Распатла́ны ’раскудлачаны, растрапаны’ (ТСБМ), ’шчыры, самаадданы’ (Сцяшк. Сл.), распэ́тланы ’кудлаты, непрычасаны’ (там жа). Гл. патла́ты. Развіццё значэння ’шчыры’ незразумелае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блатаваць ’валацужнічаць’, блатны ’валацужны’ (Яўс.). Бясспрэчна, звязана з блат (гл.). Развіццё значэння: ’блатны, зладзейскі’ — ’зладзейскі, валацужны’ — ’валацужны’; ’валацужнічаць’. Параўн. яшчэ блот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
удушы́ць, удушу, удушыш, удушыць; зак., каго-што.
Разм.
1. Павесіць каго‑н. [Мікіта:] — Ён яе [Марылю] у магілу загнаў... Удушыць яго мала за гэта! Брыль.
2. Сціснуўшы горла, спыніць дыханне; задушыць. // перан. Не даць развіцца чаму‑н., спыніць рознымі мерамі развіццё чаго‑н. Фашызм імкнецца ўдушыць рэвалюцыйнадэмакратычны рух народаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́быт 1 ’быт’ (ТСБМ). Укр. по́бут, по́бит ’тс’, рус. по́быт ’звычка’. Ад *po‑ і *bytъ. Развіццё семантыкі: ’быццё, знаходжанне’ > ’агульны ўклад і умовы існавання, быцця’. Паводле Булахава (Развіццё, 43), запазычана з украінскай. Да быт, быць (гл.).
По́быт 2 ’знаходжанне’ (ТСБМ). Ст.-укр. побытъ ’быццё’, польск., в.-луж., чэш., славац. pobyt ’знаходжанне’. Ад po‑ і *bytъ, якое ад *byti (ЭССЯ, 3, 155). Да быт, быць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акадэ́мія, ‑і, ж.
1. Вышэйшая дзяржаўная навуковая ўстанова, у задачу якой уваходзіць развіццё навук або мастацтваў. Акадэмія навук Беларускай ССР.
2. Назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльных галінах навукі. Сельскагаспадарчая акадэмія. Ваенна-палітычная акадэмія.
•••
Акадэмія мастацтваў — вышэйшая мастацкая школа і вышэйшая навучальная ўстанова ў галіне выяўленчага мастацтва.
[Ад грэч. akademia — мясцовасць каля Афін, дзе была заснавана Платонам (4 ст. да н. э.) філасофская школа. Першапачаткова — назва міфічнага героя Акадэма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мардзе́лік ’корж’ (Ян.). З мардзе́ль ’таўстун’ (Ян.) — паводле падабенства формы. Зваротнае развіццё семантыкі параўн. рус. пышка ’пампушка’ і ’дзяўчына, маладзіца’, драг. роўге́ня ’дародная кабета’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Размеркава́ць ’раздзяліць, падзяліць’ (ТСБМ, Др.-Падб.), ’вызначыць паслядоўнасць’, ’падлічыць, вырашыць’ (ТСБМ). Ад меркава́ць (гл.). Развіццё семантыкі ішло ад ’працэс разумовай дзейнасці’ > ’вынік гэтай дзейнасці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
павярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак.
1. каго-што. Варочаючы, змяніць становішча каго-, чаго-н.
П. ключ.
П. хворага на бок.
2. каго-што і без дап. Змяніць напрамак, шлях руху.
П. з вуліцы ў завулак.
П. каня назад.
Дарога павярнула ў лес.
3. перан., што. Даць чаму-н. іншы напрамак, развіццё.
П. гаворку на іншы лад.
П. справу па-свойму.
|| незак. паваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. паваро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бу́ра, -ы, мн. -ы, бур, ж.
1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам.
Разгулялася б.
2. перан. Пра бурнае развіццё сацыяльных працэсаў у грамадстве.
Грымоты рэвалюцыйнай буры.
3. перан., чаго або якая. Пра бурнае выяўленне пачуццяў.
Б. воплескаў.
4. Шум, крык.
У хаце паднялася сапраўдная б.
○
Магнітная бура — моцныя ваганні магнітнага поля Зямлі, звязаныя з уварваннем у каляземную прастору касмічных часціц, што абумоўлена сонечнай актыўнасцю.
◊
Бура ў шклянцы вады (іран.) — гарачая спрэчка з-за дробязных прычын.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наву́ка, -і, ДМ -ву́цы, мн. -і, -ву́к, ж.
1. Сістэма ведаў аб заканамернасцях развіцця прыроды, грамадства і мыслення, а таксама асобная галіна гэтых ведаў
Развіццё навукі.
Гуманітарныя навукі.
2. толькі адз. Навыкі, веды, якія чалавек атрымлівае ў выніку свайго навучання або жыццёвага вопыту.
Гэтая справа патрабуе навукі.
3. толькі адз. Павучанне, настаўленне; урок.
Гэта будзе навукай на ўсё жыццё.
4. толькі адз. Навучанне, вучоба (разм.).
Хлопец здатны да навукі.
|| прым. навуко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Навуковая праблема.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)