ступо́й і ступо́ю, прысл.

1. Павольным крокам; нага за нагу. Гэта падбадзёрвала бегляка, вабіла яго наперад. І ён ішоў як мог: дзе подбегам, а дзе — ступою. Якімовіч. Ой, не стэп за шырокім Дунаем, Шапаціць рунь зялёнай травою, — То Алеся — жняя запявае, Ідучы па даліне ступою. Трус.

2. Самым павольным алюрам. Спачатку [партызаны] ехалі ступой, а неўзабаве .. падхапіліся на рысь. Брыль. Есаул памог сесці ў сядло Раечцы, спрытна ўскочыў сам, і яны паехалі ступою на вуліцу. Лобан. [Атаманавіч] тужэй нацягваў павады. Хацелася праехаць ступою, разабрацца ва ўсім. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ткну́цца, ткнуся, ткнешся, ткнецца; ткнёмся, ткняцеся; зак.

Разм.

1. Аднакр. да тыкацца ​1.

2. Звярнуцца да каго‑н., куды‑н., паспрабаваць уладкавацца дзе‑н., як‑н., накіравацца да каго‑н., куды‑н. [Кудзянаў:] — Дырэктар сказаў, што нам .. адпушчана паўмільёна.. А вось калі ткнуліся да гаспадарнікаў на заводзе, грошай не аказалася. «Маладосць». — Ткніся [Ганна] толькі туды, у раён! — сінеў Яўхім. — Толькі папробуй,.. пабачыш!.. Мележ. Калі ўжо сабраліся амаль усе выхаванцы, у сталоўку, нібы клубок, укаціўся Барыс. Ткнуўся ў адно месца — няма дзе сесці, у другое — таксама. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канёк I, -нька́ м., в разн. знач. конёк;

разны́ к. упрыго́жвае дах — резно́й конёк украша́ет кры́шу;

се́сці на свайго́ канька́ — сесть на своего́ конька́;

гэ́та яго́ к.э́то его́ конёк

канёк II, -нька́ м. (для катания по льду) конёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адысці́ся, адыдуся, адыдзешся, адыдзецца; пр. адышоўся, ‑шлася, ‑шлося; заг. адыдзіся; зак.

Ідучы, аддаліцца ад якога‑н. месца. Лявонка пачаў збіраць ягады і не заўважыў, як адышоўся ў бок ад статка. Шуцько. Стары паказаў мне месца, дзе сесці, а сам адышоўся крокаў за дваццаць і таксама сеў. Ляўданскі. // Перамясціцца, аддаліцца (аб падзеях, з’явах прыроды і пад.). За дзень вайна адышлася далёка наперад. Чорны. // перан. Прайсці новы этап, падняцца ў якіх‑н. адносінах на вышэйшую ступень. [Лабановічу] вельмі падабаліся такія гутаркі з гэтымі простымі людзьмі, якія яшчэ так мала адышліся ад часоў першапачатковай людской культуры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прымацаваць сядло на спіне каня. Прачнуўся Дубяга далёка да дня, Хутчэй асядлаў баявога каня. Танк.

2. Разм. Сесці верхам на што‑н. Асядлаць бервяно. □ [Сцёпка] нарэшце ўхапіўся за галіну, падцягнуўся і асядлаў яе. П. Ткачоў. // Размясціцца па абодва бакі чаго‑н. Асядлаць дарогу. □ Танкавы корпус асядлаў абедзве шашы: на Смаленск і Сураж. Асіпенка.

3. перан. Разм. Поўнасцю падпарадкаваць сабе, прымусіць дзейнічаць па свайму жаданню. [Міхась:] — З нейкімі косамі ўсе ды з мянташкамі — па старым парадку. А мы са шваграм тэхніку асядлаем. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Тое, што і садзіцца. Ты сядаеш [у тралейбус], і ля[ця]ць адлегласці, І ў дзівосны свет трапляеш ты. Лойка. Я стаўлю на бетон чамадан і сядаю на яго зверху. Пінчук. Мы [Рыбка і Зарудны] ў смаляныя лодкі сядалі, Нас клікалі далі. Куляшоў. Сонца сядала, і зелень дрэў кабыла аранжавае адценне. Караткевіч.

