панадзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што. Надзьмуць, напоўніць (паветрам, газам) усё, многае. Панадзімаць веласіпедныя камеры.
2. пераважна безас. чаго. Нанесці ветрам вялікую колькасць чаго‑н. Панадзімала ў вокны пылу. □ Снег валіў чацвёра сутак запар. Панадзімала, панастаўляла на дарозе, на прыгуменні і на ферме белых канцоў. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паро́слы, ‑ая, ‑ае.
Які зарос чым.‑н.; пакрыты якой‑н. расліннасцю. Дарога была з кіламетр ад лесу. Да яе вяла лагчына, парослая рэдкім хмызняком. Шахавец. Праз вокны хат падалі палосы святла на парослую муравой вуліцу. Хомчанка. Дарога праз лес была чыстая, роўная, парослая мяккім мохам. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праекціро́ўшчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца праектаваннем 1, праекціроўкай. [Паходня] доўга і прыдзірліва раіўся з праекціроўшчыкамі, забракаваў не адзін праект, а потым, у час будаўніцтва, не было дня, каб не з’яўляўся тут, не назіраў, як растуць сцены, як крыецца дах, як кладзецца падлога, устаўляюцца вокны і дзверы. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буржу́йка, ‑і, ДМ ‑жуйцы; Р мн. ‑жуек; ж.
Разм.
1. Жан. да буржуй.
2. Невялікая чыгунная печка. Прыйшоў [Габрусь] у будку, падкінуў паленца-другое ў «буржуйку». Шынклер. Партызанскія майстры зашклілі вокны, нарабілі табурэтак, столікаў, паставілі буржуйку, навазілі дроў, падвесілі да столі лямпы — і школа была гатова. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імгне́нны, ‑ая, ‑ае.
Які раптоўна ўзнікае. Імгненнае рашэнне. Імгненная рэакцыя. □ Нечакана вокны ад агароду асвяціліся імгненнай успышкай маланкі. Даніленка. // Які хутка праходзіць; кароткачасовы. Імгненны сон. Імгненная радасць. □ Пачулася чырканне крэсіва, пасыпаліся іскры, і ў гэтым імгненным святле на момант з’явіўся і знік вусаты, гарбаносы твар Кверквелія. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гера́нь, ‑і, ж.
1. Травяністая расліна сямейства гераніевых з пахучымі лістамі, і яркімі адзіночнымі або сабранымі ў парасонікі кветкамі.
2. Народная назва пеларгоніі, якая разводзіцца ў памяшканнях як дэкаратыўная расліна. Толькі вокны дырэктарскай кватэры смяяліся: ласкава калыхаліся прыгожыя гардзіны, гарэлі кветкі руж і герані на падаконніках. Шамякін.
[Ад грэч. geranos — журавель.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
садо́м, ‑у, м.
Бязладдзе, сумятня, гоман, крык. Яўхім пачаў біць вокны, посуду, гаршкі, перавярнуў начоўкі з рошчынай і рабіў страшны садом у хаце. Бядуля.
•••
Садом і гамора — тое, што і садом (ад назваў двух гарадоў старажытнай Палесяіны, якія, паводле біблейскай легенды, былі пакараны богам за грахі жыхароў).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падфарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.
Пафарбаваць злёгку, дадаткова; паднавіць афарбоўку. [Нампаліт:] Зараз ваша.. Леаніда Пятроўна з’явіцца. Толькі падфарбуе губы. Паслядовіч. Трэба было прыбраць на двары, падфарбаваць вокны, пабяліць печку. Асіпенка. // Надаць які‑н. колер. Падфарбаваць гарэлку. // перан. Разм. Крыху, злёгку палепшыць рознымі дабаўленнямі, папраўкамі і пад. Падфарбаваць рэчаіснасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазамаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замарозіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазамарожваў мароз лужыны.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыць шэранню, слоем лёду ўсё, многае. Пазамарожвала ўсе вокны.
3. перан. Не пусціць у абарот, карыстанне ўсё, многае. Пазамарожваць крэдыты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Высадзіць, ссадзіць адкуль‑н. усіх, многіх. Павысаджваць пасажыраў з машыны.
2. Перасаджваючы, пасадзіць у многіх месцах, перасадзіць усё, многае. Павысаджваць дрэвы. Павысаджваць усю расаду.
3. перан. Разм. Выбіць многа чаго‑н. Нейкія малойчыкі паразбівалі крамы, павысаджвалі ў дамах вокны. Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)