вуглавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. вугал.

2. Які знаходзіцца на вугле або ў вугле.

В. дом.

В. пакой.

В. ўдар (у спорце: удар з вугла поля).

3. Які мае адносіны да вымярэння вуглоў (спец.).

В. градус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., каго (што).

Пасяліць у другім месцы.

П. людзей у новы дом.

|| незак. перасяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| звар. перасялі́цца, -сялю́ся, -се́лішся, -се́ліцца; незак. перасяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. перасяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́вачны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да яўкі (у 1 знач.).

Явачныя дні.

2. Які мае адносіны да яўкі (у 2 знач.).

Явачная кватэра.

Явачным парадкам — без папярэдняй згоды, дазволу.

Усяліцца ў дом явачным парадкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́нты (ед. го́нта ж., гонт м.) собир.;

дом, кры́ты ~тамідом, кры́тый го́нтом;

злазь з да́ху, не псуй ~ты — не бери́сь не за своё де́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дасца; -дадуцца; зак.

1. Утварыць выступ, выступіць за мяжу чаго-н.

Дом выдаўся вуглом на плошчу.

2. Здарыцца, выпасці; удацца.

Дзень выдаўся цёплы, сонечны.

Ураджай выдаўся добры.

|| незак. выдава́цца, -дае́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацяплі́ць, ацяплю́, аце́пліш, аце́пліць; аце́плены; зак., што.

Абагрэць (памяшканне) пры дапамозе печаў або спецыяльных прыстасаванняў; зрабіць цёплым.

А. дом.

|| незак. ацяпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і аце́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ацяпле́нне, -я, н. і аце́пліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пераку́чча (пырыку́ччэ) ’праход між загародкамі ў хляве’ (кам., Нар. сл.). Да пера- (ці перад‑) і куча2 (гл.), якое з прасл. kǫtja ’хата’ (параўн. серб.-харв. kyћaдом’, славен. koča ’хаціна’, макед. ку́кадом’, балг. къща і інш. (Лекс. Палесся, 161, 171), параўн. ку́чка ’загарадка (для курэй, качак і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

губерна́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да губернатара, належыць яму. Губернатарскія абавязкі. Губернатарскі дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамі́на, ‑ы, ж.

Разм. Вялізны дом. Вырастаюць што ні месяц даміны, аграмадзіны цэлыя. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гасці́ніца, ‑ы, ж.

Дом з мэбляванымі пакоямі для часовага пражывання прыезджых. Пасяліцца ў гасцініцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)