перабо́льшыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што і без дап.
Падаць што‑н. у большых, павялічаных памерах у параўнанні з рэчаіснасцю; надаць празмерна важнае значэнне чаму‑н. Перабольшыць віну. Перабольшыць магчымасці. □ Пра свае ваенныя гады.. [Сяргей] расказваў.. неяк асцярожна, баючыся, што перабольшыць ці незнарок схлусіць. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасвятле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць светлым, святлейшым. Ужо віднела, і ўсходняя частка неба пасвятлела. Дуброўскі. Твары неяк пасвятлелі, палагаднелі, невялічкі калектыў як бы зліўся ў адно цэлае, жыў цяпер агульным парывам. Хадкевіч. / у безас. ужыв. На вуліцы пасвятлела, хоць ужо надыходзіў вечар. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяльча́к, смельчака, м.
Разм. Смелы чалавек. Адразу ж знайшоўся смяльчак, распрануўся і скочыў у возера. Шашкоў. Смельчакі пад суцэльным шквалам агню ўсё ж неяк ухітраліся насіць у біклагах параненым ваду. Сачанка. Ніхто не адважваўся адкрыць перад Кацярынаю сваё сэрца, хоць смельчакоў хапала ў Залесавічах. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і упхнуць. Неяк пад вечар у камеру ўпіхнулі пухлую жанчыну. Мележ. Не цярпелася, кожным днём даражылі: млын ужо гатовенькі, качагарка — з недабудаванай сцяной, каб гэты паравік у сярэдзіну праз яе ўпіхнуць. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгавары́ць, ‑гавару, ‑гаворыш, ‑гаворыць; зак., каго.
Пераканаць не рабіць чаго‑н., угаварыць адмовіцца ад чаго‑н. Хацеў [Сомік] на суд падаваць, ды людзі адгаварылі; казалі, што неяк сорам і судзіцца за дзесяць снапоў аўса. Крапіва. Зораў у апошні раз паспрабаваў адгаварыць Каленіка ад задуманага ім плана. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выдава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; незак.
1. Незак. да выдаць.
2. Рабіць уражанне, здавацца, выглядаць. Больш за ўсё запомніўся ў той дзень бацька. Ён неяк быў згорбіўся і выдаваў старым-старым. Сабаленка. Размяркоўвалі сена на вока, і кожны стараўся мацней утаптаць воз, каб ён выдаваў меншым. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.
Прывабіць сваёй прыгажосцю або іншымі якасцямі. Рыма заўважыла маю цікавасць да партрэта і.. сказала: — Праўда, прыгожы хлопец. Малайчына Шайка, такога хлопца прычаравала. Сабаленка. Юткевіч пасябраваў з Маслоўскім неяк неспадзеўкі, а прычаравалі Юткевіча рэзкія і знішчальныя парадоксы Маслоўскага на адрас афіцэраў. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ске́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., без дап. і (радзей) што.
Разм. Зразумець, разабрацца, сцяміць. Пятрок бы нож пачуў у сэрцы І скеміў зразу, ў чым тут справа. Колас. Я неяк не скеміў спачатку, куды Рыгор вядзе гаворку, але даходзіць яснасці і перапытваць у яго не пасмеў. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скле́іцца, склеіцца; зак.
1. Змацавацца пры дапамозе клею. // Зліпнуцца (ад чаго‑н. клейкага). У бот пацякла кроў, запяклася. Склеіліся штаны і анучы. Шамякін.
2. перан. Разм. Наладзіцца; аднавіцца. Мо таму, што мы з Аленай Данілаўнай Паньковай людзі аднаго веку, у нас і гаворка неяк адразу склеілася. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турбі́на, ‑ы, ж.
Рухавік, які ператварае кінетычную энергію вады, пары, газу ў механічную работу. Газавая турбіна. Паравая турбіна. □ Неяк нечакана змоўкла вёска, не чуваць было ні галасоў, ні шуму машын, толькі на рэчцы глуха грукала турбіна і шумела вада. Шамякін. Стары ўспомніў дзень, калі турбіна загула. Вялюгін.
[Фр. turbine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)