дыяме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дыяментавы. На вопратцы блішчалі дыяментныя і з іншых дарагіх камянёў гузікі такой каштоўнасць, што за іх можна было б купіць маёнтак. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ню́ня, ‑і, м. і ж.

Разм. Плакса, ныцік. [Юзік] крыкнуў поўным ротам, смакуючы кожны гук: — Раз-маз-ня! Нюня!! Бядуля. [Пракоп:] — Не варты ён яе.. Ціхі ж вельмі. Нюня. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышчава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Пакрыты прышчамі, з прышчамі. Прышчаваты твар. □ Да іх адвярнуўся злосны твар прышчаватага рэгістратара. Бядуля. З хаты выйшла прышчаватая дзяўчына — нейкая Нохімава, казалі, сваячка. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарара́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Загрукацець, загрымець. // Моцна стукнуцца. І мядзведзь галавой тарарахнуў аб дуб. Бядуля.

2. каго. Моцна ўдарыць каго‑н.; выстраліць у каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уно́чы, прысл.

У начны час, ноччу. Нас паліла сонца ўдзень, Халадзіў уночы цень. Бядуля. Вітанне таму, хто ў суровыя годы Не ведаў спакою ні ўдзень, ані ўночы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гутарлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Гаваркі, схільны да размоў. Заўсёды гутарлівы, Іван Мацвеевіч цяпер упарта маўчаў. Бядуля. // перан. Шумлівы, ажыўлены; незмаўкальны. Гутарлівы бор. □ Збоку ветру ў такт спявае Гутарлівы ручаёк. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галаду́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.

Разм. Голад, галодны час. Гэта было вясной, якраз у тую пару, калі галадуха пануе па вёсках, калі няма чым і муху накарміць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агні́ца, ‑ы, ж.

Невялікая пасудзіна з кнотам, якая напаўняецца драўняным маслам і запальваецца перад абразамі; лампада. Па харомах вяльмож і царкоўных званіцах Анямеў п’яны спеў і патухлі агніцы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купля́цца, ‑яецца; незак.

1. Падлягаць продажу, быць даступным для куплі. [Падарунак] прынёс Сцяпанку тое праўдзівае шчасце, якое не купляецца ні за якія багацці на свеце. Бядуля.

2. Зал. да купляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заку́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад закурыць ​1.

2. у знач. прым. Пакрыты дымам, сажай. Па ўсіх шчылінах закураных сцен тырчаць пучкі сушаных траў і кветак. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)