размары́н, ‑у, м.
1. Вечназялёная духмяная расліна сямейства губакветных, з лісця і галін якога здабываецца эфірны алей.
2. Зімовы сорт яблыні з араматнымі салодкімі пладамі. // Яйцападобны плод гэтай яблыні.
[Лац. rosmarinus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цытро́н, ‑у, м.
1. Вечназялёная субтрапічная цытрусавая расліна сямейства рутавых з буйнымі жоўтага ці аранжавага колеру пладамі, падобнымі на лімоны.
2. Плод гэтай расліны.
3. Сорт цукерак з памадкаю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пладлі́вы (пладлівып) ’пладавіты’ (Юрч. Вытв.), рус. плод‑ лнвыіі ’які хутка размнажаецца’, ’пладаносны’. Рус.-усх.-бел. лексема. Да пладзіць < плод (гл.). Суфіксальны гук ‑v‑ у спалучэнні -d7- захаваўся дзякуючы далучэнню да ‑л‑ (< і.-е. *-/o- > прасл. +-/ъ) пазнейшага суф.⇉і наступнай марфалагічнай адсорбцыі: *plod‑lb‑ivb > *plo‑dlivbt у той час, як *klad‑ti ’класці’: klad‑іь > (ва ўсх.-слав. мовах) > клаль > бел. клаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэбрапло́днік ’расліна Pleurospermum’ (Кіс.). Назва ўтворана шляхам асноваскладання ад рабро (гл.) і плод (гл.) паводле знешняга выгляду плода, які мае вострыя канты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́стачкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае костачку (у 4 знач.); з костачкай. Костачкавыя плады. // у знач. наз. ко́стачкавыя, ‑ых. Пладовыя расліны, плод якіх мае адну костачку з семем, напрыклад: вішня, сліва, абрыкос.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Малгажа́тка, малгожа́тка ’груша (дрэва і плод)’ (нараўл., Мат. Гом.). Запазычана з польск. małgorzatka ’тс’, якое ад імя Małgorzata ’Маргарыта’ (Варш. сл., 2, 862).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сало́дкі в разн. знач. сла́дкий;
с. мёд — сла́дкий мёд;
с. чай — сла́дкий чай;
~кае малако́ — сла́дкое молоко́;
с. пах — сла́дкий за́пах;
~кія ма́ры — сла́дкие мечты́;
с. сон — сла́дкий сон;
~кія сло́вы — сла́дкие слова́;
◊ забаро́нены плод с. — посл. запре́тный плод сла́док
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Плодзь ’дзіця’ (гом., Нар. Гом.). З *plod‑ь, якое з *plodъ > плод (гл.). Параўн. рус. вяц. плодь, плоди ’маладыя атожылкі ў раслін, што ўюцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гало́ўка, -і, ДМ -ло́ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж.
1. гл. галава.
2. Шарападобны плод або прадаўгаватае суквецце раслін.
Г. канюшыны.
Г. лёну.
3. толькі мн. Пярэдняя частка саней.
Пакласці мяшок у галоўкі.
4. толькі мн. Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні.
Паставіць у ботах новыя галоўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзі́чка ж., сад.
1. дичо́к м.; (о взрослом дереве — ещё) ди́кая я́блоня (гру́ша и т.п.);
2. плод ди́кого де́рева
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)