пла́віць, плаўлю, плавіш, плавіць; незак., што.

Ператвараць цвёрдае цела ў вадкае шляхам награвання. Хочаш, плаў руду — чакаюць домны, Хочаш — ураджайнасць уздымай! Броўка. Вясна звінела ў парках раўчукамі, Шчапала лёд і плавіла снягі. Калачынскі. // Атрымліваць метал у выніку такога працэсу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Меда́ль, мяда́ль ’знак пераважна ў выглядзе металічнага кружка для ўзнагароды’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. мову запазычана з франц. médaille, якое з італ. medaglia < с.-лац. metallia ’металічная манета’ < лац. metallumметал’ (Фасмер, 2, 589; Голуб-Ліер, 307). Формы даўг. мэда́ль, лудз. міда́лек ’медаль’, ’медальён’, дзятл. медалёвы ’які мае колер бронзы’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.) прыйшлі з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нікчэ́мны

1. никчёмный, никуды́шный;

~ная рэч — никчёмная (никуды́шная) вещь;

2. ничто́жный, жа́лкий; презре́нный;

н. чалаве́к — ничто́жный (жа́лкий) челове́к;

н. раб — презре́нный раб;

н. мета́л — презре́нный мета́лл

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́тнік, ‑а, м.

Спец. Адтуліна або прыстасаванне для падводу расплаўленага металу ў ліцейную форму. Метал, здавалася, сам знаходзіў літнік, каб папасці і забегчы ў форму. Скрыган. // Частка металу, якая асталася на адлітай рэчы ў месцы ўлівання металу ў ліцейную форму. Адрэзаць літнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сталь, ‑і, ж.

Цвёрды коўкі метал серабрыста-шэрага колеру, які з’яўляецца сплавам жалеза з вугляродам. Плаўка сталі. Высакаякасныя сталі. □ Сімвалам трываласці і надзейнасці здаўна лічыцца сталь. «Звязда».

•••

Дамаская сталь — высокі гатунак узорыстай сталі, якая вырабляецца асобым спосабам.

Нержавеючая сталь — сталь, устойлівая супраць карозіі.

[Ням. Stahl.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каменяло́мня, ‑і; Р мн. ‑мень, Д ‑мням; ж.

Месца распрацоўкі выкапнёвага будаўнічага каменю і інш. горных парод; кар’ер. Мы цягнікі вадзілі, Палотны на фабрыках ткалі, Лес магутны валілі І ўмелі плавіць метал, У цёмных каменяломнях Белы вапняк ламалі, Гліну і торф здабывалі, — Гарачы ў нас запал! Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляск, ‑у, м.

1. Звонкі гук, які ўтвараецца ад удару металічнымі прадметамі аб метал або камень. З ляскам, цяжкім гулам плылі, абганяючы мяне, вагоны. Радкевіч. Змоўк бульдозераў ляск па раскопаных поймах. Звонак.

2. Рэзкі сухі гук пры ўдары, сутыкненні. Чуе Янка ляск пугі, бачыць успацелых коней. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

металі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з металу. Металічныя канструкцыі. □ Пагарэльскі здымае з рамы цяжкую накрыўку і ў зямлі відно, як ляжаць металічныя мадэлі. Скрыган. Рэч хутчэй нагадвала ружжо, са ствала якога выглядала вострая металічная страла. Шашкоў.

2. Які мае адносіны да металу, звязаны з апрацоўкай металу. Дзіўна выглядалі тады белыя, надзвычайна чыстыя кветкі.. на яго [Захарыя] шырокай далоні, цёмнай ад металічнага пылу, ад машыннага масла. Самуйлёнак.

3. Уласцівы металу, падобны на метал. [Хвалі] былі сінява-чорныя з глухім металічным бляскам. Зарэцкі. // перан. Які нагадвае гукі ўдару аб метал. Металічны голас. □ Рыжая асака, не кранутая ў свой час касой, стаяла напаўроста ў вадзе і пазвоньвала пад ветрам металічным звонам. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. Станавіцца больш цвёрдым, пругкім, трывалым у выніку моцнага награвання і хуткага ахаладжэння (пра метал).

2. перан. Набываць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы гартаваліся ў баях і ў працы дбалай, Мы небывалага юнацтва запявалы. А. Александровіч.

3. Зал. да гартаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

презре́нный

1. прич. занядба́лы, пагарджа́ны; пагрэ́баваны; см. презре́ть;

2. прил. (отвратительный) агі́дны; (мерзкий) паску́дны; (никчёмный) нікчэ́мны; (жалкий) нікчэ́мны, няшча́сны;

презре́нный раб нікчэ́мны (няшча́сны) раб;

презре́нный мета́лл шутл. нікчэ́мны мета́л.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)