дыме́ць, ‑міць; незак.

Выпускаць дым; дрэнна гарэць, вылучаючы вялікую колькасць дыму. Кожны дзень зранку .. дыміць паравоза. Пестрак. Адзін танк стаяў нерухома і густа дымеў. Мележ. / у безас. ужыв. У майстэрні дымела з коміна. Гартны. // Вылучаць, выпускаць пару. Пасярод стала, вывернутая з каструлі, яшчэ дымела бабка, якую любіў і Карніцкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кадзі́ла, ‑а, н.

1. Металічны сасуд на доўгіх ланцужках, у якім у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы. [Поп], махаючы кадзілам, напусціў вельмі многа пахучага ладану. Каваль. Праз сіняваты пахучы дым кадзіла блішчыць пазалота іканастаса. Брыль.

2. Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства губакветных з белымі пахучымі кветкамі.

•••

Раздзьмуць кадзіла гл. раздзьмуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́сці, ем, ясі́, есць; ядзі́м, ясце́, яду́ць; еў, е́ла; еш; незак.

1. каго-што і без дап. Ужываць ежу.

Е. яблыкі.

Чаго не ясі, таго ў рот не нясі (прыказка).

2. толькі ў інф. (у спалучэнні з дзеясловам). Ежа, харч.

Наварыць е.

Хацець е.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Разбураць хімічна, раз’ядаць.

Іржа есць жалеза.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Выклікаць пякучы боль, раздражняць (пра дым і пад.).

Густы дым еў вочы.

5. перан., каго-што. Не даваць спакою, мучыць (пра сумленне, тугу, боль).

Сэрца маё есць туга.

6. перан., каго (што). Папракаць, назаляць, не даваць спакою (разм.).

Кожны дзень грызуцца, ядуць адзін аднаго.

Дарэмна хлеб есці (разм.) — не прыносіць ніякай карысці, гультаяваць.

Есці вачамі (разм.) — пільна ўглядацца, не адрываючы позірку.

Есці, як не ў сябе (разм.) — прагна есці.

Пасаліўшы, есці можна (разм.) — пра што-н. пасрэднае, цярпімае.

Поедам есці (разм., неадабр.) — бесперапынку папракаць.

|| зак. пае́сці, паем́, паясі́, пае́сць; паядзі́м, паясце́, паяду́ць; пае́ш (да 1 знач.: ужыць для ежы) і з’е́сці, з’ем, з’ясі́; з’есць; з’ядзі́м, з’ясце́, з’яду́ць; з’еш; з’е́дзены (да 1, 3, 5 і 6 знач.).

|| наз. яда́, -ы́, ДМ ядзе́, ж. (да 1 знач.).

У час яды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слуп, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Бервяно, тоўсты брус, умацаваныя вертыкальна.

Тэлеграфны с.

2. перан., чаго або які. Маса чаго-н., што рухаецца, ляціць, падымаецца ўверх (пра дым, пыл і пад.).

С. пылу.

С. мошак.

3. Пра тое, што мае вертыкальна-падоўжаную форму.

С. ртуці ў тэрмометры.

Геркулесавы слупы

1) старажытная назва Гібралтарскага праліва, які, паводле ўяўлення старажытных народаў, лічыўся «краем свету», месцам, дзе канчаецца суша;

2) перан. мяжа чаго-н.

Стаяць слупам — стаяць нерухома (разм., неадабр.).

|| памянш. слупо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м.

|| прым. слупавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

естьI несов.

1. (питаться) е́сці;

о́чень хоте́лось есть ве́льмі хаце́лася е́сці;

2. (раздражать, разъедать) е́сці;

густо́й дым ел глаза́ густы́ дым еў во́чы;

3. (мучить) перен. е́сці;

меня́ ест тоска́ мяне́ есць туга́;

4. (изводить) перен., прост. е́сці, гры́зці;

есть кого́-л. с утра́ до ве́чера е́сці (гры́зці) каго́е́будзь з ра́ніцы да ве́чара;

есть глаза́ми е́сці вача́мі;

