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падахво́ціць, ‑вочу, ‑воціш, ‑воціць; зак., каго-што і з інф.

Выклікаць жаданне што‑н. зрабіць; разахвоціць. [Дзед Тарас:] — Падахвоціў я праўленне пабудаваць сховішча на садавіну. Паслядовіч. — Гаварыце, гаварыце, цётка Тэкля, — падахвоціў Малашкін. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазавіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць завітым, пакручастым — пра ўсё, многае. Валасы пазавіваліся.

2. Зрабіць сабе завіўку — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты пазавіваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыспо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм.

1. Прымножыць, павялічыць. Калгас прыспорыў свае багацці. // безас. Стаць больш. Бульбы прыспорыла.

2. Зрабіць спорным, спарнейшым; паскорыць. Круг велікаваты, і Міша прыспорыў хаду. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раяні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

1. Зрабіць (рабіць) надзел якой‑н. тэрыторыі на раёны (адміністрацыйныя, эканамічныя і пад.).

2. Спец. Размеркаваць (размяркоўваць) для пэўных, вызначаных раёнаў. Раяніраваць сорт пшаніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)