Жы́гала1 ’востры металічны прут, якім прапякаюць дзіркі ў дрэве, косці’ (ТСБМ), жага́ла (Янк. II, Нар. сл., 225). Рус. дыял. сіб., пск., смал., самар., валаг. жига́ло, жага́ло, укр. жигало, польск. żegadło, в.-луж. žahadło ’тс’, н.-луж. уст. żegadło, žygadło ’шып, восць, джала’, славен. žigáloметалічны прут для выпальвання’. Параўн. балг. жѐгъл (жьо̑галь) ’жыгала’, ’кол’, макед. жегла, жегол ’жыгала’. Ст.-рус. жигало, жегало ’кадзільніца’ (XII ст.), ’жыгала’ (XVI ст.). Відаць, яшчэ прасл. утварэнне ад *žigati, *žegati з суфіксам *‑dlo, мяркуючы па рус., укр., польск., в.-луж., славен. паралелях, ужо ў прасл. мела знач. ’прут для прапякання’ (магчыма, побач з іншымі значэннямі). Зыходнае значэнне дзеяслова ’абпальваць, апякаць’ адлюстроўваецца і ў суч. бел. жыгаць (гл.), суфікс меў інструментальнае значэнне (Мейе, Études, 315–318).

Жы́гала2 ’джала’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. смал., пск., цвяр., наўг., ленінгр., кастр., ярасл., валаг., арханг., паўн. дзвін, жи́га́ло, цвяр., пск. жага́ло ’тс’, укр. жига́л ’ўсё вострае’ (Жэлях.), н.-луж. уст. žegadło, žygadło ’шып, восць, джала’, в.-луж. žahadło ’джала’, чэш., славац. žihadlo ’джала’. Прасл. інструментальны назоўнік з суф. *‑dlo ад дзеяслова *žigati, *žegati, як і жыгала1. Зважаючы на пашырэнне ў бел., рус., серб.-луж., чэш., славац., значэнне мела паўн.-слав. распаўсюджанне і магло асноўвацца на значэннях дзеяслова жыгаць (гл.) ’апякаць > калоць > кусаць’, адлюстраваных і ў сум. бел. Нельга, аднак, выключаць магчымасць пераносу яшчэ ў паўн.-слав. з назвы металічнага інструмента на джала, але гэта здаецца менш верагодным. Жыгадла (Сл. паўн.-зах.) з польск. żegadło дыял. ’джала’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мета́л, ‑у, м.

Хімічна простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць, добрая праводнасць цеплыні і электрычнасці. Лёгкія металы. □ Халаднаваты метал быў пакрыты васковай плёнкай тавоту. Паслядовіч. Метал, здавалася, сам знаходзіў літнік, каб папасці і забегчы ў форму. Скрыган. // Пра гукі, голас, якія нагадваюць металічны звон. Смелы, магутны, з металу скованы голас аэраплана залятае ў дзедаву хату. Колас.

•••

Высакародныя металы — золата, серабро, плаціна.

Каляровыя металы — усе металы і іх сплавы, акрамя жалеза і яго сплаваў.

Невысакародныя металы — металы, якія акісляюцца, ржавеюць.

Цяжкія металы — металы з удзельнай вагой звыш 5 грамаў.

Чорныя металы — чыгун, жалеза, сталь.

[Грэч. metallon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шта́нга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

1. Спец. Металічны стрыжань, які выкарыстоўваецца як састаўная частка многіх інструментаў, механізмаў, канструкцыі і пад. Буравая штанга. □ Галіна Адамаўна ўзялася рукой за штангу бормашыны, да болю сціснула яе. Шамякін. Эластычна ўзлятае ў .. неба баскетбольны мяч, рытмічна паскрыпваюць штангі турнікоў. Мікуліч.

2. Перакладзіна або брус футбольных, хакейных варот. Мяч адляцеў ад штангі варот.

3. Спартыўны снарад для заняткаў цяжкай атлетыкай, які складаецца з металічнага стрыжня, на канцах якога прымацоўваюцца здымныя дыскі. Там у .. [рэдактара] былі гіры і штанга, і ён прыступіў да гімнастычных практыкаванняў, а потым заняўся туалетам. Колас.

[Ням. Stange.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісто́н, ‑а, м.

1. Невялікі металічны каўпачок у ружэйных патронах або снарадах з выбуховым рэчывам, якое ўзрываецца ад удару. Развязаўшы дрот і дастаўшы капшук з порахам і пістонамі, дзед з Міколкам рушылі ў паход. Лынькоў. // Склееныя па краях два невялікія кружочкі паперы з порахам унутры для цацачных ружжаў і пісталетаў. Агульнымі сродкамі мы здабывалі порах, папяровыя пістоны. Бядуля.

2. Круглая металічная аправа, механічна прымацаваная да дзірачак у скуры, картоне і пад., якія зроблены для зацягвання шнуркоў. На левай назе парваны шнурок: ён звязаны, і яго вузел тырчыць паміж пістонаў вялікаю бародаўкаю. Баранавых.

3. Спец. Клапан у музычным медным духавым інструменце.

[Фр. piston.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвік, ‑а, м.

1. Металічны або драўляны стрыжань з вастрыём на канцы, прызначаны для змацавання чаго‑н. Рупная рука прыбівала цвікамі адарваную дошку. Бядуля. Вось Глеб махнуў рукою, нібы даў сігнал, і Данік пачаў заганяць цвік. Дуброўскі. // Калочак для вешання чаго‑н. Андрэй вярнуўся, павесіў на цвік шапку і сеў. Чарнышэвіч.

