Нюшо́к ’невялікая колькасць, якую можна ўзяць у тры пальцы’ (Нас.), ’шчопці’ (Нік., Няч.; Касп.), ’малая колькасць’ (расон., Шатал.), нюшок, нюнбк ’драбок’ (Сл. ПЗБ), нішбк ’тс’ (астрав., вусн. паведамл.). Памянш. ад нюх ’невялікая колькасць расцёртага рэчыва, якую можна пацягнуць носам’ (Нас.), да нюхаць, у прыватнасці ’нюхаць тытунь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нято́туды ’куды там’: Нетбтуды! и в тэй бок не глядзіць (Нас.). Сюды ж нітбтуды ’ніяк’ (Нас.). З ⁺не‑то‑туды, гл. пято, туды. Параўн., аднак, польск. *nie‑to‑tu ’няпраўда’. Пра мяркуемае польск. *nie‑to‑tu гл. Атрэмбскі (SOr, 13, 21–25), ESSJ SG, 2, 490.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасці́лка ’посцілка’ (ТСБМ, Касп., Грыг., Бяльк.; КЭС, лаг.), ’прасціна’ (Нас., Яруш., Гарэц., Касп., Мат. Маг.), ’подсціл саломы для скаціны’ (Нас.). Да (па)слаць (па‑сцялю́) < прасл. po‑stьlati ’пасыпаць, рассяваць, раскідаць’. Семантычна блізкім да яго будзе лат. tilināt, talināt ’распрасціраць, пашырацца, быць раскладзеным’. Гл. таксама по́сцілка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакаба́чваць1 ’перайначваць, вяршыць, рабіць’ (Нас.). У выніку семантычнага пераносу з першаснага перакаба́чваць ’перарабляць што-небудзь на кабат’ (гл. каба́т), параўн. аналагічнае польск. przekabacić, przekabacać ’перарабіць, перацягнуць на свой бок’.

Перакаба́чваць2, зак. тр. перакаба́ціць ’прамантачыць, растраціць’ (Нас.). Да пера- і каба́к (гл.) — ’прапусціць грошы праз кабак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віда́ль1 ’незвычайная, дзіўная, прывабная рэч’ (Нас.) з рус. невидаль ’нябачанае дзіва’. Сюды ж відальшы1 ’прыгажэйшы, статнейшы, больш відны’.

Віда́ль2 ’перспектыва, від’ (Нас., Гарэц., Яруш.), магчыма, з *відадаль < відзець даль. Параўн. яшчэ відальшы ’здольны бачыць далей, адрозніваць прадметы на большай адлегласці’. Да відзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́скаць ’удараць далоняй аб далонь, апладзіраваць’ (Нас., Шпіл., Нік., Няч.), ’рабіць разнастайныя гукі пры дапамозе трашчоткі лінейкай, клямкай’ (Нас.). Укр. класкати, рус. клескать ’тс’, польск. klaskać, kleskać, н.-луж. klaskaś ’тс’. Параўн. чэш. tleskati, славац. tlieskať ’тс’. Гукапераймальнае. Няма падстаў для праславянскай рэканструкцыі. Слова арэальна абмежаванае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бусава́ць ’п’янстваваць, дэбашырыць’, буса́ць ’бурна весяліцца, п’янстваваць’ (Бяльк., Нас.). Сюды ж і буса́йла ’дзёрзкі гарэза; гуляка’ (Гарэц., Нас.). Рус. бу́са́ть ’піць, п’янстваваць’, бусо́й, бу́сый ’п’яны’; слова з мовы афеней (СРНГ, 3, 301). Лічыцца запазычаннем з с.-н.-ням. būsen ’тс’, с.-в.-ням. bûsen. Фасмер, 1, 251.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Алю́каць ’зрабіць каго-небудзь маркотным’ (Нас.), алюканы частай лаянкай даведзены да маркотнага стану’ (Нас.). Параўн. рус. улюлюкать, заулюлюкать і літ. lelióti, alióti ’гнаць з крыкам’, лат. aluties ’паводзіць сябе па-вар’яцку, крычаць, шумець’. Сувязь анаматапаэтычных беларускіх і рускіх слоў з адпаведнымі літоўскімі і лацінскімі акрэсліць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабе́рац ’дыванок’ (Нас. Сб., КТС, БРС, ТСБМ) ’дыванок, на якім вянчаюць маладых’ (Жд. 2, Касп., Нар. сл., Нас.). Геаграфія слова і фанетычная адзнака сведчыць аб (‑б‑ замест ‑в‑, параўн. укр. коверець, рус. ковер і польск. kobierzec, чэш. kobeřec, славац. koberec) запазычанні з польск. (Слаўскі, 2, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скру́пул ‘малая колькасць, крупинка’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), скру́пулка памянш. (Нас., Байк. і Некр.). З польск. skrupuł ‘дробная адзінка вагі (у аптэкарскай справе)’, таксама як і рус. скру́пул ‘тс’ (Кюнэ, Poln., 97); польскае да лац. scrupulus ‘маленькі востры каменьчык; сумненне, апаска’ (Варш. сл., 6, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)