ла́ндыш, ‑а, м.
Шматгадовая травяністая расліна з прадаўгаватымі лістамі і дробнымі белымі пахучымі кветкамі ў форме званочкаў. З зямлі прабіліся глянцавітыя трубкі ландышаў. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трысця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў, якая нагадвае трыснёг і расце на балотах і берагах вадаёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кенды́р ’шматгадовая травяністая расліна Apocynum L.’ (ТСБМ). Укр. кендир, рус. кендырь ’тс’. Запазычанне з цюрк. моў. Дакладная крыніца не вызначана. Параўн. узб. кендир, тур. kendir (ЕСУМ, 2, 423). Фасмер (2, 222) бачыць у рус. кендырь прамое запазычанне з тур. kendir.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папі́рус ’шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства асаковых; матэрыял для пісьма, які вырабляўся з гэтай расліны егіпцянамі і іншымі старажытнымі народамі; рукапіс на такім матэрыяле’ (ТСБМ). З рус. папи́рус ’тс’, якое з ням. Papyrus < лац. papȳrus. Далей гл. папера (Фасмер, 3, 201).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
алья́с, ‑у, м.
Шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства лілейных з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі; алоэ. На вокнах, як і раней, стаяў рагаты калючы альяс. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пескалю́б, ‑у, м.
Шматгадовая расліна сямейства злакаў, якая ўтварае густую дзярніну і прымяняецца для замацавання пяскоў. // Усякая расліна, якая добра расце, развіваецца на пясчанай глебе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ско́чкі ‘шматгадовая травяністая, з сакавітым лісцем расліна сямейства таўсцянкавых’ (ТСБМ), ‘расліна Sempervivum L.’ (Кіс.), ско́чка ‘скочкі’ (Янк. 3., Сл. Брэс., ТС, ЛА, 1). Укр. ско́чка, польск. skoczek, skoczki ‘тс’. Да скакаць, скочыць (гл.), таму што маладыя разеткі расліны, адрываючыся, адскакваюць ад мацярынскай расліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крыва́ўнік, ‑у, м.
Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства складанакветных з пёрыстымі рассечанымі лістамі і моцным пахам. Рыбачка падняла яго, схавала, Крываўнікам на ранах кроў спыніла. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубро́ўка, ‑і, ДМ ‑броўцы, ж.
1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў (змяшчае кумарын і скарыстоўваецца для араматызацыі напіткаў, прыгатавання настоек).
2. Гарэлка, настоеная на такой траве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свірэ́па, ‑ы, ж.
Пустазелле, палявая шматгадовая расліна сямейства крыжакветных з жоўтымі кветкамі. Паміж зялёнага мора, якое хвалямі пералівалася на сонцы, месцамі былі спрэс жоўтыя плямы свірэпы. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)