заспако́енасць, ‑і, ж.
Стан спакою, ураўнаважанасці. І як толькі гэта рашэнне замацавалася, да Салаўёва прыйшла заспакоенасць, як быццам эшалон ужо, як гаварылі падрыўнікі, ляжаў у кішэні. Шахавец. // Задаволенасць дасягнутым; бестурботнасць, абыякавасць. — Аж чатырох байцоў мы тут згубілі. Вось да чаго заспакоенасць наша прывяла... Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гнаі́ць, гнаю, гноіш, тоіць; незак., каго-што.
Прыводзіць у стан гніення; дапускаць развіццё гнілі ў чым‑н. — От гады печаныя, гэтыя кулакі, хлеб гнояць у зямлі, — сказаў.. [Лопух] са штучнай злосцю. Сабаленка. // перан. Доўгі час трымаць каго‑н. у невыносна цяжкіх умовах. Гнаіць у турме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галавакружэ́нне, ‑я, н.
Хваравіты стан, пры якім страчваецца пачуццё раўнавагі і чалавеку здаецца, што ўсе прадметы вакол яго хістаюцца, кружацца. Галавакружэнне ад малакроўя. Танцаваць да галавакружэння. // перан. Страта здольнасці правільна разумець і ацэньваць рэчаіснасць пад уплывам дасягнутых поспехаў і адсутнасці самакрытыкі. Галавакружэнне ад поспехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беспрацо́ўе, ‑я, н.
Наяўнасць людзей, якія не маюць пастаяннага заработку. Наяўнасць супярэчнасці паміж спажываннем і вытворчасцю, паміж імкненнем капіталізму бязмежна развіваць прадукцыйныя сілы і абмежаваннем гэтага імкнення пралетарскім становішчам, беднасцю і беспрацоўем народа, ясна ў гэтым выпадку, як дзень. Ленін. // Стан беспрацоўнага. Вымушанае беспрацоўе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлу́ка, ‑і, ДМ ‑лу́цы, ж.
1. Стан паводле знач. дзеясл. разлучацца — разлучыцца.
2. Расcтанне з кім‑н. родным, блізкім. Пасля такой доўгай разлукі з домам Аленка адчувала сябе шчаслівай. Колас. На пятым годзе разлукі з родным Міргарадам .. [Сярдзюк] натхнёна ўспамінае вішняк і галушкі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
настраёвасць, ‑і, ж.
Кніжн. Пэўная накіраванасць думак, пачуццяў, душэўны стан; настрой. У адпаведнасці з.. асноўнай настраёвасцю паэта рытм яго верша шырокі і паўпаводны, фарбы светлыя і ясныя. Глебка. Найбольш падабаліся хлопчыку жніўныя песні, у якіх было нейкае асаблівае прывабнае хараство і настраёвасць. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праясне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. праясняць — праясніць; стан паводле знач. дзеясл. праяснець і праясняцца — праясніцца. Потым паступова пачало прыходзіць праясненне, супакаенне. Васілевіч. «Першую пяцідзёнку чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі, тэмпература ад 5 да 15 градусаў цеплыні», — прачытаў Антэк на адной з .. [паперак]. Зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скажэ́нне, ‑я, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скажаць — сказіць і стан паводле знач. дзеясл. скажацца — сказіцца.
2. Змяненне, якое скажае што‑н.; няправільнасць, памылка. Грубыя скажэнні ў тэксце. □ У інтэрмедыях часта непаслядоўна, са скажэннямі перадаваліся асобныя фанетычныя і граматычныя рысы беларускай мовы. Шакун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ссылаць — саслаць. Ссылка на катаржныя работы. // Вымушанае знаходжанне на пасяленні.
2. Месца, куды сасланы хто‑н. Праз сібірскую ссылку, Выгнанні, Разліў Ён [Ленін] дарогай сваёй Нас павёў у паходы. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узрушэ́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. узрушыцца; душэўны ўздым, хваляванне. Узрушэнне, выкліканае незвычайнасцю навіны, паступова сплыло. Навуменка. Адразу, як толькі Васіль ступіў на .. перон, яго агарнула радаснае ўзрушэнне. Мележ. Якімі дарагімі паўсталі цяпер у памяці гады вучобы! Здаецца, [не было] ніякіх ні ўзрушэнняў, .. ні турбот. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)