Дэ́нка ’дошка, на якой рэжуць сала’ (Сцяшк.), дэ́нко ’круглая драўляная накрыўка да бочкі’ (Сцяшк.). Як можна меркаваць, маючы на ўвазе гук э (замест о; зыходная форма *dъnъko; параўн. Брукнер, 91), гэта запазычанне з польск. denko (памяншальная форма ад dno < прасл. *dъno). Параўн. яшчэ дэ́нак, дэ́нка, дэ́нко, дэ́нца ’дошчачка, на якой рэжуць што-н.’ (Сл. паўн.-зах.; < польск.), дэ́нца (Шатал.), дэ́нка ’падстаўка пад патэльню’ (Жд. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгу́біць ’прыклаўшы да вуснаў, крыху адпіць’ (ТСБМ). Улічваючы адсутнасць фіксацый у жывой мове, трэба меркаваць, што тут, як, дарэчы, і ва ўкр. пригу́бити ’прыклаўшы да вуснаў, крыху адпіць (звычайна гарэлкі, віна); пакаштаваць’ — запазычанне з рус. пригу́би́ть ’тс’. Магчыма, звязана з нагбо́м (піць), гл.

Прыгубі́ць ’прывесці да страт’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад губі́ць/губля́ць (якое таксама да прасл. *gubiti) ’страчваць’ з семантыкай ’непаўнаты, слабой меры дзеяння’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тка, суто́к ’сасок, цыцка’ (Ласт.). Параўн. польск. sutka, sutek ’тс’, sutki ’грудзі’, якія Брукнер (527) параўноўвае з балг. су́ча ’ссаць’, лат. sukt ’тс’, ад кораня *su‑, прадстаўленага ў ст.-інд. sunoti ’выціскае’. Борысь (588) не выключае магчымай сувязі з і.-е. *seu̯‑/*su‑ ’сок, выціскаць сок, хлябтаць, ссаць, высмоктваць’, аднак не бачыць працягу ў славянскім матэрыяле. Адзінкавая фіксацыя прымушае меркаваць пра магчымае запазычанне з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Какту́н ’нараст на дрэве’ (Бяльк.). Статус слова няясны (адзіная фіксацыя на бел. моўнай тэрыторыі, адсутнасць паралелей і бел. адпаведнікаў), што не дазваляе з упэўненасцю меркаваць аб прыналежнасці лексемы да бел. мовы. Разглядаючы ‑ун як суфіксальнае, можна выдзеліць аснову какт‑ (кокт) і суаднесці яе з рус. кокта і какта ’дрэва, вывернутае з коранем цячэннем і выкінутае на водмель або якое завязла на дне рэчкі’ (валаг.). Іншыя значэнні рус. лексем (’частка сахі’, ’дрэўка ў брадніку’ і інш.) дазваляюць меркаваць, што гэтыя словы частковыя сінонімы да кокора і пад., для якога значэнні ’патаўшчэнне’, ’нараст’ з’яўляюцца натуральнымі. Можна меркаваць, што слоўнікі не адзначылі ўсіх семем для рус. кокта, у прыватнасці, такіх, як ’сук’, ’парастак’, ’нараст’. Рус. дыял. конта можна разглядаць і як двухсэнсоўны прыклад аналагічны кокот, г. зн. лексемы або ўскосна, або, магчыма, і генетычна суадносяцца з назвамі курыцы або пеўня. У першым выпадку ўскосная сувязь разумеецца як ад’ідэацыя, суаднясенне тэрміна з назвай птушкі і пашырэнне або трансфармацыя семантыкі ў выніку гэтага. Вельмі двухсэнсоўныя прыклады: рус. кокот (магчыма, як ’певень’, у Афанасьева, арханг.), ’вілы з двума жалезнымі тачкамі’, ’разгалінаваны сук, вялікая галіна’, наўг. кокта ’курыца, кульба, малая какора на сялянскай страсе’, пск., асташк цвяр. коктиться ’ўладкоўвацца зручней, усесціся, улегчыся’, кочет ’певень’ і ’ручка ў касільна’, кочетина ’вялікі певень’ і ’жэрдкі або дрэва, загнутыя з аднаго боку або з часткай кораня, якія ўтрымліваюць салому на даху’, куричина ’жэрдка з загнутым канцом’, ’дышаль сахі’, магчыма, і арханг. курка ’губа на дрэве’ (хоць апошняе, магчыма, да курить ’дыміць’) і да т. п. Калі дапусціць, што дэрываты ад кокш‑ могуць суадносіцца з назвай курыцы, можна меркаваць, што значэнне ’нараст’ для такога заоніма не з’яўляецца незвычайным; ва ўсякім разе можна прыгадаць балг. дыял. кокошинец ’мазоль, бародаўка’, кокоши трън ’тс’. Гэта, аднак, вельмі няпэўныя меркаванні. Да магчымай формы кокша ’курыца’ параўн. серб.-харв. кокша (прыклад вельмі ненадзейны, не выключана, што ўтвораны як рыфмаваная структура на базе іншай, параўн. RHSJ, 5, 175): нам, аднак, гэты прыклад важны як магчымая словаўтваральная паралель да рус. лексікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намервацца, мерыцца, думаць, меркаваць, мецца, меціцца, меціць, цэліцца, нацэльвацца, парывацца, памыкацца, збірацца, рашаць, планаваць, праектаваць; замахвацца (перан.) □ мець намер, строіць планы, мець на мэце, ставіць мэту, ставіць за мэту

