чыстакро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Разм. Чыстакроўная, пародзістая жывёліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ну́трыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Балотны бабёр; паўводная млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з каштоўным футрам, а таксама футра гэтай жывёлы.

|| прым. ну́трыевы, -ая, -ае.

Нутрыевая ферма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паву́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Драпежная членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну.

|| памянш. павучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. павучы́ны, -ая, -ае і павуко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міно́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -но́г, ж.

Водная прымітыўная пазваночная жывёліна сямейства міногавых са змеепадобным целам.

Марская м.

|| прым. міно́гавы, -ая, -ае.

Сямейства міногавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

качкано́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Яйцаносная млекакормячая жывёліна, у якой пярэдняя частка галавы выцягнута і заканчваецца шырокай дзюбай, падобнай на качыную (водзіцца ў Аўстраліі і Тасманіі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крот, крата́, мн. краты́, крато́ў, м.

Невялікая млекакормячая жывёліна атрада насякомаедных, якая жыве пад зямлёй, а таксама футра гэтай жывёліны.

Каўнер з крата.

|| прым. крато́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацу́к, ‑а, м.

Млекакормячая жывёліна сямейства мышападобных, пераважна з шэрай поўсцю і доўгім хвастом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кугуа́р, ‑а, м.

Жывёліна сямейства кашэчых, якая водзіцца ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы; пума.

[З мовы перуанск. індзейцаў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзікабра́з, ‑а, м.

Жывёліна атрада грызуноў, спіна і бакі ў якой пакрыты моцнымі іголкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьміно́г, ‑а, м.

Марская драпежная жывёліна мешкападобнай формы цела з васьмю вялікімі шчупальцамі; спрут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)