по́едом есть е́жма (по́едам) е́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Со́пуха ‘сажа (у пячным коміне)’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Сцяшк., Жд. 3, З нар. сл., Жыв. сл., Нар. словатв., Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс.), ‘ліпучы бруд ад лучыннага і газнічнага дыму’ (Варл.), ‘вусце печы’ (ТСБМ), ‘комін, скляпенне коміна’ (Гарэц., Касп.), ‘чалеснікі печы’ (Шатал.), со́пух ‘цёплы дух ад печы’ (Сцяшк. Сл.), ‘сажа’ (Бяльк.), ‘брудная заношаная адзежына’ (навагр., Нар. сл.), ‘чалеснікі печы’ (Нар. словатв.), сапу́ха ‘сажа’ (Сцяшк., Сержп. Прык.), ‘засланка’ (Мат. Гом.), таксама соп ‘сажа (ТС), со́па ‘тс’ (Сл. ПЗБ). З іншай суфіксацыяй сюды ж со́пат, со́пардым, сажа’ (Ласт., Нас.), со́пат ‘чалеснікі’ (ЛА, 4). Укр. со́пу́ха ‘сажа’, ‘чорная, як сажа, кашуля’, со́пух ‘чад’, рус. дыял. со́пуха ‘душнік у печы’, сопуха́ ‘сажа ў коміне або ў курной хаце’, польск. дыял. sopucha ‘прастор у хлебнай печы’, ‘сажа, чад’, ‘адтуліна коміна’, чэш. sopouch ‘комін’, ст.-чэш. sopúch, дыял. capouch, славац. sopuch, sopucha ‘тс’, славен. sópih, sopúhдым, чад’. Ад *sopěti (гл. сапці) з суф. ‑uxa; гл. Праабражэнскі, 2, 357; Фасмер, 3, 720; Махэк₂, 567; ЕСУМ, 5, 355; Бязлай, 3, 290; SEK, 4, 344; Дзімітрова–Тодарава, Studia Etym. Brun., 3, 60 (< прасл. *sopuxъ, *sopuxa).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засцілаць, закрываць сабой (пра пыл, дым і пад.). Дым туманіць далягляд. // Засціць што‑н. чым‑н. Часамі пастушкі .. туманілі неба дымам сухога [бульбоўніку]. Чорны.

2. Завалакаць (вочы), перашкаджаць добра бачыць. [Антосіха] глядзіць на сваіх кватарантаў, і вочы яе туманяць слёзы. Кулакоўскі. // перан. Засціць (свядомасць, думкі); пазбаўляць здольнасці ясна разумець, успрымаць. Хмель помсты туманіў .. [Соміку] свядомасць. Крапіва. Скрыпелі да болю зубы, скрыпелі масніцы, злосць туманіла розум. Шашкоў. Усё цела .. [Яўхіма] поўнілася нецярплівай, гарачай прагай, якая ап’яняла, паліла, туманіла развагу. Мележ. // Разм. Рабіць няясным, незразумелым, блытаць. [Антон:] — Ведаеш, брыгадзір, давай на чыстату. Выкладвай, як яно было... І не тумань мне галавы! Савіцкі. І Змітрок не заходзіць. Яшчэ туманіць, што па справах да старасты. Разам на полі — не могуць дамовіцца. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кучара́вы, ‑ая, ‑ае.

Які завіваецца, з завіткамі (пра валасы). На Максімаў лоб звісалі пасмачкі белых кучаравых валасоў. Асіпенка. // З завітымі, закручанымі валасамі ці шэрсцю. Кучаравы хлопчык. Кучаравая галава. / Пра дым, туман, хмары. З белых комінаў хат гаманлівых Завіхрыўся дымок кучаравы. Журба. // перан. З густой пышнай кронай (пра дрэвы). Пахла і звінела пчаліным звонам алея маладога кучаравага ліпняку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассціла́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разаслацца.

2. Размяшчацца на вялікай прасторы. Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку сінеў лубін. Шамякін. Абапал дарогі рассцілаліся зялёныя лугі. Мядзёлка.

3. Слацца нізка над паверхняй чаго‑н. Дым ішоў у глыбіню лесу і рассцілаўся там па зямлі. Кулакоўскі.

4. Зал. да рассцілаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́тный

1. (плотно прилегающий) шчы́льны;

пло́тное прилега́ние кры́шки шчы́льнае прыляга́нне на́крыўкі;

пло́тный ого́нь воен. шчы́льны аго́нь;

2. (крепкий) мо́цны; (массивный) то́ўсты, дзябёлы, гру́бы, обл. га́матны; (частый) ча́сты; (густой) густы́; (твёрдый, тугой) цвёрды, тугі́;

пло́тный дождь ча́сты дождж;

пло́тный дым густы́ дым;

пло́тная бума́га то́ўстая папе́ра;

пло́тное сукно́ то́ўстае (грубо́е) сукно́;

3. (крепкого телосложения) мажны́, дзябёлы; (коренастый) каржакава́ты;

пло́тный мужчи́на мажны́ мужчы́на;

4. (сытный) сы́тны;

пло́тный обе́д сы́тны абе́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)