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Будво́рыца ’выган за вёскай’ (Касп.). Параўн. рус. дыял. будво́рицы ’месца, дзе канчаецца сяло, вёска і пачынаецца поле, луг, лес’. Можна меркаваць, што слова таго ж тыпу, што і буго́ня (гл.), г. зн. паходзіць ад *абудво́рыца, якое складаецца з *обы‑ ’абодва’ і двор (суф. ‑іца). Першапачаткова *’месца абапал двароў’. Таксама можна думаць і пра зыходнае *абадво́рыца, дзе *аба‑ (> бу‑) — прэфікс *ob(ъ). Тады першапачаткова *’месца навокал двароў’. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваг 1 ’рычаг для падняцця цяжару’ (Клім.), вага ’ўмацаваная на сасе перакладзіна, якая служыць для даставання вады са студні’ (Юрч.); ’палка для ўскладання рознага цяжкага грузу на воз’ (Інстр. I); ’рычаг для падымання бярвення’ (Інстр. II). Да вага (гл.). Серб.-харв. ва̑г ’рычаг’ дазваляе меркаваць, што гэта значэнне з’яўляецца праславянскім.

Ваг 2 ’від павіннасці пражай у час прыгону’ (Шатал.). Да вага. Форма м. р. можа быць вытлумачана ўплывам рус. вес.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́жыць ’вымяраць вагу’ і іншыя значэнні (БРС, Мал., Гарэц., Шпіл., Яруш., Грыг., Зн. дыс.), на падставе якіх утварыліся шматлікія лексемы; гл. важыльны, важок, важка, важнік, важное, важыўшчык, важыцца і інш., гл. таксама вага́. Польск. ważyć, чэш. vážiti, в.-луж. wažić, славац. vážit ’тс’. Рус. важить пераважна зах. (Даль, 1, 159–160). Паўдн.-слав. мовы дзеяслова з ж < г не ведаюць. Можна меркаваць, што ўсх.-слав. важыць — запазычанне з зах.-слав. моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупану́ць ’рвануць, пацягнуць’ (ТС), ’моцна ўдарыць’ (віл., Сл. ПЗБ), лупяну́ць ’тс’ (Нас., ТСБМ), лупену́ць ’тс’, ’раздзерці’, ’падраць’, ’наесціся’ (ТС), лупляну́ць ’выцяць’ (Юрч. Вытв.), лупяну́цца ’упасці, пабіцца’ (Нас.). Да лупі́ць 1 (гл.). Аб суфіксе ‑ану‑ гл. Бел. гр. 2 (1, 328–329) і Слаўскі (SP, 1, 44–45). Мяккасць папярэдняй зычнай залежыць ад мяккасці зычнай словаўтваральнай лексемы, таму можна меркаваць, што формы з ‑ану‑ ўзыходзяць да лупа́ць < прасл. lupati ’ўдараць, біць, стукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́нгра ’венгерац’ (Шат.). Кантэкст: «Па сяле ходзіць вэнгра з лякарствамі». Таму можна меркаваць, што гэта слова мела таксама значэнне ’вандроўны гандляр’. Параўн. рус. венге́рец, венгр ’венгерац’, а таксама ’бродячий торговец, продававший по городам и поместьям товары и лекарства, по происхождению главным образом словак из Венгрии’ (Фасмер, 1, 290, са спасылкай на Мельнікава–Пячэрскага). З польск. węgier ’венгерац’ (гл. Фасмер, там жа). Гл. таксама дадаткі Трубачова (там літ-ра адносна венгерец ’гандляр’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)