ча́йнік, ‑а, м.

Пасудзіна з носікам і ручкай, у якой заварваюць чай або гатуюць ваду. Чайнік на прымусе кіпеў, аж пырскаў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай, прызначаная для розных гаспадарчых патрэб.

|| памянш.-ласк. ра́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ра́жачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ба́нкапасудзіна’. Гл. ба́нька2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аква́рыум, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Штучны вадаём або шкляная пасудзіна з вадой для ўтрымання рыб, водных жывёлін і раслін.

2. перан. Памяшканне з празрыстымі сценамі (разм.).

|| прым. аква́рыумны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Акварыумнае рыбаводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́мфара, ‑ы, ж.

Вялікая звужаная ўніз круглая пасудзіна з дзвюма ручкамі і вузкім горлам. Была пашырана ў антычным свеце і ў Кіеўскай Русі.

[Лац. amphora з грэч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кастру́ля, ‑і, ж.

Металічная пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы, для прыгатавання ежы. На прыпечку перад засланкай цямнеліся два невялікія чыгункі і алюмініевая каструля. Паслядовіч.

[Ад ням. Kasserolle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піяла́, ы́, ж.

Круглая невысокая пасудзіна, вузкая знізу і шырокая ўверсе, з якой п’юць чай у Сярэдняй Азіі і прылеглых да яе абласцях.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сальні́ца, ‑ы, ж.

Невялікая пасудзіна для трымання солі. На стале, пад мокрым ручніком, ляжалі буханкі нядаўна выпечанага хлеба, стаяла сальніца з соллю. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́нна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Вялікая прадаўгаватая пасудзіна для мыцця, купання.

Мыцца ў ванне.

2. Мыццё ці лячэнне ў такой пасудзіне.

Прыняць ванну.

Лячэбныя ванны.

3. перан. Лячэнне ўздзеяннем чаго-н. (вады, паветра, сонца) на цела.

Сонечныя ванны.

4. У тэхніцы: пасудзіна рознай формы і памеру для вадкасці, у якую апускаюць розныя прадметы пры іх апрацоўцы.

Фарбавальная в.

|| памянш. ва́нначка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 4 знач.).

|| прым. ва́нны, -ая, -ае.

В. пакой або ванная (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кадзі́ла, -а, мн. -ы, -дзіл, н.

Металічная пасудзіна на ланцужках, у якой у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы.

Раздзьмуць кадзіла — падняць шум вакол якой-н. справы, учынку і пад.

|| прым. кадзі́льны, -ая, -ае.

К. дым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)