2. заг. сяда́й(це). Ужываецца як прапанова, загад сесці. — Што ж вы [Джэк] стаіце? Сядайце, — прапанаваў Ярохін, паказаўшы на крэсла. Шамякін. Правёўшы вялікі і слаўны паход, Чырвонае войска вярталася ў тыл? І раптам сігнал на трывогу падняў: — Сядай, пралетарый, ізноў на каня. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Са́жа ’прадукт няпоўнага згарання паліва, які чорным налётам асядае ў комінах, дымаходах і пад.’, ’хвароба хлебных злакаў’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), са́джа ’тс’ (Касп., Сл. ПЗБ), ’спарыння, чорнае зерне ў пшаніцы, просе’ (Шатал., Выг.). Рус., укр. са́жа, ст.-слав. сажда, польск. sadza, каш. saʒ, в.-луж. sazy мн. л., н.-луж. дыял. saze мн. л., чэш. sáze, славац. sadza, славен. sája, балг. са́жда, са́жди мн. ’сажа’, макед. са́жда. Прасл. *sadja, дэрыват з суф. ‑ja ад *sěsti, *sędǫсесці’ (SP, 1, 82), г. зн. ’тое, што насела, асадак’. Роднасныя літ. súodžiai ’сажа, копаць’, англ.-сакс., ст.-ісл. sót, англ. soot, ірл. suide (*sōdi̯ā). Гл. Траўтман, 273; Зубаты, BB 18, 257, Фасмер, 3, 544; Борысь, 537; Махэк₂, 738; Шустар-Шэўц, 2, 1270–1271; Сной₁, 551.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сусе́д ’чалавек, які жыве паблізу, побач або займае бліжэйшае месца’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Касп., Некр. і Байк., Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Растарг.), сусе́дзь ’тс’ (Ян.), сасе́д, сасе́дзь ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. сусѣдъ ’тс’ (Карскі 1, 122), сусѣда ’тс’ (Альтбаўэр). Укр. сусі́д(а), рус. сосе́д, дыял. сусе́д, ст.-рус. сусѣдъ, польск. sąsiad, в.-луж. susod, н.-луж. sused, чэш. soused, славац. súsed, серб.-харв. су̏сјед, славен. sósẹd, балг. съсе́д, макед. сосед, ст.-слав. сѫсѣдъ. Прасл. *sǫsědъ ’сусед’, дэрыват з прыст. *sǫ‑ і назоўнікавым коранем *‑sěd‑ < *sěděti ’сядзець’; гл. Шустар-Шэўц, 1380, Фасмер, 3, 726; Трубачоў, Проспект, 80; ESSJ SG, 1, 240. Борысь (540) разглядае як аддзеяслоўны назоўнік ад *sъ‑sěsti () ’сесці разам, побач’, першапачаткова як назва дзеяння з наступным пераходам *sъ‑ > *sǫ‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́дзіцца несов.

1. (идти на лад) ла́диться;

спра́ва ў яго́ зусі́м не л. — де́ло у него́ совсе́м не ла́дится;

2. (обычно в сочет. с инф. ле́гчы, се́сці и т.п.) намерева́ться, устра́иваться, норови́ть;

3. страд. починя́ться, исправля́ться, ла́диться; настра́иваться; затева́ться; см. ла́дзіць 2-4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́ва 1, ‑ы, ж.

Прадмет сялянскай мэблі — шырокая дошка на ножках для сядзення, звычайна прыстаўленая да сцяны. Ад мыцельніка да стала працягнулася шырокая жаўтлявая лава. Алешка. Госць лавы не праседзіць. Прыказка. // Тое, што і лаўка ​1 (у 1 знач.). У цяньку прысеў на лаву, Паліць люльку дзед. Зарыцкі.

•••

Сесці (папасці, трапіць) на лаву падсудных гл. сесці.

ла́ва 2, ‑ы, ж.

1. Расплаўленая мінеральная маса, якая вывяргаецца вулканам на паверхню зямлі. Патокі лавы.

2. перан. Імклівая, нястрымная маса каго‑, чаго‑н.; лавіна. Можа, і не дагнаў бы авечак [Алёша], каб не дзядзька Сымон.. Проста на яго неслася авечая лава. Гамолка.

3. у знач. прысл. ла́вай. Суцэльным патокам. Радасць льецца лавай.

ла́ва 3, ‑ы, ж.

Баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і з тылу, а таксама атрад, пастроены для такой атакі. Лава казакоў. □ Лава памчала галопам, пакідаючы на полі бою коннікаў. Гурскі.

[Польск. ława — рад, шарэнга.]

ла́ва 4, ‑ы, ж.

Падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні. Між ствалоў сасновых Ноч і дзень Тут, па ўсіх забоях кожнай лавы, Рэха навальнічнае гудзе. Аўрамчык.

ла́ва 5, ‑ы, ж.

Разм. Вялікі абшар, аднастайны масіў чаго‑н. Направа і налева і далёка ўглыб пачынаюцца бясконцыя абшары лясоў, велічэзныя лавы так званай скарбовай зямлі. Колас. Уборка і малацьба збожжа былі скончаны, на палях зелянела шырокая лава руні. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)