суто́нне, ‑я, н.

Абл. Паўзмрок паміж захадам сонца і надыходам ночы, а таксама паўзмрок перад світаннем. Згушчаецца за акном вячэрняе сутонне. Навуменка. Сіні ў перадранішнім сутонні .. [снег] аж сляпіў вочы сваёй чыстай, некранутай белізною. Сачанка. // Паўзмрок у слаба асветленым месцы, памяшканні. Будынкі патанаюць у зялёным сутонні дрэў. Дуброўскі. Я вынесла дарунак роднай У сутонне свежае сяней. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ноч ’ноч, частка сутак’ (Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), укр. ніч, рус. ночь, польск., чэш., славац., н.-луж. noc, в.-луж. nóc, славен. nóč, серб.-харв. но̑ћ, макед. ноќ, балг. нощ. Прасл. *noktь, роднаснае літ. naktis, лат. nakts, ст.-прус. naktin (він. скл. адз. л.), ст.-інд. nák, náktisночы’, лац. nox, noctis (він. скл.), грэч. νύξ ’ноч’, гоц. nahts (Фасмер, 3, 87; Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227). У аснове матывацыі значэнне ’гнуць, сцягваць’, параўн. лац. nox пры necto ’сцягваць, звязваць’, што дало значэнне ’закрываць (святло)’ (Макоўскі, Мир слов и знач., 139), параўн. сутон ’тонкі лядок на вадзе’ і ’змрок’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак. (у спалучэнні са словамі, якія абазначаюць час).

Разм. Бавіць час так, каб ён праходзіў незаўважна. І жыў ён [Сымон] птушкай пералётнай. Хоць, праўда, ў вырай не лятаў, А больш на печы бестурботна Зімою ночы каратаў. Колас. Прыйшоў працаваць — няма чаго часу каратаць. З нар. // Перажываць час, падзеі і пад. Сумесна гады караталі, Ішлі па дарогах вайны. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Выказаць або займець якое‑н. жаданне; захацець. [Манг] быў вольны, ён мог адлучацца, калі захоча, ехаць, куды пажадае! Маўр. [Міхась:] — Чалавек можа дабіцца вельмі многага. Варта яму толькі моцна пажадаць... Краўчанка.

2. чаго, каму і без дап. Выказаць пажаданне. [Стары] урачыста пажадаў сыну з нявесткай добрага здароўя. Брыль. На развітанне жанчына ад душы пажадала: — Спакойнай ночы! Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераві́ць, пераўю, пераўеш, пераўе; пераўём, пераўяце; пр. перавіў, ‑віла, ‑віло; заг. пераві; зак., што.

1. Абвіць чым‑н. што‑н.; абвязаць. Колы грукаталі па карэннях, што перавілі лясную дарогу, рыпелі, але гэта, здавалася, не парушала глыбокай цішыні ночы. Асіпенка.

2. Развіўшы што‑н., звіць лепш, іначай. Перавіць вяроўку.

3. Звіць, пераматаць на што‑н. іншае. Перавіць ніткі з матка на клубок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́снасць 1, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан яснага; ясната. Яснасць неба. Яснасць позірку. Яснасць гуку. □ У вясковай сіняватай яснасці ярка відаць былі палі. Асіпенка. Новы дзень настаў, але яснасці ў сям’ю Вішнёвых ён не прынёс. Грамовіч. Твае мне любы месячныя ночы І яснасць зор, што свецяць над табой. Журба.

•••

Унесці яснасць гл. унесці.

я́снасць 2, ‑і, ж.

Уст. Тое, што і светласць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́дар ‘мяшок’, ‘абед, які бяруць з сабой’ (Мат. Гом.), ‘заплечны мяшок або наогул усё тое, што вязеш з сабой’ (Ян.), ‘вялікая сумка, з якой арыштант вандруе па этапах’ (Наша Ніва, 1996, 2 верас.), сідор ‘клунак з ядою’ (Куч.). Паводле Барташэвіча (Rozprawy Slawistyczne, 1993, 7, 63 і наст.), рус. си́дор ‘мяшок’ ад уласнага імя Сидор < Исидор, параўн. больш матываванае ўкр. аргат. мі́хась, міха́лок ‘мех, мяшок’. Збліжэнне з уласным імем другаснае; з ідыш seder ‘святочная ежа, якую ў першыя дзве ночы Пасхі (пэйсаха) бяруць з сабой’, што з с.-гебр. seder ‘парадак’, параўн. Штэрн, Wörterbuch, 206. Рускае слова, хутчэй за ўсё, з беларускага сідар ці ўкраінскага сідор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абдзёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абдзерці.

2. у знач. прым. Разм. Тое, што і абадраны (у 2 знач.). [Іван Тадорык] зняў са сцяны скрыпку, прысеў на цвёрдую канапку з абдзёртаю абіўкаю і выігрываў нейкія мелодыі. Колас.

3. у знач. прым. Бедны, знядолены. Чым ты была, Беларусь мая родная, — Хіба ж не бачылі нашыя вочы? Вечна абдзёртая, вечна галодная, Сонца не ведала, а толькі ночы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак., каго-што.

1. Праскакаць вакол каго‑, чаго‑н.

2. Разм. Аб’ездзіць, абысці ўсё, пабыць у многіх месцах. [Шафёру] трэба было «абскакаць» вунь колькі калгасаў, вярнуцца ў раён і да ночы «згайсаць» яшчэ ў два сельсавета.. Пташнікаў.

3. перан. Перамагчы, апярэдзіць у чым‑н. Абскакаць канкурэнтаў. □ [Аднавус:] — Абскакаў ты мяне, Пятрок. У мяне гектар даў семдзесят пяць цэнтнераў зерня, а ў цябе — восемдзесят. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́рыва, ‑а, н.

Разм. Тое, што кураць; папяросы, тытунь. Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца на першы паверх, купіць у кіёску папярос. Карпюк. «Можа, закурыць у яго ёсць. А то і рыба не клюе і курыва выйшла», — падумаў Раманчык і пайшоў ад берага насустрач чалавеку. Пальчэўскі. // Дым ад курэння. Столь і сцены белыя Курывам ахутаны, Дні і ночы цэлыя Засядаюць, гутараць. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)