тым, часц. ўзмацн.

1. Ужыв. з прыметнікамі і прыслоўямі вышэйшай ступені, каб падкрэсліць большую ступень праяўлення прыметы.

2. У спалучэнні са злучнікам «чым» выкарыстоўваецца ў складаных сказах з даданымі супастаўляльнымі.

Чым бліжэй восень, тым карацейшыя дні.

Чым госць радзейшы, тым мілейшы (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэмп, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Ступень хуткасці ў выкананні музычнага твора, а таксама ў рухах, выкананні чаго-н., чытанні і пад.

2. Хуткасць ажыццяўлення, выканання або інтэнсіўнасці развіцця чаго-н.

Тэмпы будаўніцтва.

У тэмпе (разм.) — хутка, энергічна.

|| прым. тэ́мпавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кла́сны ’які мае высокую ступень чаго-небудзь’ (ТСБМ). Гл. клас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нагу́л, ‑у, м.

1. Адкорм на пашы жывёлы, якая прызначана для забою. Нагул — самы пашыраны від адкорму авечак.

2. Ступень адкормленасці, колькасць тлушчу, нагулянага на пашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́ткасць, ‑і, ж.

1. Ступень скорасці руху каго‑, чаго‑н. або распаўсюджання чаго‑н. Хуткасць палёту. Хуткасць святла. Хуткасць гуку. □ Ехалі з хуткасцю шэсцьдзесят кіламетраў у гадзіну. Гурскі. Поезд раптам здрыгануўся, зноў заляскаў буферамі, .. а потым марудна пачаў набіраць хуткасць. Кулакоўскі.

2. Ступень скорасці, з якой адбываецца якое‑н. дзеянне, працэс. Хуткасць рэзання. Хуткасць стральбы. □ Асаблівы непакой выклікаў той факт, што хуткасць асядання такой вялікай плошчы паверхні зямлі ўсё больш і больш паскараецца. Матрунёнак.

3. Ступень скорасці дастаўкі грузаў. Адправіць груз малой хуткасцю.

4. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын, якая залежыць ад парадку ўзаемадзеяння дэталей каробкі скорасцей. Уключыць хуткасць. □ [Ячны:] — Эй ты, Ластаўка! Трэцюю хуткасць уключым. Пайшла!.. Брыль. Так, ці даўно.. [Чыкуноў] як аб вялікім дасягненні пісаў вось аб гэтай канструкцыі механізма пераключэння хуткасці станка? Васілёнак.

5. У механіцы — адносіны пройдзенага целам шляху да адпаведнага прамежку часу. Раўнамерная хуткасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забяспе́чанасць, ‑і, ж.

Ступень забеспячэння чым‑н. Забяспечанасць школ падручнікамі. Забяспечанасць палівам.

•••

Матэрыяльная забяспечанасць — дастатак, дабрабыт. У выразах твару людзей .. адчуваўся.. супакой, супакой сытнасці і забяспечанасці. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акта́ва, -ы, мн. -ы, -та́ў, ж. (спец.).

1. Восьмая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж бліжэйшымі аднайменнымі гукамі рознай вышыні.

2. Вельмі нізкі бас.

3. Васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія — сумежнай рыфмай.

|| прым. акта́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памянша́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для памяншэння адлюстравання прадметаў.

Памяншальнае шкло.

2. У граматыцы: звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць меншую велічыню прадмета або паменшаную ступень якасці, а таксама станоўчыя эмацыянальныя адносіны, напр.: дамок, яблычак, ціхенькі, добранькі. П. суфікс. Памяншальная форма прыметнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звыш...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: а) перавышэнне чаго‑н., напрыклад: звышгукавы, звышпланавы; б) самую высокую ступень якой‑н. якасці або стану, напрыклад: звышскорасны, звышмагутны, звышметкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спусти́ться

1. в разн. знач. спусці́цца, мног. паспуска́цца; см. спуска́ться 1;

2. перен. (опуститься нравственно на более низкую общественную ступень) апусці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)