запа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. каго (што). Гарачынёй або парачы ў лазні давесці да знямогі (разм.).

2. каго (што). Стаміць шпаркай або працяглай яздой, хадой, цяжкай працай (разм.).

З. каня.

3. што. Апрацаваць парай або абліць варам, пакласці ў кіпень для чаго-н. (спец.).

З. дзежку.

4. што. Заліць варам, каб размякчыць, распарыць (пра сухі корм).

З. мякіну.

|| незак. запа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. запа́рванне, -я, н. (да 3 знач.) і запа́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 3 знач.).

|| прым. запа́рачны, -ая, -ае (да 3 знач.) і запа́рны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умары́ць, умару, уморыш, уморыць; зак., каго.

Разм.

1. Давесці да смерці. [Рыгор:] — Цяпер .. [Грамадой] гэту Марыську знарок уморыць, каб хутчэй усё падгрэбці. Крапіва.

2. Замарыць, знясіліць. Умарыць каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аглушы́ць, аглушу́, аглу́шыш, аглу́шыць; аглу́шаны; зак., каго-што.

1. гл. глушыць.

2. Моцным гукам, шумам пазбавіць слыху або яснасці слыху.

А. выбухам.

3. перан. Напоўніць аглушальнымі гукамі (паветра, прастору).

4. Моцна ўдарыць па галаве; ударам давесці да непрытомнасці (разм.).

5. перан. Чым-н. нечаканым моцна ўразіць, ашаламіць.

А. навінамі.

|| незак. аглу́шваць, -аю, -аеш і аглуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвясці́ць, -вяшчу́, -ве́сціш, -ве́сціць; -ве́шчаны; зак., што.

1. Давесці да ўсеагульнага ведама.

А. парадак галасавання.

2. Афіцыйным актам устанавіць што-н., заявіць аб пачатку якога-н. дзеяння, становішча.

А. перамір’е.

3. Афіцыйна прызнаць каго-н. кім-, чым-н.

А. імператарам.

4. Урачыста аб’явіць, абнародаваць.

А. незалежнасць краіны.

|| незак. абвяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абвяшчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увагна́ць, уганю́, уго́ніш, уго́ніць; увагна́ў, -на́ла; угані́; увагна́ны; зак.

1. каго (што) у што. Загнаць унутр.

У. жывёлу ў хлеў.

2. што ў што. З сілай убіць, уткнуць.

У. рыдлёўку ў зямлю.

3. перан., каго (што) у што. Давесці да якога-н. стану (звычайна непрыемнага).

У. у пот.

У. у чырвань.

У. у расходы.

|| незак. уганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсалютызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Кніжн. Зрабіць (рабіць) безумоўным, безадносным; давесці (даводзіць) да абсалюту. Трацкісты і капітулянты розных масцей.. абсалютызавалі недавер’е і варожасць селяніна да ўсяго новага. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дастры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. дастрыг, ‑па; зак., каго-што.

Скончыць стрыгчы каго‑, што‑н.; давесці стрыжку да канца ці да якога‑н. месца. Дастрыгчы авечак. Дастрыгчы галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дахадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.

Разм. Ходзячы да каго‑н., куды‑н., давесці сябе да непрыемных вынікаў. — Чалавек ён палітычны, пад наглядам жыве. Ён тут водзіць хеўру, пакуль свайго даходзіцца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; заг. адпаі; зак., каго.

1. Адкарміць малаком; выгадаваць на пойле. Адпаіць цяля.

2. Разм. Вылечыць, давесці да нармальнага стану якім‑н. пітвом, лякарствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацю́каць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм.

1. Забіць ударамі.

2. перан. Давесці да атупення; затукаць. Зацюкаць чалавека.

зацю́каць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць цюкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)