Курдая́чыць ’гаварыць незразумела’ (Шатал., Нар. лекс., ДАБМ). Магчыма,⇉курдаячыць < *курдзячыць. Апошняе да *курдзяк (параўн. польск. kurdiak ’нарасць на языку’). Этымалогія апошняга няпэўная (Слаўскі, 3, 399). Параўн. курдзюкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ры ’гульня’: «Той, хто водзіць з завязанымі хусткай вачыма, ходзіць па хаце з распрасцёртымі рукамі і стараецца каго‑небудзь злавіць» (Нар. словатв.). Параўн. курмыш (гл.). Да кура (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́фар ’скрыня’ (Касп., Сцяц. Нар., Сцяшк., КЭС, лаг., Гарэц., Бяльк., Янк. Мат., В. В., Мядзв.). Запазычанне праз польскую мову з ням. Koffer (Слаўскі, 3, 320; Кюнэ, Poln., 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Жаме́ра, жоме́ра ’страва з цёртай бульбы’ (мазыр., З нар. сл., 163). Утворана, як і жамяра́1, з кораня жем‑ (гл. жа́мка) і суфікса ‑ер‑а са зборным значэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаро́цце ’спёка’ (драг., Нар. словатв., 144). Параўн. укр. жарота ’тс’. Ад. жа́рыць1 (гл.) з суфіксам ‑оцце па мадэлі, адзначанай у словах плюхоцце, гарацце́ (Сцяц., Афікс. наз., 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жма́ка ’вільготнае месца на лузе’ (мядз., Нар. сл., 9). Відаць, перанос з назвы жамерын жмакі паводле мяккасці і вільготнасці грунту. Гл. жмуха. Параўн. чэш. žmach, žmoch ’балота, гразь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каба́сь-кабаська (З нар. сл.). Утворана ад ласк. назвы кабана кабаська, якое, відаць, утворана ад кабась ’ласкальная назва кабана’, параўн. рус. кабась ’парася’ і ’ласкальны зварот да кабана’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабу́лка ’пятля ў ніце’ (Нар. сл.). Да кабылка5 (гл.), фанетыка (у на месцы ы) тыповая для гэтай часткі Палесся, параўн. сумежнае тураў. копуто ’капыт’, бук ’бык, бугай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парэ́брына ’тое ж, што і рабрына’ (ТСБМ, абл., Янк. 1), порэ́брина ’рабро ў кашы’ (ТС), порэбʼе ’рэбры ў кошыку’ (З нар. сл., навагр.). Конфіксныя ўтварэнні ад рабро (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачыні́ць ’выпатрашыць’ (хойн., Мат. Гом.), ’пачысціць рыбу’ (карэліц., Нар. словатв.). Да па‑ (< прасл. po‑) і чыніць (< прасл. činiti ’укладваць па парадку’ > ’упарадкаваць’ < прасл. činъ ’парадак, работа, надежны спосаб’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)