вершалі́на, ‑ы, ж.
Самая верхняя частка дрэва, гары; макаўка. Чуўся роўны шум хваёвых вершалін. Чорны. На дубе са зламанай вершалінай, у вялізным гняздзе, вучыліся лятаць бусляняты. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
востра... (а таксама вастра...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая на значэнню адпавядае: а) слову «востры», напрыклад: востраканцовы, востравугольны; б) словам «вельмі», «надта», «надзвычай», напрыклад: вострадэфіцытны, востразаразны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укла́дыш, ‑а, м.
1. Дабавачны ліст, уложаны (не ўшыты) у кнігу, газету, сшытак і пад. Каляровы ўкладыш.
2. Устаўная частка, дэталь у машыне. // Дэталі, падшыпніка. Бабітавы ўкладыш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хруста́лік, ‑а, м.
1. Разм. Кавалачак хрусталю (у выглядзе падвескі, пацеркі і пад.).
2. Спец. Частка вока (за зрачком і радужнай абалонкай) у выглядзе празрыстай дваякавыпуклай лінзы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчы́цік, ‑а, м.
Спец.
1. Насякомае з атрада хобатных, драўнінны або лясны клоп.
2. Рухомая частка кулямётнага і пад. прыцэла, што служыць для ўстаноўкі прыцэла на дыстанцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ноч, -ы, мн. но́чы, начэ́й, нача́м, нача́мі, нача́х, ж.
Частка сутак з вечара да раніцы.
Не спаць начамі.
Зорная н.
○
Палярная ноч — частка года за Палярным кругам, калі сонца не падымаецца над гарызонтам.
◊
Ноч у ноч — кожную ноч.
Рабінавая ноч — цёмная летняя ноч з громам, маланкай, праліўным дажджом або толькі з бесперапыннымі зарніцамі.
|| ласк. но́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж., но́чанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж. і но́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. начны́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
элеме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Састаўная частка чаго-н.; кампанент.
Культура складаецца з многіх элементаў.
2. Доля, некаторая частка ў складзе чаго-н.
Інтэрнацыянальныя элементы ў беларускай тэрміналогіі.
3. мн. Асновы, пачатак чаго-н. (кніжн.).
Элементы матэматыкі.
4. Пра чалавека, асобу як члена якой-н. сацыяльнай групы.
Прагрэсіўныя элементы грамадства.
5. Простае рэчыва, якое не раскладаецца на састаўныя часткі звычайнымі хімічнымі метадамі (спец.).
Перыядычная сістэма элементаў (Мендзялеева).
6. Хімічная крыніца электрычнага току.
Гальванічны э.
|| прым. элеме́нтны, -ая, -ае (да 1 і 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. гл. насадзіць².
2. Прынада для рыб, якая насаджваецца на кручок.
Рыба з’ела насадку.
3. Частка прыбора або інструмента, якая надзяваецца на што-н.
Канічная н.
Н. чыгуннай муфты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вода... (а таксама вада...).
Першая састаўная частка складаных слоў у знач.: які адносіцца да вады, да яе выкарыстання, да дзеянняў сілай вады; пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад, напр.: водаварот, водакарыстанне, воданепранікальны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ма́каўка, -і, ДМ -каўцы, мн. -і, -кавак, ж.
1. Плод маку: каробачка, дзе знаходзіцца насенне.
2. Купал царквы (разм.).
Зіхацелі царкоўныя макаўкі.
3. Верхняя частка, вяршыня чаго-н. (разм.).
Сухая м. дрэва.
4. Канец кораня конскага хваста.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)