прычарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Прывабіць сваёй прыгажосцю або іншымі якасцямі. Рыма заўважыла маю цікавасць да партрэта і.. сказала: — Праўда, прыгожы хлопец. Малайчына Шайка, такога хлопца прычаравала. Сабаленка. Юткевіч пасябраваў з Маслоўскім неяк неспадзеўкі, а прычаравалі Юткевіча рэзкія і знішчальныя парадоксы Маслоўскага на адрас афіцэраў. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траўмі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Панесці (наносіць) каму‑, чаму‑н. траўму. Траўміраваць нагу. // Вывесці (выводзіць) з раўнавагі, парушыць (парушаць) чый‑н. спакой. — А .. [дачка] абураецца: «Падумай толькі! Гэта ж каб і праўда з кім такое гора было, то хіба можна казаць, чалавека траўміраваць!» Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармазо́нскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. уст. Які мае адносіны да фармазонства, фармазона. Баркаўчане веры не давалі, каб у Андрука фармазонскіх грошай не было. Даўней, кажуць, і праўда: некаторыя мелі такія грошы, што за іх можна што хочаш купляць: і тавар у цябе будзе і грошы назад вернуцца. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шку́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Які мае адносіны да шкуры (у 1 знач.), звязаны з апрацоўкай ці продажам шнур. Шкурныя абрэзкі.

2. Разм. Звязаны з клопатамі толькі пра асабістыя выгады, інтарэсы. [Шохан:] — Я думаў, Мудрык — Гамлет.. А ў яго шкурная праўда. Нават не эгаіст ён. Эгацэнтрыст... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

За́быль ’у дастатку’ (Касп.). Рус. за́быльпраўда, сапраўды; тое, што забываецца’. Бел. дыял. значэнне можа быць выведзена ад рус. ’такая колькасць, што не трэба згадваць’. Тады ад забыць (гл.) з суфіксам ‑ль, як гніль ад гніць, відаль ад відаць; суфікс у бел. мове, па сведчанню Сцяцко (Афікс. наз.) — віц., маг. Сувязь з зоб, зобка ’кош’ малаверагодная, таму што патрабуе складанага тлумачэння націскнога а замест о. Іначай: за + быль. Гл. адзабаль; ESSJ SG, 2, 752.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пульсава́ць, ‑суе; незак.

1. Рытмічна біцца, мець пульс (пра сэрца, артэрыі і пад.). На лбе ўсхвалявана пульсавала тонкая сіняватая жылка. Гамолка. // Рытмічна рухацца па крывяносных сасудах (пра кроў). У такіх роздумах Людвік і дабег да свайго лагера. Нейкі час не прыслухоўваўся, як пульсуе кроў у дзяўчыны, ці трымаецца ў грудзях дыханне. Кулакоўскі. І зноў з усіх ног бягу прэч ад школы... Бягу, а ў скронях б’е, пульсуе, аж звініць кроў — гэта праўда, усё праўда, што я думаў... Сачанка.

2. перан. Рытмічна рухацца; актыўна праяўляцца. Над Дняпром, над Волгай, над Масквой-ракою, — скрозь жыццё пульсуе, шпаркае такое. Дубоўка. Творчая фантазія пульсуе тут моцна, і актуальнасць праблематыкі не слабее. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крутасве́т, ‑а, М ‑свеце, м.

Разм. Тое, што і круцель. Пра Яўстрата ў Ельнічах ніхто слова благога не скажа. І пра самога, і пра трох яго сыноў. Праўда, толькі пра трох, бо чацвёрты, самы меншы, Юзік — такі ж крутасвет, што проста дзіва, у каго ён і ўдаўся. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наро́кам, прысл.

Разм.

1. Жартам, не ўсур’ёз. Я жартую. Я нарокам. Хай жа хто з вас кіне вокам: Ці падобны я на дзеда? Крапіва. Крэхча хітры старычына, Стогне, войкае нарокам, Як бы й праўда, што баліць. Колас.

2. Наўмысна. [Веры Андрэеўне] здаецца, што Дуня стукае нарокам, неахайна нешта робіць. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгалу́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго.

Нар.-паэт. Прылашчыць. Маці, баючыся раззлаваць бацьку ці не патрапіць яму, не адважваецца нават прыгалубіць.. [Лёдзю], а калі і галубіць, дык употай. Карпаў. Праўда, Пецю.. [айчым] ніколі не прыгалубіў, як бацька, не цікавіўся яго справамі, але і не быў грубы з ім у абыходжанні. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утаі́цца, утаюся, утоішся, утоіцца; зак. (часцей з адмоўем «не»).

Разм. Застацца невядомым для каго‑н. Праўда, утаіцца ад жонкі не ўдалося, але, ведаючы характар мужа, яна нічога не сказала яму. Васілёнак. Не ўтоішся з справай такою... І нікне Цімох. Баіцца ён сам прад сабою Прызнаць свой падвох. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)