выбо́іна, ‑ы, ж.
Паглыбленне на паверхні чаго‑н., выбітае ўдарам. Выбоіны ад куль на сценах дамоў. // пераважна мн. (выбо́іны, ‑ін). Ямы на дарозе, выбітыя калёсамі; калдобіны. Воз мякка падскокваў на выбоінах каляін, пакідаючы за сабой шэры, узвіхраны коламі пыл. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
духата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.
Гарачае душнае надвор’е. Духата і пыл гарадскіх вуліц гналі людзей у поле, да мора, на чыстае паветра. Гартны. // Цяжкае, душнае паветра. Можа таму, што Параска сёння пякла хлеб, па ўсёй хаце стаяла духата. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насе́яцца, ‑сеюся, ‑сеешся, ‑сеецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пасеяцца. Кожную вясну адскоквае на пасеках .. малады сасняк, што сам насеяўся за вайну. Пташнікаў. // Нападаць густа, раўнамерна. Усюды насеяўся пыл.
2. Разм. Стаміцца, наравіцца сеючы; уволю, доўга пасеяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
негусты́, ‑ая, ‑ое.
1. Даволі рэдкі. Негусты лес. Негусты мёд. □ Праз негустую пажоўклую лістоту цадзілася яркае сонечнае святло. Дзенісевіч.
2. Разрэджаны, ненасычаны (пра газы, пыл і пад.). Негусты туман. □ Негустая снегавая мітульга гойдалася перад ветравым шклом і расступалася, абцякаючы кабіну. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́пагадзь, ‑і, Т ‑ддзю, ж.
Зацяжная непагода. Зверху, амаль што нячуйны, сыпаўся дробненькі, як пыл, дожджык-імжака; .. абцяжаранае змрокам і непагаддзю, нізка асела неба. Быкаў. Мікола развітаўся і выйшаў з хаты ў цемень, у гразь, у халодную асеннюю непагадзь. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсо́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які злёгку высах, стаў больш сухім. У пакоях свежа пахла падсохлай фарбай. Мележ. Дзьмуў свежы вецер, на падсохлым асфальце ўжо курыўся пыл. М. Стральцоў. // Які часткова засох. Каля плоту, што адгароджваў сад ад двара, стаяла падсохлая чарэшня. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак.
Разм. Пайсці, паехаць, узнімаючы пыл. Шафёр махнуў на развітанне рукой, і «Масквіч» папыліў далей па дарозе ў горад. Курто. Санька не даслухаў, таропка крутнуўся на месцы і шпарка, ледзьве не подбегам, папыліў назад у вёску. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счы́сціць, счышчу, счысціш, счысціць; зак., што.
Зняць чысткай тое, што пакрывае ці забруджвае паверхню чаго‑н. Счысцілі [салдаты] суконкай пыл з ботаў, падцягнуліся, агледзелі адзін аднаго. Хомчанка. Пад туфелькамі храбусцеў мяккі сняжок, які яшчэ не паспелі счысціць з тратуараў. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насе́сть сов., в разн. знач. насе́сці, мног. панасяда́ць;
насе́ла пыль насе́ў пыл;
насе́л медве́дь насе́ў мядзве́дзь;
люде́й насе́ло по́лная ло́дка людзе́й насе́ла по́ўная ло́дка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
насе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; насе́ў, -се́ла; нася́дзь; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сесці куды-н., на што-н. у вялікай колькасці.
У вагон насела многа людзей.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асядаючы на чым-н., пакрыць сабою.
Насеў пыл.
3. на каго (што). Напаўшы, наваліцца з сілай.
Удвух населі на аднаго.
4. перан., на каго (што). Звярнуцца з настойлівымі просьбамі, патрабаваннямі (разм.).
|| незак. насяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)