Не́смак ’непрыемны смак у роце’ (Сл. ПЗБ), ’нясмачная страва’ (Сцяшк. Сл., Жд. 2), не́смач ’тс’ (слон., Жыв. сл., ТС), не́смаш ’тс’ (Сцяц.), укр. не́смак ’непрыемны смак; нясмачная страва’, польск. niesmak ’адсутнасць апетыту; непрыемны смак; безгустоўшчына; прыкрасць, непрыемнасць’. Да смак, смашны (гл.); частка названых слоў з канцавымі ‑к і ‑ч, відаць, запазычана з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Метуха́страва з бульбы і малака’ (лун., Шатал.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прашчаве́рваны, прошчаве́рваны (хлеб, страва) ’пракіслы’ (жыт., Вешт.). Да *шчавер, палес. шшэ́вэр, шʼшʼа́вер ’шчаўе’ (Бейл.). Параўн. яшчэ ашчавець, шчавы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раза́лястрава, прыгатаваная з тоўчанай бульбы і цыбулі’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Іранічна да франц. rossolis ’лікёр з духмянасцямі’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разлу́кастрава з вады і пшанічнай мукі’ (Касп.). Няясна. Магчыма, семантычная інавацыя (іранічнае ўтварэнне?) на базе разлучы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чабурэ́к, ‑а, м.

Страва народаў Усходу — піражок з тонка раскачанага прэснага цеста, начынены баранінай. Лягчэй было Хрысціне крымскія чабурэкі падаць на стол, чым бульбу. Гроднеў. А Крым — гэта нешта карычневае, фіялетава-карычневае, спякотнае, і татары па станцыях прадаюць чабурэкі. Лобан.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ква́снік ’хвошч’, ’варыва з расолу і круп’ (ТС), ’страва з хлебнага квасу і сушаных грыбоў’ (Сцяшк. Сл.). Гл. квас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паяду́ха ’вадкая страва’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да па‑яда́ць < е́сці (гл.). Аналагічнае аддзеяслоўнае ўтварэнне — рус. похлёбка (< по‑хлеба́ть).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талакно́ ’мука з ачышчанага пражанага аўса; страва з такой мукі’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Касп., Серб. Вічын, Шат., Бяльк., Сержп. Прымхі, Пятк. 2, Сл. ПЗБ, ЛА, 4), ’страва з аўса’ (Жд. 3), ’кісель з аўсянай мукі’ (полац., ЛА, 4), ’зацірка з цёртага канаплянага семені’ (Мат. Гом.), ’страва, прыгатавала з грэцкай мукі і кіслага малака’ (лях., Сл. ПЗБ), талакно́, толокно́страва з аўсянай мукі або патоўчанага канаплянага семені’ (Лекс. Бел. Палесся), толокно́страва з аўсянай мукі’ (ТС). Параўн. укр. толокно́ ’мука з падсушанага аўса, тоўчаных сухароў’, рус. толокно́ ’тоўчаная аўсяная мука, каша з гэтай мукі’, польск. tłokno ’ежа з аўсянай мукі, гарачай вады і малака’. Паводле Сноя (гл. Бязлай, 4, 187), сюды ж славен. *tlakno ’нейкая мучная ежа’, рэканструяванае на падставе запазычання ў ням. бавар. Talken ’аўсяныя крупы’, што да *tolkъno, з якога праз усходнеславянскія мовы было запазычана фін. talkkuna ’аўсяная каша’ (Фасмер, 4, 73). Звязана з таўчы (гл.), паколькі рэдкая словаўтваральная мадэль з суф. ‑ъno (параўн. сукно, валакно і пад.) характэрна для старых назваў вынікаў дзеяння, выражаных зыходным дзеясловам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расале́ня, расалёнікстрава з квашаных буракоў’ (трак., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. rasaliẽnė ’тс’ (там жа), параўн. расо́льнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)