папля́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Разм. Спляжыць усё, многае або ўсіх, многіх. Папляжыць лясы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыгрэбці да чаго‑н. усё, многае. Папрыграбаць сена да стога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Сціснуць усё, многае або ўсіх, многіх. Пасціскаць бярвенне дротам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагнаі́ць, ‑гнаю, ‑гноіш, ‑гноіць; зак., што.

1. Згнаіць усё, многае.

2. Угнаіць звыш нормы, празмерна ўгнаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

1. Пазалаціць нанава, яшчэ раз.

2. Разм. Пазалаціць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакале́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм. Пакалечыць усіх, многіх або ўсё, многае. Перакалечыць пальцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., што.

1. Зрабіць вельмі салодкім. Перасаладзіць чай.

2. Пасаладзіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Выстругаць, абстругаць, пастругаць усё, многае.

2. Выстругаць, абстругаць нанава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перажыць, перацярпець многае. Вайну і пасляваенную разруху ледзь ператрывалі. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перацалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.

Пацалаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Перацалаваць усіх родных.