пі́галіца, ‑ы, ж.

Разм. Пра маленькага, шчуплага чалавека, пераважна жанчыну. [Пархута:] — Спробу, так сказаць, робім... Гэта, уласна, усё вунь тая пігаліца выдумала. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́каўка, ‑і, ДМ ‑каўцы, ж.

Разм. іран. Пра лёгкую зброю. — Ат!.. Усё адно карысці мала з гэтай пукаўкі. Рыхтуйце гранаты. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рапто́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць раптоўнага; нечаканасці. Раптоўнасць нападу. □ [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне. Галоўнае ж — раптоўнасць, імклівасць і націск. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салдафо́нства, ‑а, н.

Разм. пагард. Паводзіны, учынкі салдафона. [Свярдлоў:] Іх [салдат] пралетарская свядомасць непараўнальна вышэй салдафонства Гофмана, але Гофман усё ж перастраляе іх! Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сур’ёзнець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Рабіцца, станавіцца сур’ёзным. Можна было заўважыць, як пакрысе сур’ёзнеў .. [Чорны], рабіўся негаваркім, усё больш паглыбляючыся ў сябе. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быццам, быццам бы, бы, нібы, нібыта, як, як быццам, як бы, што, усё роўна як, накшталт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пазрыва́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Сарваць, аддзяліць ад галіны, сцябла ўсё, многае. Пазрываць кветкі.

2. З сілай рвануўшы, садраць усё, многае. Салдаты пазрывалі з сябе пагоны і кінулі пад ногі. Няхай. Вецер аканіцы Пазрываў з акон, Каля нашай хаты Ён пашкодзіў клён. Ляпёшкін. / у безас. ужыв. Усю ноч дзьмуў страшны вецер, усе тратуары засыпаны цэглай і атынкоўкай. Пазрывала вялікія лісты бляхі, паабурвала сцены. Лужанін. // Сапсаваць усё, многае. Пазрываць разьбу.

пазрыва́ць ​2, ‑ае; зак., што.

Зрыць што‑н. у многіх месцах, зрыць усё, многае. Сапёры пазрывалі ўсё поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вась-вась-вась ’падзыўныя словы для кормнага кабана’ (Янк. III). Рус. дыял. вац!, ва́цу́! ’тс’, укр. ваць!, вацю́! ’тс’. Як думаў Р. Смаль–Стоцкі, гэта варыянты слова паць! < паця́ ’парася’. Супраць гэтай версіі Рудніцкі (1, 329), які лічыць, што усё гэта варыянт выклічніка ацю! (адгоннае слова для свіней; да форм апошняга параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 123–124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́рла ’горла’. Рус. го́рло, укр. го́рло, польск. gardło, чэш. hrdlo, серб.-харв. гр̏ло, балг. гъ́рло, ц.-слав. гръло. Прасл. *gъrdlo. Параўн. літ. gurklỹs ’валлё, кадык’, ст.-прус. gurcle ’горла’. Усё да і.-е. *g​u̯r̥‑tlo (ад кораня *g​u̯er‑ ’жэрці, паглынаць’). Гл. Фасмер, 1, 441–442; Слаўскі, 1, 257; Трубачоў, Эт. сл., 7, 204–205.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напор ’упартасць’ (Нас.), напора ’ўпарты’ (Бяльк.). Да напіра́цца ’ўпарта дзейнічаць з мэтай ажыццяўлення свайго жадання, настойваць’ (Нас.), параўн. вупар ’упарты чалавек’, усё да перці ’ціснуць, націскаць’, сюды таксама напорам ’націскам’ (чач., Мат. Гом.), напором ’гвалтам, сілком’ (ТС); іншая семантыка ў напор ’прыпар, напружаная пара’ (ТС), напорны ’напружаны’ (Жд. 2), параўн. наперці ’наваліцца’, наперціся ’напружыцца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)