Дзы́нкаць, дзвы́нкаць ’бразгаць, брынкаць’ (БРС). Калі гэта не гукапераймальныя ўтварэнні, то можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dźwięk ’гук’, dźwięczeć ’гучаць’ (параўн. таксама запазычанне з польск. мовы ў ст.-бел. помніках: дзвенкъ ’гук’; гл. Булыка, Запазыч., 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дубі́ца ’човен, выдаўбаны ў выглядзе карыта’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. дыял. дуби́ца ’тс’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 91), да прасл. *dǫbica (< *dǫbъ ’дуб’), якое азначае розныя рэаліі (агляд матэрыялу ў Трубачова, там жа, але без бел. лексемы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыверса́нт ’дыверсант’ (БРС). Рус. диве́рсант, укр. диверса́нт. З ням. Diversant ’тс’ (да Diversion ’дыверсія’). Таксама з ням. Diversion запазычаны бел. дыве́рсія, рус. диве́рсия, укр. диве́рсія (магчыма, праз польск. dywersja). Гл. Фасмер, 1, 513; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 114.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дырван, дирван ’аблога’. У такой форме гэта слова (запазычанае з літ. мовы) сустракаецца ў ст.-бел. помніках з XVI ст. Няпэўным, аднак, здаецца вывядзенне яго непасрэдна з літ. Крыніцай можа быць і польск. dyrwan (< літ.).

Дырва́н ’аблога’ (Гарб.). Гл. дзірва́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыэ́та ’дыета’ (БРС). Рус. диета, укр. дієта. Запазычанне, відаць, праз рус. мову з ням. Diät (< лац.). Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 117. Але бел. дые́та ’тс’ (Насовіч адзначае: «слово употребляется шляхтой и мещанами»), магчыма, узята прама з польск. dieta ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэбо́ш ’дэбош’ (БРС). Рус. дебо́ш, укр. дебо́ш. Для ўсх.-слав. моў крыніцай з’яўляецца рус. дебо́ш, запазычанае з франц. débauche (Фасмер, 1, 490; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 34–35). Бел. дэбашы́р, укр. дебоши́р < рус. дебоши́р (а гэта з франц. débaucheur).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэзерці́р ’дэзерцір’ (БРС). Рус. дезерти́р, укр. дезерти́р. Першакрыніцай з’яўляецца франц. déserteur, якое, магчыма, пры пасрэдніцтве ням. Deserteur было запазычана рус. мовай ужо ў XVII ст. Таксама з франц. déserter (пры пасрэдніцтве ням. desertieren) узяты бел. дэзерці́раваць, рус. дезерти́ровать, укр. дезерти́рувати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Коўт ’конскі кал’ (Бяльк.). Параўн. укр. ковтях ’тс’. Украінская форма, відаць, узыходзіць да ковтях ’пасма збітага валосся’. У сваю чаргу апошняе да каўтун (гл.) (ЕСУМ, 2, 488). Такім чынам, бел. коўт можна разглядаць як выпадак зваротнага словаўтварэння да каўтун. Гл. каўцях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́га ’падваліна, папярочнае бервяно, на якое насцілаецца падлога’ (Шушк., Нар. сл., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’падважнік’ (Бел.-укр. ізал.). Запазычана з ням. Lagebalken ’бэлька ў столі’ ці з Lagerbalken ’брус для падымання грузаў’. Сюды ж ла́гі ’падстаўка пад вулей’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ктар ’той, хто чытае лекцыі’, ст.-бел. лекторъ (з XVII ст.) запазычана са ст.-польск. lektor ’асоба, якая каму-небудзь голасна чытае’, ’прафесар’. Да лац. lēctor ’той, хто чытае’ < legere ’чытаць’ (Слаўскі, 4, 136; Булыка, Лекс. запазыч., 159). Гл. яшчэ лекцыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)