одёргиваться

1. абця́гваць на сабе́ адзе́нне;

2. страд. абця́гвацца, абрыва́цца; см. одёргивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасо́бе ’асобна’ (слонім., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі выразу па сабе і польск. poosobno ’асобна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неймаве́рны, -ая, -ае.

1. Вельмі вялікі, надзвычайны.

Н. мароз.

2. Такі, які цяжка сабе ўявіць; немагчымы.

Неймаверныя ўмовы.

3. Непраўдападобны.

Н. выпадак.

|| наз. неймаве́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́прыяцель, -я, мн. -і, -яў, м.

Чалавек, які варожа адносіцца да каго-, чаго-н.

Нажыць сабе непрыяцеля.

|| ж. не́прыяцелька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палемі́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да палемікі, уласцівы для палемікі.

П. тон.

2. Які заключае ў сабе палеміку.

Палемічная літаратура.

|| наз. палемі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чрева́тый бага́ты (на што); по́ўны (чаго);

быть чрева́тым че́м-л. таі́ць у сабе́ што (бага́та чаго́), насі́ць у сабе́ што (бага́та чаго́), быць бага́тым на што, быць по́ўным чаго́;

собы́тия, чрева́тые после́дствиями падзе́і, небяспе́чныя на вы́нікі; падзе́і, які́я то́яць у сабе́ небяспе́чныя вы́нікі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мурны́каць ’мурлыкаць’, ’мармытаць, спяваць сабе пад нос’ (Нас.). У выніку кантамінацыі лексем мурлыкаць і курна́ ’мурлыканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вапня́к ’горная парода, якая мае ў сабе вапну’ (БРС). Калька з рус. известняк (Крукоўскі, Уплыў, 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заняво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Пазбавіць волі, незалежнасці, поўнасцю падпарадкаваць сабе.

|| незак. заняво́льваць, -аю, -аеш, -ае; наз. заняво́льванне, -я, н.

|| наз. заняво́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іржа́вы і (пасля галосных) ржа́вы, -ая, -ае.

1. Пакрыты ржой, які змяшчае ў сабе вокіслы жалеза.

І. замок.

Іржавая вада.

2. Чырвона-буры, колеру ржы.

І. колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)