2. перан.; чаго. Разм. Галоўнае, значнае ў чым‑н. Слон — Галоўная персона, Слон — Заўсёды цвік сезона. Барадулін. Без выступлення Алены Мінаўны мы не маглі вярнуцца ў рэдакцыю. Яно было запланавана як асноўны цвік у перадачы, прысвечанай ходу жніва. Грахоўскі.

•••

Цвіком сядзець; сядзець як цвік гл. сядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

што́пар, ‑а, м.

1. Тонкі завостраны з аднаго канца шрубападобны металічны стрыжань з ручкай, які служыць для адкаркоўвання бутэлек. У траве пад акном .. [дзед] знайшоў складаны ножык на два лязы са штопарам і шылам. Курто.

2. У авіяцыі — адна з фігур вышэйшага пілатажу, сутнасць якой у зніжэнні самалёта па крутой спіралі. // Імклівае падзенне самалёта з вярчэннем яго вакол сваёй восі ў выніку няспраўнасці сістэмы кіравання. Вораг адсек хваставую апору.. Самалёт Аляксея ўвайшоў у штопар. «Звязда». // у знач. прысл. што́парам. Па спіралі (уніз), шрубападобна. Не паспеў .. [цецеравятнік] адляцець і дзесяці метраў, як пачуўся другі стрэл, пасля якога ястраб здрыгануўся, потым перакруціўся і штопарам пайшоў уніз. Ляўданскі.

[Ням. Stopper.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сте́ржень м.

1. техн. стры́жань, -жня м., шпень, род. шпяня́ м.; прут, род. пру́та м.;

металли́ческий сте́ржень металі́чны стры́жань (прут, шпень);

поршнево́й сте́ржень по́ршневы шпень (прут);

2. (нарыва) разг. стры́жань, -жня м.;

сте́ржень чи́рья стры́жань ску́лы;

3. перен. (основа) асно́ва, -вы ж.; стры́жань, -жня м.;

сте́ржень всей рабо́ты асно́ва ўсёй рабо́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жыг ’імгненне’, ’хуткі скачок, хуткі ўкус’, ’нечаканы ўдар’ (Нас.), ’хуткае запальванне’ (Бяльк.). Рус. дыял. смал. жиг ’раптоўны рух; укус’, славац. žih ’агонь, запал’, славен. žig ’агонь, пажар’, ’наганяй’, серб.-харв. жи̑г ’кляймо, пячаць’, уст.металічны прут для падпальвання марціры’, балг. дыял., макед. жиг ’кляймо’, ’жыгала’, ’туга, сум’. Параўн. жыга ’хуткі чалавек’, жэг ’імгненна, хутка’ і іх іншаслав. адпаведнікі. Ад слова жыгаць ’бліскаць’ = ’хутка гарэць’, ’хутка свяціць’, адкуль бярэцца сема ’хутка’ (параўн. ням. blitzen ’бліскаць’, Blitz ’маланка’, Blitzbote ’хуткі кур’ер’, параўнанне ў розных мовах, як маланка ’хуткі’), шляхам усячэння афіксальнай часткі дзеяслова і ўтварэння бязафікснага назоўніка. Лат. žigls ’хуткі’, якое ўзводзяць да літ. žygis ’аднаразовы ход, паход, раз’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 809; Фрэнкель, 1308), магло зазнаць (але не абавязкова) уплыў бел. жыг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звіне́ць ’утвараць металічны гук’. Рус. звенеть, укр. дзвеніти, звеніти, палаб. znane ’звініць’ (3 ас.), славен. zvę́niti. Ст.-слав. звенѣти. Ст.-рус. звенѣти. Ст.-бел. звинети (Скарына). Прасл. zvьnčti (або zvъněti, Копечны, Zákl. zásoba, 430) > чэш. zníti, славац. znieť ’звінець’ і інш. Прасл. слова мае спрэчныя суадносіны з і.-е. (Фасмер, 2, 86–88; Шанскі, 2, З, 77; Голуб-Копечны, 438). Першая магчымасць: zvьněti < і.-е. *gʼhu̯en‑ ’гучаць’: літ. žvéngti, лат. zvíegt ’іржаць’, алб. ’голас’ (Покарны, 1, 490; Траўтман, 374; Скок, 3, 668). Іншая магчымасць: і.-е. корань su̯en‑ ’гучаць’, ст.-інд. svanati ’гучыць’, лац. sono ’гучу’. Махэк₂ (717–718) пачатковае z замест s тлумачыць уздзеяннем зваць (гл.), звяк (гл.), які тады ўзводзіцца да *gʼhu̯en‑ (БЕР, 1, 623). Гл. звяга, звон, звяк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпо́н ’вяроўка, папруга для прывязвання жывёлы’ (ТСБМ, ТС), ’канавязь’ (Байк. і Некр.), прыпуо́н ’кол ці металічны стрыжань, да якога прывязваюць жывёлін’ (беласт., Сл. ПЗБ), прыпо́н ’кароткі раменьчык на поясе, на якім вісіць нож’ (Маш.), ’забарона’ (ТС), прыпу́на ’мера стрымлівання’ (кам., Жыв. сл.). Рус. дыял. припо́н ’торба з аўсом, якую надзяваюць на храпу каня’, укр. припі́н, припо́на ’вяроўка, якой прывязваюць жывёлу на пашы’; ’перашкода’, польск. przypon ’павадок’, серб.-харв. при́пон ’доўгая вяроўка, на якую навязваюць каня для пасьбы’, балг. при́пун ’доўгая вяроўка для прывязвання снапоў або сена на возе; папруга для прывязвання жывёлы, якую падкоўваюць’. Прасл. *priponъ, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *pripęti з чаргаваннем галосных (БЕР, 5, 731), гл. прыпінаць, да пяць, пну. Параўн. запан (гл.). Гл. таксама Мяркулава, Этимология–1963, 16.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)