ба́віцца, баўлюся, бавішся, бавіцца; незак.
Разм.
1. Доўга затрымлівацца дзе‑н., марудзіць. — Ты не баўся, дачушка, — папрасіла маці, калі Ганна выйшла. Гартны.
2. Знаходзіцца дзе‑н., праводзіць час. Улетку цэлымі днямі бавіўся на рэчцы. Бачыла. // Гуляць, забаўляцца. І ўсюды — ці дзядзька працуе, ці бавіцца з дзецьмі — ён бясконца добры і ласкавы. Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рум, ‑у, м.
Разм. Месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты. Румам у нас называецца тое месца, куды вывозяць зімою калоды з лесу, каб вясною збіць іх у плыты і сплаўляць па рэчцы. Колас. Хлопцы хадзілі на рум, дзе завіхаліся плытнікі каля высокіх ярусаў бярвення. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
братэ́рскі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і братні (у 2 знач.), брацкі (у 2 знач.). Але ёсць у вас [братоў] край, Ёсць радзіма на свеце, Дзе чакаюць вас маткі і дом, Дзе вы знойдзеце ласку Братэрскую ў сэрцах, хлеб і песню за кожным сталом. Танк. Мікалай быў хлопцам, які выклікаў у.. [Маі] братэрскія пачуцці. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязлю́дны, ‑ая, ‑ае.
Ненаселены або маланаселены. Толькі свае песні спявае.. [лясны жаваранак] у бязлюдных мясцінах, дзе рэдка бывае чалавек, і мала хто чуе іх. Колас. // Такі, дзе не відаць або няма ў дадзены момант людзей. Сяргей пакрочыў у бок калгаснага двара пакуль што яшчэ бязлюднай вуліцай. Шахавец. Бязлюдная лясная дарога была зусім ціхая. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прые́мна,
1. Прысл. да прыемны.
2. безас. у знач. вык. Прыносіць задавальненне, радасць. Дзяўчынцы прыемна ўсё, — і што сонейка свеціць, і што навокал лес. Брыль. [Лабановічу] было прыемна, нейкая радасць разлівалася ў крыві. Колас. Прыемна вяртацца на старое месца, дзе пражыта нямала гадоў, дзе добра знаёмы і кожны чалавек, і кожная сцежка. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падско́к, ‑у, м.
1. Скачок. Сабака плыў, а там, дзе было плытка, скакаў, робячы часам асабліва высокі падскок над сітнягамі, каб убачыць, дзе гаспадар. Караткевіч.
2. Разм. Прытанцоўванне. Пайшла «Лявоніха» з падскокам, Развёўшы рукі ў бакі. Чарняўскі.
3. у знач. прысл. падско́кам. Падскакваючы. Грыша схапіў кашулю і падскокам, вылецеў з пакоя. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першаго́дак, ‑дка, м.
1. Дзіця або маладая жывёліна на першым годзе жыцця. У кожнай птушынай чарадзе, якая адлятае ў вырай, разам з маладымі, слабымі яшчэ першагодкамі, ёсць дужыя, вопытныя птахі. Мехаў.
2. Той, хто першы год знаходзіцца дзе‑н., служыць дзе‑н. Курсант-першагодак. □ Найбольш любілі мае першагодкі хітрыя задачкі і загадкі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спагадзя́, прысл.
Абл. Пазней, праз некаторы час. Я, а за мною, трошкі спагадзя, і Каця моўчкі падаліся да клумбы, дзе капала Агапа і дзе стаялі, уваткнутыя ў зямлю, жалезнякі... Сачанка. У той вечар мы, мабыць, так болей і не сказалі б ніводнага слова пра Велю, але крыху спагадзя прыйшоў Якімцаў, наш брыгадзір. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматто́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які важыць шмат тон; вельмі цяжкі. Цяпер ужо і Паўлік адчуў, як шматтонная глыба камбайна, бы пушынка, падпарадкоўвалася яго рухам. Беразняк.
2. Які мае ўмяшчальнасць або грузападымальнасць у некалькі тон. Гляджу — імчыцца па асфальце, спяшыць шматтонны самазвал Туды, дзе просяць: — Цэглы дайце!.. Дзе новы ўжо расце квартал. Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адвака́цтва, ‑а, н.
Дзейнасць адваката. У часе выхаду гэтых кніжак [«Дудка беларуская» і «Смык беларускі»] Францішак Багушэвіч стала жыў ужо ў Вільні, дзе займаўся адвакацтвам. Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)